Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У райвыканкаме
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-08-2011, 11:24 Навіны  ] • У райвыканкаме   |  
 
Назва:      

Будаўнічая праграма

26 жніўня на чарговым пасяджэнні райвыканкам засяродзіў увагу на выкананні прадпрыемствамі будаўнічага комплексу раёна сваіх вытворчых праграм, якасці будаўніча-мантажных работ. Намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч праінфармаваў, што за 7 месяцаў гадавое заданне па ўводу жылля выканана на 31%,  а на вёсцы — на 70%, там здадзена ў эксплуатацыю 17 дамоў. У Міёрах узводзяцца два 40-кватэрныя дамы, у Дзісне — адзін 9-кватэрны.

Праблемныя пытанні — якасць работ, своечасовы ўвод аб’ектаў. Цяпер у раёне 24 незакончаныя будоўлі, у асноўным гэта інжынерныя сеткі.

Райвыканкам намеціў меры па выкананню будаўнічай праграмы гэтага года пры высокай якасці работ.

 

Да новага навучальнага

Падведзены вынікі падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года. Поўнасцю гатовы СШ №3, Чапукоўская, Сіцькоўская, Туркоўская, Новапагосцкая, Дварнасельская, Завуццеўская, Цвецінская, Мікалаёўская, а таксама Язненскі, Туркоўскі, Міёрскія №1, №2 і №3 садкі. Адрамантавана 10 кацельняў, заменены 2 катлы. Аднак пэўныя работы яшчэ трэба выканаць на некаторых аб’ектах адукацыі. Праблемнымі з’яўляюцца пытанні падвозу вучняў і настаўнікаў аўтобусамі аўтапарка №15, забеспячэння палівам школьных кацельняў. Вось ім і будзе нададзена асаблівая ўвага.

 

На кантролі

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Т. М. Рымша праінфармавала аб выкананні рашэння райвыканкама аб выніках абследавання сацыяльна-бытавых умоў жыцця інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. З 26 заявак выканана 21, па аб’ектыўных прычынах адкладзена выкананне чатырох. Але і яны з кантролю не зняты. Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана.

 

Помнікі прыроды

Райвыканкам прыняў рашэнне “Аб батанічным, геалагічных помніках прыроды мясцовага значэння і геалагічных заказніках мясцовага значэння”. Пасля дадатковага ўзгаднення яно будзе надрукавана ў раённай газеце.

 

Мнагадзетныя сем’і

Пасведчанні мнагадзетных сем’яў выдадзены Наталлі Віктараўне Болтач з Пад’ельцаў і Іне Мікалаеўне Радзіёнавай з Клётавага Двара.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar