Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Успомнім імя кожнага
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-11-2011, 12:08 Навіны  ] • Успомнім імя кожнага   |  
 
Назва:      

Успомнім імя кожнага 18 лістапада на базе СШ №3 адбыўся занальны метадычны семінар па ўвекавечанню памяці абаронцаў Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім прынялі ўдзел дэлегацыі з Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Міёрскага, Пастаўскага, Расонскага і Шаркаўшчынскага раёнаў, у склад якіх уваходзілі начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы райвыканкамаў, кіраўнікі грамадскіх фарміраванняў, прадстаўнікі архіваў, музеяў, бібліятэк, райваенкаматаў і рэдакцый.

 

Прадстаўнічай была дэлегацыя кіруючых работнікаў з вобласці, у яе складзе галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама В. Р. Марчанка, старшыня абласнога савета ветэранаў Г. А. Герасімовіч, члены прэзідыума М. А. Ляшчынскі і У. А. Цацоха, старшыня абласной камісіі па ўвекавечванню памяці абаронцаў Айчыны Л. Н. Бруева.

 

Семінар адкрыла намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава, яна расказала пра раён і праводзімую на Міёршчыне пошукавую работу.

 

В. Р. Марчанка праінфармаваў пра практычныя меры па ажыццяўленню Дзяржаўнай праграмы па ўвекавечванню памяці абаронцаў Айчыны з дапамогай аўтаматызаванага банка дадзеных па ўдакладненню спісаў абеліскаў, загінулых землякоў і без вестак прапаўшых. За кожнай дывізіяй, танкавай брыгадай, іншымі падраздзяленнямі трэба замацаваць шэфаў, якія неадкладна павінны прыступіць да пошукавай работы.

 

Кіраўнік абласнога савета ветэранаў Г. А. Герасімовіч уручыў грамату і каштоўны падарунак У. С. Бяспальчанку, які працяглы час узначальваў нашу раённую ветэранскую арганізацыю. А выступленне ён прысвяціў захаванню ў назвах гаспадарак і арганізацый імён герояў, ахове помнікаў і абеліскаў, іншых памятных мясцін. Мемарыялы, помнікі і абеліскі трэба ўзводзіць так, каб не перарабляць іх праз год-два. А для высвятлення лёсу воінаў-землякоў трэба шырэй выкарыстоўваць магчымасці камп’ютарнай тэхнікі. Пакуль што шмат невядомых байцоў пахавана ў брацкіх магілах, у тым ліку і на Міёршчыне.

 

Успомнім імя кожнага Каб выправіць гэтую сітуацыю, адзначыў М. А. Ляшчынскі, неабходна вярнуцца да спісаў могілкаў ваеннага часу, яны вельмі часта станавіліся апошнім прытулкам загінулых франтавікоў. Неабходна ведаць назвы тагачасных населеных пунктаў, многія з якіх даўно зніклі з тапаграфічных карт. Пошук трэба весці праз родных, студэнтаў, землякоў. Каардынацыяй усёй работы павінен займацца адказны супрацоўнік райвыканкама.

 

Вопытам дзейнасці пошукавых атрадаў падзяліўся У. А. Цацоха, былы адказны работнік аблвыканкама. Ён адзначыў, што гэтай справай павінны ў першую чаргу займацца зацікаўленыя людзі, захопленыя. Важна толькі іх умела расставіць.

Ларыса Навумаўна Бруева працавала ў архіве Міністэрства абароны СССР у Падольску, удзельнічала ў экспедыцыі “Не было безымянных салдат”. Яна гаварыла пра практычныя бакі пошукавай работы — запаўненне картак на кожнага воіна, планаванне работы, размеркаванне абавязкаў, улік пахаванняў.

 

Практычная частка семінара потым прадоўжылася ў камп’ютарным класе, дзе ішла размова пра выкарыстанне сучаснай тэхнікі ў пошукавай рабоце.

Удзельнікі занальнага семінара наведалі музеі СШ №3 — гісторыка-краязнаўчы, а таксама кнігі і друку, якія сталі цудоўным дапаўненнем і наглядным дапаможнікам па пошукавай рабоце.

      

На здымку: Г. А. Герасімовіч і У. С. Бяспальчанка; практычныя заняткі ў камп`ютарным класе.

 

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar