Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » На варце чысціні і парадку
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-09-2011, 10:18 Навіны  ] • На варце чысціні і парадку   |  
 
Назва:      

 Да 85-годдзя санітарнай службы

Візітка кіраўніка

Рамуальд Уладзіміравіч Маліноўскі — галоўны санітарны ўрач раёна. Нарадзіўся 3 чэрвеня 1951 года ў в. Пазёмкава Мядзельскага раёна. У 1974-ым закончыў медінстытут у Мінску і быў накіраваны на працу ў Міёрскую санэпідэмстанцыю, дзе напачатку выконваў абавязкі ўрача-эпідэміёлага. 23 кастрычніка 1975-га прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага санітарнага ўрача, а з 12 красавіка 1976-га ён заняў пасаду кіраўніка ўстановы, на якой працуе да сённяшняга часу. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю ўрача-арганізатара. Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя». Па выніках работы РЦГЭ за 2006 год і за асабісты ўклад адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. А сёлета ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Жанаты. Дарэчы, яго «палавінка» Зінаіда Мікалаеўна таксама працуе ў РЦГЭ, загадвае санітарна-гігіенічнай лабараторыяй. У сям’і двое дзяцей. Старэйшы сын Віктар урач. А малодшы Павел закончыў юрыдычны факультэт. 

 

Санітарна-эпідэміялагічная служба Рэспублікі Беларусь 23 верасня 2011 года адзначыла 85-годдзе, прайшоўшы складаны шлях ад малалікіх пачаткавых элементаў грамадскай прафілактыкі да адзінай дзяржаўнай санітарна-эпідэміялагічнай арганізацыі.

 

Першыя даведкі аб стварэнні Міёрскай райсанэпідстанцыі знойдзены ў дакументах раённага аддзела аховы  здароўя за 1944 год. У штаце тады было ўсяго 12 чалавек. Служба вяла санітарны нагляд у асноўным за аб’ектамі харчавання і прафілактычную работу па барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі. Аснашчанасць санэпідстанцыі была небагатай — адна сухажаравая камера і тэрмастат, які ацяпляўся дрывамі, адна транспартная адзінка — конь.  Мясцілася служба ў трох кабінетах. Фінансаванне вялося праз раённы аддзел аховы здароўя, якім тады кіраваў А.Н. Скрабатун, былы фельчар санслужбы. На жаль, няма даведак, хто ў першыя пасляваенныя гады кіраваў санэпідстанцыяй. А з 1953 да 1954 года  гэту пасаду займаў П.А. Кукушкін, з 1954 да 1957 — І. В. Морхат, з 1957 да 1958 — С.В. Піклун, з 1958 да 1963 — М. А. Жалязніцкі.

 

У пяцідзесятыя гады ў раёне насельніцтва хварэла на сыпны і брушны тыф, дызентырыю, шкарлятыну, дыфтэрыю, каросту. Шырока распаўсюджаны быў педыкулёз. Санслужба паспяхова выконвала свае функцыі, што дазволіла хутка ліквідаваць шэраг сур’ёзных інфекцыйных захворванняў.

 

У 1963 годзе санслужба  мела некалькі лабараторый — паразіталогіі, бактэрыялагічную і хімічную, прафдэзаддзел і аператыўны — размяшчаліся ўсе ў аднапавярховым драўляным будынку па вуліцы Кастрычніцкай.

З моманту ўтварэння і да 1968 года санітарная служба абслугоўвала два раёны — Міёрскі і Шаркаўшчынскі.

 

У 1970-ым санітарна-эпідэміялагічны аддзел, які дзейнічаў пры райбальніцы, адасобіўся — была створана санітарна-эпідэміялагічная станцыя. З 1963 да 1975 года мясцовую санітарную службу ўзначальваў  Аляксандр Іванавіч Ганаза, які меў вышэйшую адукацыю (у пасляваенныя гады гэтую пасаду нярэдка займалі работнікі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй — фельчары).

 

У 1974 годзе ў Міёрах па вуліцы Камуністычнай пачалося будаўніцтва новага тыпавога будынка санстанцыі і ў 1977-ым адбылося яго засяленне. Менавіта ў гэты перыяд, з 1975 года,  даверылі мне заняць пасаду галоўнага санітарнага ўрача раёна.

 

З 1990 года санслужба выйшла з падпарадкавання галоўнага ўрача Міёрскай ЦРБ і стала самастойнай структурнай адзінкай.

Цяпер у РЦГЭ працуе 39 чалавек, у тым ліку 7 урачоў і 17 работнікаў малодшага і сярэдняга медперсаналу. У структуры ўстановы тры аддзелы — прафілактычны, эпідэміялагічны і гігіены,  тры акрэдытаваныя лабараторыі — мікрабіялагічная, санітарна-гігіенічная, радыёлагічная, якія аснашчаны сучасным абсталяваннем. Занальная санітарна-гігіенічная лабараторыя, якая створана ў 1982 годзе, вядзе кантроль не толькі за мясцовымі аб’ектамі, але і ў Шаркаўшчынскім, Верхнядзвінскім, Браслаўскім і Глыбоцкім раёнах.

 

Санслужба ажыццяўляе нагляд за санітарнымі ўмовамі працы работнікаў устаноў і прадпрыемстваў, вучобы дзяцей ў школах і знаходжання ў дзіцячых садках. Падкантрольныя ёй установы харчавання і гандлёвыя  аб’екты. Пад пільнай увагай забеспячэнне  насельніцтва якаснай пітной вадой,  санітарны стан тэрыторый. Сумесна з лячэбнай сеткай раёна санслужба здзяйсняе цэлы комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва, зніжэнне агульнай і інфекцыйнай захворваемасці.

 

На працягу многіх гадоў спецыялісты санітарна-гігіенічнай службы вядуць карпатлівую, не заўсёды прыкметную для іншых, але вельмі патрэбную ўсім работу. Выкананне імі службовых абавязкаў патрабуе высокай прафесійнай кваліфікацыі,  умення кантактаваць з людзьмі, і яны не падводзяць. Словы асаблівай падзякі найперш адрасую тым, хто ўнёс немалы ўклад у важную справу і цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Урач-бактэрыёлаг Надзея Андрэеўна Сямыга адпрацавала ў санслужбе 31 год. Яшчэ большы стаж, 40-гадовы, мае Уладзімір Сцяпанавіч Матэленак, які працаўладкаваўся ў санстанцыю ў 1952 годзе. Пешшу, на веласіпедзе, лыжах ён дабіраўся ў самыя аддаленыя вёскі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. З 1964 да 2001-га працаваў у СЭС Мікалай Іосіфавіч Міхайлоўскі. Мікалай Паўлавіч Леановіч прысвяціў санслужбе 38 гадоў, Соф’я Вікенцьеўна Ядрэўская і Ядвіга Антонаўна Свяцкая — па 33, Валянціна Іванаўна Лавішак і Зінаіда Юльянаўна Буда — па 32, Раіса Мікалаеўна Леановіч і Святлана Серафімаўна Кандрацьева — па 26, Галіна Альбертаўна Гайбовіч і Рамуальда Альдэфонсаўна Маляўка — па 25.

 

Сярод ветэранаў, якія цяпер працуюць у санслужбе і паказваюць станоўчы прыклад маладзейшым, урач-гігіеніст па гігіене харчавання Галіна Валер’еўна Федуковіч, мікрабіёлаг Святлана Міхайлаўна Скавародка, памочнік урача-гігіеніста Вячаслава Францаўна Мароз, фельчары-лабаранты Таіса Мартынаўна Чмыхава і Вера Браніславаўна Мароз. А ўвогуле можна адзначыць руплівасць кожнага нашага работніка, бо дзякуючы іх агульнаму ўкладу дасягнута ў раёне зніжэнне інфекцыйнай захворваемасці насельніцтва, палепшаны санітарныя ўмовы жыцця і працы людзей, сталі больш упарадкаванымі населеныя пункты. Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый дзякую за разуменне важнасці прад’яўляемых санслужбай патрабаванняў і іх выкананне. Паспяховаму ажыццяўленню многіх праводзімых РЦГЭ мерапрыемстваў спрыяе пастаянная падтрымка ўсіх важных спраў райвыканкам.

 

Шчыра віншую работнікаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі  з прафесійным святам. Дзякую за сумленную працу і шчодрасць душы. Зычу ўсяго найлепшага.

 

На здымках: галоўны санітарны ўрач раёна Р. У. Маліноўскі; урачы санслужбы на “планёрцы” ў кіраўніка. 

Р. МАЛІНОЎСКІ,

галоўны санітарны ўрач раёна.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar