Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Галоўны педсавет
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-08-2011, 11:30 Навіны  ] • Галоўны педсавет   |  
 
Назва:      

У педагогаў добрая традыцыя — жнівеньская канферэнцыя. Сустракаючыся пасля летніх адпачынкаў, ёсць магчымасць падвесці вынікі, абмеркаваць праблемы, вызначыць прыярытэты. Такое ўступнае слова на пленарнай нарадзе педагогаў раёна, якая адбылася 25 жніўня, зрабіў начальнік аддзела адукацыі Валерый Анатольевіч Драба.

 

З наказам да маладых настаўнікаў звярнуўся начальнік аддзела па справах моладзі Дзмітрый Уладзіміравіч Радзіхоўскі. Ён адзначыў, што сучаснай школе патрэбны маладыя і творчыя педагогі. Прафесія настаўніка ганаровая. Неабходна стаць для вучняў сябрам, несці станоўчую энергію, даваць надзею на поспех.

 

З дакладам “Аб рабоце сістэмы адукацыі рэгіёна: вынікі і перспектывы” выступіў В. А. Драба. Нататкі будуць апублікаваны.

У спрэчках прынялі ўдзел дырэктар Туркоўскай СШ Святлана Міхайлаўна Максіменка. Яна гаварыла пра эфектыўныя падыходы да арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў навучальнай установе.

 

“Прафесійны патэнцыял педагога: удасканаленне і рэалізацыя” — тэма выступлення намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Міёрскай СШ №3 Людмілы Францішкаўны Пракоф’евай.

Настаўніца пачатковых класаў СШ №3 Дзіна Міхайлаўна Пліско засяродзіла ўвагу на грамадзянска-патрыятычным выхаванні малодшых школьнікаў.

 

Пра ўдасканаленне работы дашкольнай установы ва ўмовах аграгарадка расказала загадчыца Туркоўскага дзіцячага сада Алена Мікалаеўна Сташкевіч.

Настаўніца гісторыі Міёрскай сярэдняй школы №1 Вольга Валер’еўна Ясінская ўзняла тэму “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках гісторыі”.

 

Намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава падкрэсліла: адукацыя — аснова ўсяго. Настаўнік працуе не толькі з дзецьмі, а і з бацькамі. У яго ганаровая і адказная пасада. Калі чалавек у творчым пошуку, то ёсць дасягненні. Марыя Мікалаеўна шчыра павітала маладое папаўненне, пажадала вучыць дзяцей бачыць прыгажосць і гармонію свету. Падзячныя словы выказала ў адрас ветэранаў. Ганаровыя граматы райвыканкама ўручыла Людміле Францішкаўне Пракоф’евай (СШ №3), Аляксандру Аляксеевічу Маляўку (СШ №2), Алене Мікалаеўне Сташкевіч (загадчыца Туркоўскага дзіцячага сада), Таццяне Георгіеўне Крук (СШ №3).

 

Начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба 15-ці педагогам раёна ўручыў граматы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, 23-ом настаўнікам і выхавацелям — граматы аддзела адукацыі. Павіншаваў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў здароўя і творчых поспехаў.

Пасля перапынку для педагогаў быў прапанаваны канцэрт мастацкай самадзейнасці.

Людвіг  КАСАТЫ.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar