Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Дзяржкантроль
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-07-2011, 16:27 Навіны  ] • Дзяржкантроль   |  
 
Назва:      

Спажывецкі рынак

Маніторынг у чэрвені-ліпені гандлёвых аб’ектаў Віцебска і раёнаў сведчыць пра наяўнасць на складах і ў рознічнай сетцы запасаў харчовых тавараў на 20-60 дзён. Аднак выяўлены нярэдкія выпадкі адсутнасці ў продажу неабходнага з-за абыякавасці кіраўнікоў і іншых адказных работнікаў, недастатковага кантролю мясцовых органаў за іх работай. Вось таму ў адным з магазінаў Шумілінскага райпа не было цыбулі, часнаку, яблыкаў, закатачных крышак, зубной пасты, сшыткаў, мачалак і іншага, на прылаўках недастаткова знаходзілася пральных парашкоў і тытунёвых вырабаў. У магазіне “Скарб” у Шуміліне не было круп пярловых і пшана.

Аналагічная сітуацыя выяўлена ў магазінах Дубровенскага райпа і Віцебска. На скарачэнні асартыменту адбіўся павышаны попыт на сінтэтычныя мыючыя сродкі, макаронныя і тытунёвыя вырабы.

Па ўсіх фактах адсутнасці ў продажу тавараў прыняты аператыўныя меры рэагавання. 12 парушальнікаў аштрафаваны.

Па ўсіх пытаннях насычэння гандлёвай сеткі таварамі, у першую чаргу айчынных вытворцаў, звяртайцеся ў Камітэт дзяржкантролю вобласці па тэл. 80212-36-29-52 у рабочыя дні з 10 да 12 гадзін.

Пахаронная справа

Дзяржкантроль вобласці адзначыў нездавальняючае становішча ў арганізацыі пахавальнай справы ў Кастрычніцкім сельвыканкаме Віцебскага раёна. Там не ўстаноўлены парадак адводу і рэзервавання зямельных участкаў для пахаванняў, гэтыя ўчасткі не маюць уліковых нумароў, наогул, не вызначаны парадак функцыянавання могілкаў. Улік пахаванняў не вядзецца, кантролю за імі няма. Пашпартызацыя могілкаў і інвентарызацыя пахаванняў не ажыццяўляліся. На асобных з іх не захоўваюцца санітарныя нормы: няма грамадскіх туалетаў, пляцовак для збору смецця і агароджаў, наваколлі захламлены, пахаванні праводзяцца бессістэмна, дрэнныя пад’езды, якія ў час разводдзя становяцца непераадольнымі.

Цяпер рашаецца пытанне аб перадачы могілкаў сельсавета на абслугоўванне УП ЖКГ.

 

Звароты

Сістэма работы з людзьмі ўсё яшчэ дае збоі. Маніторынг у маі-чэрвені выявіў парушэнні выканання адміністрацыйных працэдур па афармленню інфармацыйных стэндаў і размяшчэнню на іх патрэбных матэрыялаў, арганізацыі справаводства, у тым ліку на ААТ “Міёрскі камбікормавы завод”.

Праблемныя пытанні звязаны з узвядзеннем жылля і работай камунальных служб. Гэта непакоіць жыхароў Віцебска і Оршы, Докшыцкага, Міёрскага і Аршанскага раёнаў.

У 2010 годзе сур’ёзнай праблемай з’яўляўся ўвод у эксплуатацыю не гатовага жылля, дзе не было газу, вады. Людзі працяглы час не маглі засяліцца. Выяўлены прыпіскі па ўводу жылля. Колькасць зваротаў па рабоце жыллёва-камунальных служб скарацілася, але безадказныя адносіны кіраўнікоў да сваіх абавязкаў выяўляюцца. За паўгоддзе па зваротах 5 чалавек аштрафаваны на 1977 тыс. рублёў і чатыры прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

 

Корманарыхтоўка

Дзяржкантроль вобласці праверыў нарыхтоўку кармоў і падрыхтоўку да жніва ў 10 гаспадарках Чашніцкага, Ушацкага і Аршанскага раёнаў. На 14 ліпеня пачалося выбарачнае жніво збожжавых і крыжакветкавых, гатоўнасць камбайнаў была 82%. Аднак яна аказалася завышанай, у правераных гаспадарках складала толькі 64,7%. Не наведзены належны парадак на тэрыторыі рамонтных майстэрняў, не абкошана пустазелле, параскіданы вузлы і дэталі спісанай тэхнікі. На асобных зернесушылках яшчэ вёўся рамонт.

Інфармацыя аб выніках праверкі накіравана для рэагавання ў аблсельгасхарч.

 

Крымінал

У чэрвені ўзбуджана крымінальная справа за незаконныя валютныя аперацыі ў асабліва буйным памеры.

 

 

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar