Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Дзяржкантроль
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-08-2011, 10:22 Навіны  ] • Дзяржкантроль   |  
 
Назва:      

Звяртайцеся

Па пытаннях нездавальняючага гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва аўтамагазінамі (парушэнне графікаў, адсутнасць тавараў і іх якасць, выкананне заявак) звяртайцеся ў дзяржкантроль вобласці ў рабочыя дні з 10 да 12 гадзін, тэлефон “гарачай лініі” 36-29-52.

 

Вынікі ўступнай кампаніі

Сёлета ва ўступных выпрабаваннях на бюджэтную форму навучання ў 5 дзяржаўных ВНУ вобласці прынялі ўдзел 4835 абітурыентаў (план набору 2680 чалавек), з іх 4620 (95,6%) прад’явілі тры сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання. Сярэдні конкурс склаў 1,8 чалавека на месца. На 7804 платныя месцы (вочная і завочная формы навучання) прэтэндавала 7247 чалавек, конкурс 0,92.

Найбольшы конкурс на бюджэт быў у ПДУ — 2,1 чалавека на месца. Найменшы — ў ВДАВМ — 1,1. Конкурс у ВДУ—2,0, ВДМУ — 1,9, ВДТУ — 1,8. На платную форму навучання найбольшы конкурс у ВДМУ — 1,34, найменшы — у ВДАВМ, усяго 0,44.

Сярод абітурыентаў было 218 медалістаў (4,1%) і 68 (1,3%) мелі дыпломы з адзнакай.

Не было конкурсу ў ПДУ на спецыяльнасці “Тэхналогія. Фізіка”, “Англійская мова. Беларуская мова і літаратура”, “Рамана-германская філалогія (французская)”, “Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці”, “Французская мова. Англійская мова”, “Мадэляванне і камп’ютарнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў”, “Аўтамабільныя дарогі”, “Прамысловая электроніка”, “Англійская мова. Нямецкая мова”, “Англійская мова. Французская мова”, “Вылічальныя машыны. Сістэмы і сеткі”; у ВДТУ на спецыяльнасці “Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры”, “Тэхналогія пражы, тканін, трыкатажу і нятканых матэрыялаў”; у ВДАВМ на спецыяльнасць “Заатэхнія”.

 

Найбольшы конкурс быў традыцыйна на спецыяльнасці “Правазнаўства” (10,5 чалавека на месца) у ВДУ, “Лагістыка” (7), “Правазнаўства” (6,9) у ПДУ; у ВДТУ —  “Фінансы і крэдыт” (6,8), “Маркетынг” (5,7); у ВДАВМ — “Ветэрынарная санітарыя і экспертыза” (2,9); у ВДМУ — “Стаматалогія” (2,9).

На дзённае аддзяленне (бюджэт) залічаны 2646 чалавек (ПДУ—660, ВДМУ—620, ВДУ — 520, ВДАВМ — 465, ВДТУ — 381), на платную форму — 2102. Сярод іх 177 медалістаў (81,2% ад падаўшых дакументы), 39 з дыпломамі з адзнакай (57,4% ад падаўшых дакументы). Па-за конкурсам на падставе льгот залічаны 86, без уступных выпрабаванняў — 11. З 778 абітурыентаў, якія закончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў сельскай мясцовасці, па выніках уступных выпрабаванняў залічаны 497 (63,9%). З 4065 гарадскіх абітурыентаў залічаны 1937 (47,7%).

Абласная камісія па кантролю, камісіі навучальных устаноў разгледзелі 19 вусных і 2 пісьмовыя звароты ад абітурыентаў і іх бацькоў, большасць з іх насіла кансультацыйны характар, астатнія вырашаны на карысць абітурыентаў.

 

Выплата заробку

Асобныя кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання не забяспечваюць своечасовую выплату заробку. Такія факты выяўлены на ААТ “КІМ” у Віцебску. Матэрыялы перададзены ў праваахоўчыя органы, вырашаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.

Напомнім, што за такое правапарушэнне прадугледжаны штраф у 140-700 тыс рублёў, а імкненне “ўпрыгожыць” рэальную сітуацыю перад органамі дзяржстатыстыкі караецца штрафам да 3,5 млн. рублёў.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar