Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Кірмаш
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-10-2011, 07:10 Навіны  ] • Кірмаш   |  
 
Назва:      

Кірмаш Восеньскі кірмаш 16 кастрычніка вызначаўся багаццем розных тавараў. Адразу зазначу: пакупніцкага ажыятажу не было. Тлумачыцца гэта тым, што сёлета нядрэнны ўраджай агародніны людзі сабралі са сваіх надзелаў. Ды і кірмаш ужо ў каторы раз. Паспелі купіць патрэбнае.

 

Цікавіўся ў людзей пенсійнага ўзросту, на што яны выкарысталі сацыяльную дапамогу ў 500 тысяч рублёў.

— На ўсе грошы купіла бульбы, — адказала жанчына. Яе спадарожнік дадаў:

— Веласіпед вельмі патрэбны, купіў.

— А я трошкі цыбулькі, капусткі, бульбачкі ды мяска набыла, — кажа бабулька.

У асноўным грашовая дапамога разы-шлася на тавары, якія неабходны. У першую чаргу людзі рабілі зімовыя запасы агародніны. Многія куплялі лякарствы, некаторыя разлічваліся за камунальныя паслугі.

 

Кірмаш Што да кірмашу, то куплялі зерне. Дарэчы, мяшок пшаніцы каштаваў 35 тысяч рублёў. Гэта танна. За кілаграм бульбы трэба было заплаціць 1500 рублёў.

Калі людзі падыходзілі да мясных прылаўкаў, то тут пакупкі былі дробныя. “Каўбаскі хочацца, смачная на выгляд, але ж цэны якія?” — гаварылі ў чарзе.

На наступны дзень пацікавіўся ў кіраўніка райпа выручкай ад кірмашу.

— Мільёнаў 5 будзе, думаю не памылюся, — адказала Святлана Дзмітрыеўна Лясовіч, — хаця дакладная лічба будзе вядома пазней. Гандлюем кожную нядзелю, на рынку багаты асартымент прадуктаў. Гараджане паспелі зрабіць пакупкі.

Кірмашы — зручная форма набыцця тавараў для наведвальнікаў. Вельмі добра, што сельгасарганізацыі прывозяць збожжа, бульбу, гародніну, маладняк. Парасят з ахвотай куплялі б, але іх не было. Адным словам, тавараў шмат — кашалёк пустават.

 

Л. НАВАСЕЛЬСКІ

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar