Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Белдзяржстаху — 90!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-11-2011, 12:28 Навіны  ] • Белдзяржстаху — 90!   |  
 
Назва:      

Белдзяржстаху — 90! Гісторыя страхавання на тэрыторыі Беларусі налічвае больш 170 гадоў і звязана з узнікненнем і развіццём страхавой справы ў Расійскай імперыі.

3 снежня 1921 года выдадзены дэкрэт Саўнаркама БССР “Аб арганізацыі дзяржаўнага маёмаснага страхавання”. Абавязкі ўскладзены на ўпраўленне дзяржстраху Беларусі. Галоўны вынік дзейнасці страхоўшчыкаў сярэдзіны 20-х гадоў — усведамленне насельніцтвам карысці страхавання. Абавязковае (раней называлася акладное) прадугледжвала сацыяльныя льготы: 20% скідка членам прафсаюза ў гарадах і беднякам у вёсках.

 

У 1934-ым узнавілася добраахвотнае страхаванне маёмасці калгасаў і асабістай грамадзян. Страхаваліся пабудовы, інвентар, жывёла, годам пазней — пасевы тэхнічных культур, ураджай садоў і агародаў, а потым — пасевы зерневых культур у калектыўных гаспадарках. Напярэдадні вайны добраахвотным страхаваннем было ахоплена больш палавіны калгаснай жывёлы і значная частка пасеваў. Пасля вызвалення Беларусі ад ворага страхавыя аперацыі аднаўляюцца. Пачынаць даводзілася ва ўмовах разрухі, пры некамплекце кадраў і адсутнасці матэрыяльнай базы. У інспекцыі па Міёрскаму раёну Полацкай вобласці 20 ліпеня 1949 года выдаецца загад №1, які падпісаў старшы інспектар Казлоўскі. Ствараліся сігнальна-страхавыя пасты, працавалі грамадскія інспектары, рахункаводы ў сельскіх Саветах (цяпер страхавыя агенты) — С. А. Маслякоў, А. С. Аляхновіч. Насельніцтва з разуменнем аднеслася да выканання сваіх абавязкаў перад дзяржавай, успрымала страхавыя плацяжы як уклад у агульную справу. Поспеху спрыялі і льготы, устаноўленыя для раёнаў, вызваленых ад нямецкай акупацыі. На Міёршчыне, якая ўваходзіла ў склад Маладзечанскай вобласці (1954-1960 гг.), працягвае працаваць інспекцыя дзяржаўнага страхавання.

 

У 1958 годзе створана Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнага страхавання БССР. У 60-я добраахвотнае страхаванне развівалася хуткімі тэмпамі. Начальнікам інспекцыі па Міёрскаму раёну Віцебскай вобласці быў Зуеў. У маі 1962-га ў сувязі са скасаваннем Шаркаўшчынскага раёна і ўзбуйненнем Міёрскага створана 5 інспектарскіх участкаў (пазней — брыгад). Страхуецца маёмасць ад затаплення і крадзяжоў. Уводзіцца страхаванне транспартных сродкаў на выпадак угону ці пашкоджання. Асабліва хутка развівалася страхаванне жыцця. Да 1970 года кожны трэці працуючы меў дагавор асабістага страхавання.

 

Нядоўгі час на чале інспекцыі была Галіна Канстанцінаўна Сухамера.

У 1980 годзе аб’ём страхавых аперацый перавысіў узровень 1960-га ў 12 разоў. Лакаматывам развіцця айчыннай сістэмы страхавання з’яўлялася добраахвотнае страхаванне насельніцтва. Укараняюцца новыя віды паслуг: камбінаванае страхаванне аўтатранспарту, комплекснае страхаванне пабудоў і хатняй маёмасці. Практыкуецца страхаванне школьнікаў і дзяцей ад няшчасных выпадкаў, а таксама — дадатковай пенсіі. Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сідаравіча Сянюка эканамічныя паказчыкі інспекцыі набліжаліся да свайго піку па колькасці дагавораў добраахвотнага страхавання. У 1980-ым інспекцыя Белдзяржстраху па Міёрскаму раёну ва ўсесаюзным спаборніцтве заняла другое месца, калектыў атрымаў прэстыжныя ўзнагароды.

 

З 1987 года ля руля інспекцыі Надзея Уладзіміраўна Васілеўская.

Пачатак 90-х адгарнуў новую старонку ў гісторыі айчыннага страхавання. Адбываліся складаныя эканамічныя змены,         мянялася заканадаўства. 12 студзеня 1991 года інспекцыі дзяржаўнага страхавання ліквідавалі і стварылі аддзяленні, якія 22 жніўня 2001 года перайменавалі ў прадстаўніцтвы Белдзяржстраху. Кіраваў калектывам Іван Вацлававіч Жук.

 

Белдзяржстаху — 90! Сёння Белдзяржстрах займае вядучыя пазіцыі на страхавым рынку краіны. З невялікай арганізацыі, узнікшай на руінах земскага страхавання, утварылася буйнейшае сучаснае страхавое прадпрыемства, якое прапануе больш 60 відаў паслуг, мае разгалінаваную сетку: 7 філіялаў, 118 прадстаўніцтваў і 5 цэнтраў продажу.

 

У гісторыі Белдзяржстраху былі ўзлёты і падзенні, неаднаразова мяняўся яго статус. Пастаянным было адно: страхоўшчык заўсёды служыў інтарэсам дзяржавы і народа.

 

Наша прадстаўніцтва прымала актыўны ўдзел у стварэнні і станаўленні страхавога грамадства. Нам прыемна ўсведамляць, што за гады дзейнасці на рынку рэспублікі Міёрскае прадстаўніцтва ператварылася ў адно з пазнаваемых, якое дынамічна развіваецца. На працягу многіх гадоў па рэйтынгу займае лідзіруючае месца, заваявала заслужаны аўтарытэт у сваіх кліентаў. Вызначальнай асаблівасцю калектыву лічу аператыўнасць і гібкасць рэагавання на запыты страхавальнікаў.

 

У нашым калектыве 12 супрацоўнікаў і 23 страхавыя агенты. Вынікі развіцця прадстаўніцтва характарызуюцца наступнымі паказчыкамі: агульны аб’ём страхавой прэміі склаў 2 млрд. 474 млн. рублёў, у тым ліку па добраахвотных відах 1179,3 мільёна рублёў. Удзельная вага добраахвотнага страхавання ў агульнай суме ўзносаў 47,6%. Адлічэнні ад страхавой дзейнасці паступаюць у бюджэт і пазабюджэтныя фонды рэспублікі. Так, за 10 месяцаў яны склалі больш 251 мільёна рублёў. Заключаны і дзейнічаюць 22683 дагаворы, у тым ліку па добраахвотнаму страхаванню грамадзян 15135. На 1000 жыхароў заключана 0,710 дагавора. У структуры дагавораў па відах добраахвотнага страхавання на долю асабістага прыпадае 14,7%, маёмаснага страхавання грамадзян — 74,7%, маёмаснага страхавання юрыдычных асоб — 10,1%, па страхаванню адказнасці — 0,5%.

 

Выплаты страхавога пакрыцця і страхавога забеспячэння за 10 месяцаў склалі 2884,7 млн. рублёў, на долю добраахвотных відаў прыпадае 19,3% ад усіх выплат. Забяспечылі рост страхавых узносаў у дзеючых цэнах па ўсіх відах на 150,8%, па добраахвотных — на 145,9.

 

У сувязі з гібеллю азімых пасеваў сельгасарганізацыі атрымалі кампенсацыю ў 1 мільярд 693 мільёны рублёў.

Перакананы, што патэнцыял яшчэ ёсць, хаця мы і дайшлі да кожнага страхавальніка. Узровень развіцця страхавання па добраахвотных відах яшчэ не дастатковы: пабудоў грамадзян толькі 79,6%, дамашняй маёмасці — 32,8%, транспарту — 9,7%, жывёлы — 58,1%, ад няшчасных выпадкаў — 15%. Адзін сярэднестатыстычны жыхар раёна затраціў 39,1 тыс. рублёў узносу добраахвотнага страхавання.

 

Страхоўшчыкамі працавалі і працуюць нераўнадушныя людзі, якія дэманструюць прафесіяналізм, адданасць справе, інтэлігентнасць. Яны пастаянна знаходзяцца ў гушчыні падзей, забяспечваюць вытворчыя паказчыкі і нас з вамі страхавой абаронай. Іх ведаюць добра ў раёне. Летась пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва стала Раіса Іванаўна Казлоўская, яе партрэт на Дошцы гонару ў Белдзяржстраху. Рэгіна Францаўна Марозька — лідар па страхаванню на прадпрыемствах, Валянціна Мадэстаўна Кубліцкая мае самы вялікі аб’ём збораў па добраахвотных відах (за 10 месяцаў сабрала 67,2 млн. руб.). Страхавыя агенты, якія працуюць у Міёрах, Аліна Чаславаўна Жабёнак, Іна Пятроўна Кукуць і нядаўна прынятая Аксана Сяргееўна Дземідзёнак. Ім яшчэ давядзецца многіх гараджан пераканаць у неабходнасці страхавання, бо дагавораў з імі заключана не шмат.

 

Белдзяржстаху — 90! Інспектарскі ўчастак №4 узначальвае спецыяліст першай катэгорыі Міраслава Антонаўна Андруковіч, якая ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама. Пад яе кіраўніцтвам стабільна працуюць страхавыя агенты Ірына Аляксандраўна Панкрат, Алена Мікалаеўна Каланда, Лілія Уладзіміраўна Карась, Галіна Яўгенаўна Якушына.

 

Галіна Яўгенаўна Якушына, Яўгенія Генадзьеўна Латышонак, Ганна Анатольеўна Маляўка заключылі найбольшую колькасць дагавораў на 100 жыхароў (адпаведна 100, 86, 82). Найбольшы тэмп росту дасягнулі Іна Пятроўна Кукуць (142,3), Вераніка Леанідаўна Багдановіч (142), Ларыса Хенрыхаўна Гродзь (139,7).

 

Калектыў прадстаўніцтва пастаянны. Шмат гадоў працуюць Тэрэза Міхайлаўна Каснарэвіч, Ніна Іванаўна Вішнеўская, Віктар Уладзіміравіч Цвячкоўскі, Таццяна Эдуардаўна Матэленак, Іна Іванаўна Рубанік. Асноўны мой памочнік — намеснік Лідзія Іванаўна Чарнакова, якой неўзабаве спаўняецца 55 гадоў. Яе праца адзначана падзякай філіяла Белдзяржстраху. Прафсаюзную арганізацыю ўзначальвае Наталля Віктараўна Шамшур — адказны работнік і добры арганізатар. Транспартнае страхаванне непарыўна звязана з ацэншчыкам транспартных сродкаў Фёдарам Мікалаевічам Ляскоўскім.

 

Значны ўклад у нашы дасягненні ветэранаў Людмілы Аляксееўны Гайлевіч, Марыі Іванаўны Гаршанавай, Людмілы Барысаўны Бунта, Ніны Фамінічны Пятровай, Тамары Аляксееўны Пашкоўскай, Ганны Ільінічны Урублеўскай і іншых.

Асаблівыя словы падзякі страхавальнікам, пастаянным кліентам, нашым партнёрам — кіраўнікам сельскагаспадарчых і бюджэтных арганізацый, прамысловых прадпрыемстваў.

 

У сувязі з 90-годдзем з дня заснавання Белдзяржстраху хачу пажадаць усім паспяховай і стабільнай працы, якая прыносіць радасць, матэрыяльнага дабрабыту, плённага супрацоўніцтва. Страхавальнікам жадаю здароўя, дабра, упэўненасці ў заўтрашнім дні.

 

На здымках: 1. Лепшыя работнікі І. А. Панкрат, А. М. Каланда, Г. Я. Якушына (1-ы рад); Л. У. Карась, В. М. Кубліцкая, Р. І. Казлоўская, М. А. Андруковіч; 2. Страхавыя агенты ў Міёрах А. Ч. Жабёнак, А. С. Дземідзёнак, І. П. Кукуць; 3. Спецыялісты В. У. Цвячкоўскі, Т. М. Каснарэвіч, Н. І. Вішнеўская.

 

І. КРУК,

дырэктар прадстаўніцтва

Белдзяржстраху па Міёрскаму раёну.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar