Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » З шчырасцю і руплівасцю
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-10-2011, 12:11 Навіны  ] • З шчырасцю і руплівасцю   |  
 
Назва:      

З шчырасцю і руплівасцю Галоўны заатэхнік ААТ «Мікалаёўскі» Ядвіга Вітольдаўна Кудрашова, партрэт якой занесены на раённую Дошку гонару, разважаючы пра асаблівасці сваёй работы і жыццёвыя каштоўнасці, казала: «У мяне была магчымасць і прафесію змяніць, і месца жыхарства, але, напэўна, не паддаецца карэкціроўцы прадвызначаны лёсам шлях. Наканавана застацца ў родных мясцінах — там, дзе «карані», дзе бацькі ўсё жыццё адшчыравалі на зямлі, прывучалі паважаць сялянскую працу».

 

Прыгадваючы галоўныя сюжэты жыцця, жанчына адзначыла, што «карані» яе ў тутэйшай вёсцы Навінцы. Хадзіла на заняткі ў Туркоўскую СШ. Напрасткі было кіламетраў каля пяці — па сённяшніх мерках шлях няблізкі, а ў канцы 70-ых многія сельскія вучні здалёку пешшу ці на веласіпедах дабіраліся ў школу. Аж да выпускных экзаменаў яна, як і яе равесніцы Валя Валёнак і Аня Протас, не ведала якую прафесію выбраць. Дапамог выпадак. Выпускнікоў школ запрасілі ў раён на сустрэчу з выкладчыкамі шматлікіх навучальных устаноў. Сярод іх былі і прадстаўнікі Вялікалуцкага сельгасінстытута.

 

— А чаму б і не паехаць на вучобу ў суседнюю рэспубліку?! У Расію! У інстытуце ёсць інтэрнат. І з даездам ніякіх праблем — з Полацка ідзе прамы поезд. Новыя мясціны, новыя знаёмствы, — падахвочвалі дзяўчаты адна другую. З’арыентаваліся на зоаінжынерны факультэт, які даваў шырокія пазнанні не толькі па вырошчванню розных відаў жывёлы, але і селекцыйнай і племянной рабоце, ветэрынарыі, кормавытворчасці, механізацыі жывёлагадоўчых працэсаў, эканоміцы. А галоўнае, што гэта прафесія была запатрабаванай і найбольш знаёмай вясковым дзяўчатам, бо кожная з малых гадоў умела даглядаць статак, даіць карову. А ў сям’і Шчасных (дзявочае прозвішча Я. В. Кудрашовай) прывязанасць да жывёлы была яшчэ большай — маці Ірына Іосіфаўна працавала на ферме даяркай, і дзеці не ленаваліся дапамагаць ёй. Цікава было малым завіхацца ля кароў, якія сустракалі гучным мычаннем. Асабліва падабалася, як тыя, выцягнуўшы галовы, дакраналіся цёплымі пысамі да рук, лізалі шурпатым языком.

 

— Гэта, несумненна, пэўным чынам паўплывала і на выбар будучай прафесіі, — працягвае размову Ядвіга Вітольдаўна.

У Вялікіх Луках дзяўчына не толькі дыплом атрымала, але і «візу» ў сямейнае жыццё. На трэцім курсе зоаінжынернага факультэта, у іх групе з’явіўся новы студэнт — Анатолій. Да прызыву ў армію хлопец вучыўся ў інстытуце і пасля службы вярнуўся да студэнцкага жыцця. У выніку штодзённых сяброўскіх зносін зарадзілася каханне. На чацвёртым курсе згулялі вяселле. Святкавалі ўрачыстасць і ў нявесты — у Беларусі, і ў жаніха — у Расіі у Пскоўскай вобласці ў вёсцы Прыхабы, дзе жылі бацькі Анатолія. Не напалохала маладую студэнцкую сямейную пару тое, што наперадзе быў яшчэ год вучобы, напісанне і абарона дыпломнай работы, іншыя студэнцкія цяжкасці. Гэта ўсё здавалася дробязямі для шчаслівых закаханых. Вось так, з лекцый, экзаменаў і залікаў пачалося сямейнае жыццё Кудрашовых. Закончыўшы інстытут паехалі на радзіму мужа, дзе яму прапанавалі працаваць заатэхнікам. А вось для яго «палавінкі» работы па спецыяльнасці не было, аднак запрасілі ў эканамічную службу. Перакваліфікавацца не захацелася. Таму і накіраваліся на Міёршчыну.

 

— Іншы раз, вяртаючыся з працы стомленай, знерваванай ад праблем, якія штодзённа навальваюцца, у роспачы прыгадваю далёкае мінулае, шкадую, што адмовілася ад прапановы працаваць эканамістам. Хаця праз нейкую гадзіну, калі супакоюся, думаю па-іншаму: менавіта тут у родных мясцінах я вырасціла дзяцей, зацвердзілася як спецыяліст, — разважае субяседніца. — Некалькі гадоў працавала ў гаспадарцы другім заатэхнікам, а муж — намеснікам старшыні па кормавытворчасці. Цяпер абодва на больш высокіх пасадах — я галоўны заатэхнік, а Анатолій Іванавіч — дырэктар сельгаставарыства.

 

Ядвіга Вітольдаўна прыгадала, што яе прафесійны стаж — 27 гадоў, і кожны дзень праходзіць у пастаянным напружанні, бо даводзіцца вырашаць многія пытанні, «разрулёўваць» праблемы. Рабочы дзень заатэхніка, як і іншых галоўных спецыялістаў жывёлагадоўлі, нярэдка зацягваецца да позняга вечара, а пачынаецца на досвітку, калі даяркі спяшаюцца на працу. У гаспадарцы каля 3000 галоў буйной рагатай жывёлы. І трэба патурбавацца, каб статак быў накормлены, утрымліваўся ў добрых умовах, не хварэў, даваў прадукцыю, каб у жывёлагадоўчых памяшканнях надзейна працавала ўсё тэхналагічнае абсталяванне. Даводзіцца штодзённа кантраляваць рэалізацыю малака і яго якасць, пакрыццё кароў і цялушак, атрыманне прыплоду і шмат іншых пытанняў.

 

— А як няпроста бывае знайсці падыход да асобных даярак, цялятніц, пастухоў, якія дастаўляюць нямала турбот з-за злоўжывання спіртным. Даводзіцца перавыхоўваць,  бо няма кім замяніць, — цяжка ўздыхае Ядвіга Вітольдаўна. — Аднак большасць работнікаў, многія з якіх у перадпенсійным узросце, старанныя працаўнікі.  На МТФ «Навасёлкі» у ліку лепшых даяркі Наталля Жук, Наталля Рамашка, Валянціна Мядзелец, Таццяна Атміновіч, Таццяна Пугач. Сумленна працуюць і даяркі фермы «Марынкі» Наталля Рудак, Алена Шляпеціс. І аператары машыннага даення з Шарагоў Таццяна Рачыцкая, Яўгенія Дашкевіч стараюцца. Асаблівая падзяка лабарантцы Марыі Маркель, якая выконвае вялікі аб’ём работы і сумесна з даяркамі і ветурачамі дабіваецца добрых вынікаў па павышэнню якасці малака—усё яно залічваецца гатункам экстра.

 

Спецыялісты раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання адзначаюць, што дзякуючы аптымізму, руплівасці і настойлівасці Ядвігі Вітольдаўны ААТ «Мікалаёўскі» у ліку лепшых гаспадарак раёна па вытворчасці малака, тут аператыўна вырашаюцца ўсе вытворчыя праблемы, укараняюцца новыя тэхналогіі, рамантуюцца фермы, аснашчаюцца новым абсталяваннем.  На жывёлагадоўчых аб’ектах чысціня і парадак. Рэгулярна праводзяцца санітарныя дні і Дні жывёлаводаў.  Не выпадкова на базе гаспадаркі нярэдка праводзяцца семінары — пераймаць ёсць што.

 

 Галоўны заатэхнік працуе ў адной звязцы з ветурачамі, прыслухоўваецца да меркаванняў і парад загадчыкаў ферм, уважліва рэагуе на просьбы даярак.

У сям’і Кудрашовых тры ўжо дарослыя дачкі. Старэйшая Святлана вучылася ў Краснабярэжскім сельгаскаледжы па спецыяльнасці «ахова раслін». Атрымаўшы дыплом працавала ў гаспадарцы. Завочна закончыла Гродзенскі ўніверсітэт. Цяпер шчыруе ў агракамбінаце «Вясна» Полацкага раёна. Замужам. Ёсць сыночак Максімка. Нараджэнне яго было асаблівай падзеяй для Ядвігі Вітольдаўны і Анатолія Іванавіча, бо атрымалі новы сямейны статус — бабулі і дзядулі. І сярэдняя Каця сёлета выйшла замуж. Яна закончыла Барысаўскі педкаледж і працуе настаўніцай пачатковых класаў у Жодзіне. Прычым, не толькі малых грамаце вучыць, але і сама павышае прафадукацыю — завочна вучыцца ў Мінскім універсітэце.

 

Самая малодшая Насценька таксама «вылецела з бацькоўскага гнязда». Працуе ў Жодзінскай бальніцы медсястрой і таксама завочна атрымлівае вышэйшую адукацыю.

Здаецца, дзеці разляцеліся, працуюць і ў бацькоў менш павінна быць турбот, але на справе іх наадварот прыбаўляецца.

— Нездарма ж кажуць: маленькія дзеткі, маленькія бедкі, — разважае субяседніца і ўзгадвае пра тое, што дочкі жывуць на кватэрах, вучацца, і  бацькам хочацца кожнай дапамагчы грашыма, харчаваннем. Таму на падвор’і  Кудрашовых шмат хатняй жыўнасці, што прыбаўляе гаспадарам работы. Але які вясковец баіцца працы?! Праўда, цяпер у сельскай мясцовасці жывуць і такія, хто нават градкі ля дома не садзіць, але для Ядвігі Вітольдаўны такі стыль жыцця непрымальны, бо яна лічыць, што свежае малако на стале, агародніна — гэта не толькі незаменныя чыстыя вясковыя прадукты ў доме, але  і сведчанне гаспадарлівасці, прывязанасці да зямлі.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar