Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Хлопцы не падвядуць
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
8-11-2011, 15:15 Навіны  ] • Хлопцы не падвядуць   |  
 
Назва:      

Хлопцы не падвядуць 3 лістапада ў раёне адбыўся Дзень прызыўніка. Будучыя воіны яшчэ нястройнай калонай прайшлі па вуліцах райцэнтра з ваенкамата ў РДК. Тут іх вітаў начальнік аддзялення прызыву старшы лейтэнант А. А. Акімаў. Ён праінфармаваў хлопцаў аб парадку адпраўкі ў ваенныя часці, асаблівасцях пачатку ваеннай службы. А сярод пажаданняў — дастойна прадстаўляць Міёршчыну, знайсці надзейных сяброў, з гонарам выканаць грамадзянскі абавязак, не забываць пра родны дом і бацькоў. Працягам гэтага выступлення паслужыў відэакліп пра адну з дэвізій нашых Узброеных Сіл, якая пачала свой баявы шлях на франтах Вялікай Айчыннай, удзельнічала ў шматлікіх вучэннях, прайшла загартоўку Афганістанам.

 

Работнікі культуры падрыхтавалі для будучых воінаў шматлікія жартоўныя выпрабаванні і нумары мастацкай самадзейнасці.

З гонарам прайсці загатроўку арміяй пажадала прызыўнікам старшыня раённага Савета Р. В. Парфёненка. Поспех у службе залежыць ад кожнага, трэба не губляць аптымізм, стрымліваць эмоцыі, гэта дапаможа хутчэй асвоіцца ў новых умовах, атрымаць ваенную спецыяльнасць.

 

Заставацца вартымі людзьмі ва ўсіх выпадках, — такое пажаданне выказала маці аднаго з прызыўнікоў А. М. Кіслая. Юнакі павінны вярнуцца да сваіх родных узмужнелымі і здаровымі. Да гэтых пажаданняў далучылася першы сакратар РК  ГА  БРСМ М. П. Кашкур. Для цяперашніх прызыўнікоў праяўленне патрыятызму — менавіта служба ў арміі, абарона Айчыны. Юнакам трэба ўсё паспець, з гонарам прайсці гэты шлях.

 

Аптымістычным было выступленне яфрэйтара Аляксандра Каснарэвіча, які цяпер служыць у пагранічных войсках. Ён адзначыў, што дзяржава забяспечвае сваю армію ўсім неабходным. І хаця салдату штодзённа даводзіцца займацца з баявой зброяй і тэхнікай, ён не пахудзеў. Здароўя, моцных нерваў і крышку ўдачы пажадаў цяперашнім прызыўнікам.

 

Па прапанове Аляксандра ўдзельнікі Дня прызыўніка ўшанавалі хвілінай маўчання памяць нядаўна загінуўшых пагранічнікаў-верталётчыкаў.

У ліку цяперашніх прызыўнікоў знаходзіцца Дзмітрый Кукуць. Ад імя сваіх аднагодкаў ён падзякаваў за клопаты і ўвагу бацькам і настаўнікам. І запэўніў, што юнакі Міёршчыны не пасаромяць родны край.

 

Для прызыўнікоў спявалі Алена Касевіч, Сняжана Аксёнава, Эвеліна Нікалаёнак і Ігар Сардыка, выканалі “усходні танец” юныя танцоўшчыцы, а праграму падрыхтавала Кацярына Радзішэвіч.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar