Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Шлях станаўлення
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-10-2011, 14:31 Навіны  ] • Шлях станаўлення   |  
 
Назва:      

7 кастрычніка адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Напачатку сфарміраваны яе рабочы орган — прэзідыум, старшынёй абраны М. М. Чалала, а сакратаром — К. І. Граковіч.

 

Са справаздачным дакладам выступіла старшыня раённай арганізацыі М. М. Баніфатава.

Раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” зарэгістравана 9 студзеня 2008 года. Першыя пярвічкі ўтвораны ў аўтапарку №15 і аддзеле адукацыі, дзе цяпер яна самая шматлікая. У наступным годзе з’явілася яшчэ 7 ячэек, а цяпер у раёне 15 пярвічных арганізацый, якія аб’ядноўваюць у сваіх радах 337 чалавек. Такім чынам, адбылося станаўленне новага грамадскага фарміравання, у час якога вёўся пошук напрамкаў узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі і грамадскасцю. Важнай вехай сталі выбары ў мясцовыя Саветы, Палату прадстаўнікоў і Прэзідэнта: члены “Белай Русі” ўваходзілі ў склад амаль усіх участковых, а таксама раённай і акруговай камісій.

 

Новай формай работы стала арганізацыя грамадскай прыёмнай у будынку тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Грамадскае аб’яднанне ўдзельнічала ва ўсіх буйных акцыях, якія праходзілі ў краіне ў апошнія гады, у першую чаргу па ўмацаванню сям’і, за здаровую нацыю, з любоўю да дзяцей, за бяспеку на дарогах, адраджэнне гістарычнай спадчыны. А яшчэ — уручэнне пашпартоў 16-гадовым, дапамога Дзісенскаму дому-інтэрнату і дамам сямейнага тыпу. І ўсё — за кошт членскіх узносаў.

 

Умацавалася ўзаемадзеянне з райвыканкамам, Саветам дэпутатаў, грамадскім аб’яднаннем БРСМ, саветамі ветэранаў і жанчын, Фондам міру, прафсаюзамі.

А. В. Шамёнак расказала аб дзейнасці пярвічкі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яна павялічылася з 7 да 23-х членаў, актыўна ўдзельнічае ў раённых мерапрыемствах.

 

Членамі ГА “Белая Русь” становяцца ветэраны раёна, аб гэтым гаварыў кіраўнік ветэранскай арганізацыі Ч. С. Кашкур. Бо ў новага грамадскага аб’яднання высакародныя мэты. І трэба працаваць сумесна.

Р. В. Парфёненка падкрэсліла, што праяўленнем дэмакратыі ў краіне з’яўляецца развіццё партыйнага руху. Настаў час і грамадскаму аб’яднанню “Белая Русь” пераўтварацца ў палітычную партыю.

 

У прынятай пастанове канферэнцыя паставіла задачу па ўдасканаленню работы раённай арганізацыі з працоўнымі калектывамі, прыцягненню іх да грамадскага жыцця, правядзенню масавых мерапрыемстваў, вырашэнню актуальных праблем развіцця раёна. Неабходна ўмацоўваць сувязі з іншымі грамадскімі арганізацыямі.

Канферэнцыя выбрала савет раённай арганізацыі з 15 членаў і трох кандыдатаў, у яго склад увайшлі ўсе старшыні пярвічных арганізацый.

 

Старшынёй савета раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” адзінагалосна абрана Алена Венядзіктаўна Шамёнак, кіраўнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яе намеснік—намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава, а сакратар — К. І. Граковіч, работніца ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

У склад прэзідыума раённай арганізацыі абраны А. В. Шамёнак, М. М. Баніфатава, К. І. Граковіч, Р. В. Парфёненка, М. П. Кашкур, рэвізійнай камісіі — І. А. Крук, Ж. І. Пухальская, Г. Б. Гур’ева.

Абраны дэлегаты на абласную канферэнцыю.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar