Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Адзначаны лепшыя
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-11-2011, 12:13 Навіны  ] • Адзначаны лепшыя   |  
 
Назва:      

Адзначаны лепшыя Сёлета ў кастрычніку абласное ўпраўленне ААТ “ААБ Беларусбанк” сумесна з Віцебскім філіялам РУП “Белпошта” правялі конкурс на “Лепшае аддзяленне паштовай сувязі, якое ажыццяўляе прыцягненне грашовых сродкаў насельніцтва ва ўклады”. Акцыя спадабалася паштовым работнікам і насельніцтву. Пра гэта гаварыла дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №213 філіяла №214 ААТ “ААБ Беларусбанк” Алена Мікалаеўна Юшкевіч.

—   Уклады жыхароў Міёршчыны папоўніліся на 130 мільёнаў рублёў, — адзначыла яна. — Гэта значыць, што людзі разумеюць выгаду захоўвання грошай у банку — даход па ўкладах у беларускіх рублях дасягае 49% гадавых.

Добра папрацавалі паштовыя работнікі Міёршчыны. Падзяка ад банка — дыплом за першае месца начальніку раённага вузла паштовай сувязі Андрэю Эдуардавічу Маслу.

 

Па ўмовах конкурсу аддзяленні сувязі ў час мерапрыемства павінны былі прыцягнуць ва ўклады не менш двух мільёнаў рублёў. Тут вызначылася аддзяленне сувязі ў Чэрасах, якое ўзначальвае Тэрэза Фамінічна Матэленак. Яна і  атрымала дыплом з ашчадным сертыфікатам на тры базавыя велічыні.

 

А. М. Юшкевіч падкрэсліла, што на наступны год такія акцыі будуць праводзіцца штоквартальна, а прэміі ўзрастуць да 20 базавых. Нядрэнна правялі акцыю па прыцягненню грошай ва ўклады ў Лявонпалі, Чапуках, Забалоцці.

 

Урачыстая частка нарады гэтым не закончылася, бо за поспехі ў працы адзначаны лепшыя работнікі раённага вузла паштовай сувязі. Ганаровая грамата Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь уручана Святлане Фёдараўне Ціманоўскай, якая працуе паштальёнам у паштовым аддзяленні вёскі Язна. Ганаровымі граматамі Віцебскага філіяла РУП “Белпошта” адзначаны паштальёны аддзялення паштовай сувязі з Наўгарод Вітольд Леанідавіч Жабёнак і яго калега з Цвеціна Вера Палікарпаўна Скрыпко.

 

Для Тэрэзы Фамінічны Матэленак сюрпрызы не закончыліся. А. Э. Масла ўручыў ёй пасведчанне “Ветэран працы”.

 

Пацікавіўся ў Тэрэзы Фамінічны, колькі гадоў яна працуе ў паштовай сферы?

— Пачала з 1975 года, — адказала жанчына. — Атрымліваецца, што больш 35-ці.

Кіраўнік паштовых работнікаў шчыра падзякаваў прадстаўнікам цэнтра банкаўскіх паслуг за высокую ацэнку работы сваіх спецыялістаў і падраздзяленняў, падкрэсліў, што ўзнагароды і грашовае іх падмацаванне — добры стымул для супрацоўніцтва ў перспектыве.

 

На здымку: А. М. Юшкевіч уручае ўзнагароду Т. Ф. Матэленак.

 

Людвіг КАСАТЫ.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar