Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Прэзідыум райсавета
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-10-2011, 12:01 Навіны  ] • Прэзідыум райсавета   |  
 
Назва:      

Праведзена выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Язненскі сельсавет выбраны не выпадкова: у ходзе ўзвядзення аграгарадка вёска Язна набыла новае аблічча. Ды і Язненскім сельскім Саветам робіцца шмат па стварэнню спрыяльных умоў для жыццядзейнасці насельніцтва.

 

Перад пасяджэннем прэзідыума старшыні сельвыканкамаў з раённым кіраўніцтвам зрабілі аўтобуснае падарожжа па Язна.

Пабылі ў школе, участковай бальніцы, дзіцячым садку, паглядзелі вуліцы, пачулі аповед гаспадыні аграсядзібы “Белыя Росы” Н. М. Жойдзік, старэйшыны Л. В. Спірковіч. На машынным двары прыехаўшых чакаў дырэктар УП “Язна” Л. С. Марозаў. У дыспетчарскай ён расказаў аб выніках уборачнай. Сёлета атрыманы нядрэнны ўраджай збожжавых, у 1,5 раза больш нарыхтавана кармоў.

 

Праца працягвалася ў будынку Савета. Яго старшыня В. М. Фядзьковіч зрабіла паведамленне, адзначыла, што аб’екты сацыяльнай сферы прыведзены ў парадак: капітальна адрамантаваны школа, бальніца, дзіцячы сад, дыспетчарская гаспадаркі, адміністрацыйныя будынкі ПМС, лясніцтва, участкі УП ЖКГ, ДРБУ-203. З 15 вуліц у Язна на 13 асфальт. Вялася работа па добраўпарадкаванню, зносу старых пабудоў, укараненню і падтрымцы сістэмы дзяржстандартаў. Адкрыты комплексна-прыёмны пункт. Паспяхова працуюць аптэка, аддзяленні паштовай сувязі і ашчадбанка. Фальклорны калектыў “Язынка” атрымаў званне “народнага”.

 

Рашэннем сельвыканкама на тэрыторыі сельсавета ўстаноўлены адзіны санітарны дзень — кожная трэцяя пятніца месяца. На гэтыя дні складаецца план работы па аб`ектах добраўпарадкавання, арганізацыямі выдзяляецца тэхніка ці рабочая сіла і ў залежнасці ад работы размяркоўваецца па аб`ектах. Такім чынам часткова наведзены парадак на ўсіх могілках. З 2008 года ў летні перыяд працуе брыгада з 3-4 чалавек з фінансаваннем з фонду занятасці насельніцтва.

 

За парушэнне правіл добраўпарадкавання на падворках сёлета ўручана 95 прадпісанняў, у тым ліку 18 жыхарам аграгарадка. Праве-дзена тры рэйды з удзелам спецыялістаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, складзена 18 пратаколаў. Яшчэ два рэйды дапамаглі арганізаваць спецыялісты райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 

Узраслі паказчыкі на закупку малака і жывёлы ў насельніцтва.

Аднак пакуль ва ўсёй праводзімай дзейнасці не праглядваецца дакладная сістэма арганізацыйнай ролі Язненскага сельскага Савета. Пытанні жыццядзейнасці насельніцтва на сесіях і асабліва на пасяджэннях сельвыканкама аналізуюцца не глыбока. Недастаткова старшыня Савета, актыў займаюцца работай з насельніцтвам па правядзенню домаўладанняў у парадак. Улік дзейнасці старэйшын не фіксуецца. Не ў поўную сілу працуюць грамадскія аб’яднанні. Больш увагі неабходна ўдзяляць аб’ектам сацыяльнай сферы па аказанню паслуг насельніцтву.

 

У пастанове прэзідыума гэтыя недахопы знайшлі адлюстраванне ў канкрэтных пунктах-задачах па выпраўленню хібаў.

Пасля завяршэння пасяджэння прэзідыума райсавета яго ўдзельнікі перайшлі ў Язненскі СДК, азнаёміліся з дзейнасцю культустановы, паслухалі выступленне фальклорнага калектыву “Язынка”.

 

Выязныя пасяджэнні прэзідыума даюць багатую палітру думак. Таму рэдакцыя плануе больш падрабязна расказаць пра развіццё сацыяльнай сферы на Язненшчыне.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar