Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  За эмоцыямі — у Дзісну »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » За эмоцыямі — у Дзісну
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

22-10-2011, 06:58 Навіны  ] • За эмоцыямі — у Дзісну   |  
 
Назва:      

За эмоцыямі — у Дзісну Ацэньваючы ролю жанчын-маці ў сямейным і грамадскім жыцці, адназначна можна сцвярджаць: яна невымяральна высокая,  і такая ж высокая адказнасць кожнай з іх за дастойнае выхаванне дзяцей. Мацярынская праца, асабліва ў шматдзетных сем’ях, нялёгкая і патрабуе не толькі фізічных высілкаў, але і бязмернай любові, цярпення, мудрасці.

М. БАНІФАТАВА.

У Дзень маці шматдзетным матулям асаблівая пашана і павага.

 

14 кастрычніка, у Дзень маці, па ініцыятыве раённага Савета жанчын і супрацоўнікаў Міёрскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва была арганізавана сустрэча з матулямі, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці, з’яўляюцца лаўрэатамі прэміі Героя Савецкага Саюза З. Тусналобавай-Марчанка, якія прынялі на выхаванне дзяцей, маці-гераінямі. Жанчын запрасілі на экскурсію ў самы маленькі горад Беларусі — Дзісну.  У аўтобусе, які адпраўляўся з райцэнтра ў гістарычны куточак Міёршчыны, прывітала экскурсантаў навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, мнагадзетная маці Аксана Анатольеўна Лагунёнак, якая ўсю дарогу захапляла сваіх спадарожнікаў цікавымі расказамі пра гістарычныя помнікі Міёршчыны, мясцовыя археалагічныя знаходкі і прыродныя багацці. У Дзісне жанчын-матуль сустрэў старшыня вулічкама, мясцовы краязнаўца Фадзей Лаўрэнцьевіч Шымуковіч і яго дачка, такі ж дасведчаны, улюбёны ў свой горад чалавек, дырэктар Дома рамёстваў Алена Фадзееўна Балаш — яны і сталі нашымі гідамі падчас вандроўкі па гораду.

 

Першы прыпынак быў ля Уваскрэсенскай царквы, дзе казначэй  Ала Фёдараўна Мішута падрабязна расказала пра рэлігійныя святыні горада, гістарычныя падзеі, звязаныя з імі і найкаштоўнейшыя рэлігійныя рэліквіі, якія знаходзяцца ў іх сценах. Узгадала пра свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Затым жанчыны ўдзельнічалі ў службе, якая ў гэты час праходзіла ў царкве.

На беразе Заходняй Дзвіны ўдзельнікі экскурсіі любаваліся прыгажосцю Аляксандраўскага парку і ракі, за якой на востраве некалі стаяў Верхні замак. Пабывалі і ля каталіцкага касцёла, што ўразіў сваёй веліччу. На жаль, ён быў разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але ідзе яго аднаўленне. А непадалёку ад яго размешчаны яшчэ некалькі гістарычных будынкаў — Дом цвярозасці, які ў свой час быў цэнтрам культурнага адпачынку і чаяпіцця — цяпер Дом рамёстваў, пажарная вежа, былыя мясныя магазіны яўрэяў, бальніца…У полі зроку шаноўных гасцей горада былі і многія іншыя аб’екты.

 

За эмоцыямі — у Дзісну Пасля экскурсійнай вандроўкі жанчын-матуль ветліва сустрэла дырэктар Дзісенскага ГЦК, мнагадзетная маці Галіна Дзмітрыеўна Мялешка, якая запрасіла ўсіх на святочны канцэрт, падрыхтаваны мясцовымі ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці. У фае дзейнічала арганізаваная работнікамі ГЦК і Дома рамёстваў шыкоўная выстава народнай творчасці. Тут былі шматлікія вырабы, акуратна выкананая ручная работа захапляла сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю. Прадстаўлена выстава малюнкаў і фотаздымкаў. Усё гэта сведчыла пра тое, што Дзісна багатая не толькі сваёй гісторыяй, але і людзьмі, якія ствараюць прыгажосць. У гэтым усе пераканаліся і падчас канцэрту. Кожны нумар выконваўся не толькі таленавіта, але і з душой.  Дарэчы, на сцэне сярод самадзейных артыстаў былі і шматдзетныя і апякунскія сем’і — Мялешкаў, Астукевічаў, Шавяковых.

 

Жанчын-матуль шчыра віншавала са святам намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённага Савета жанчын М. М. Баніфатава, якая выказала ім падзяку за нялёгкую мацярынскую працу, пажадала здароўя і дабрабыту.

Шаноўных удзельніц мерапрыемства пасля канцэрту запрасілі на чаяпіцце, дзе кожнай уручылі падарункі.

 

Дарога дадому не паказалася доўгай, бо часовым гідам стала сама Марыя Мікалаеўна Баніфатава, якая дапоўніла расказы папярэдніх экскурсаводаў пра Дзісну і Міёршчыну, узгадала цікавыя моманты з асабістага жыцця, заахвоціла да размовы ўсіх спадарожнікаў. А яшчэ яна падзякавала ўсім, хто прыняў ўдзел у арганізацыі мерапрыемства — супрацоўнікам тэрытарыяльнага цэнтра, работнікам Дзісенскага ГЦК і Дома рамёстваў, сям’і Шымуковічаў, раённаму аддзелу адукацыі.

 

Дарэчы, гэта не першая экскурсійная паездка жанчын-матуль па гістарычных мясцінах, і ў будучым іх не плануюць адмяняць.

На здымках: група жанчын-матуль у час экскурсійнай паездкі; экскурсанты ля Уваскрэсенскай царквы.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar