Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У райвыканкаме
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-11-2011, 12:29 Навіны  ] • У райвыканкаме   |  
 
Назва:      

Пра самакіраванне

23 лістапада на сумесным пасяджэнні раённы выканаўчы камітэт і прэзідыум раённага Савета дэпутатаў разгледзелі пытанне “Аб рабоце Мікалаёўскага сельскага выканаўчага камітэта па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” на падведамнай тэрыторыі”. Старшыня сельвыканкама В. П. Шастакоў праінфармаваў, што Мікалаёўскі сельскі Савет і сельвыканкам працуюць планава, абмяркоўваюць найбольш актуальныя пытанні. Актывізавана работа па якаснаму забеспячэнню дзяржаўных сацыяльных стандартаў абслугоўвання насельніцтва, у якой удзельнічае 13 старэйшын. Няма нараканняў на дзейнасць устаноў культуры, аховы здароўя і адукацыі, не задавальняе толькі кінавідэаабслугоўванне. Больш намаганняў патрабуе добраўпарадкаванне населеных пунктаў, у першую чаргу Мікалаёва, Сіцькова, Шарагоў, Арханава, прыватных домаўладанняў, а таксама могілкаў. Не дагледжаны вытворчыя аб’екты, зарастаюць тэрыторыі вакол іх.

 

ААТ “Мікалаёўскі” і ”Сіцькова” прымаюць нядобранадзейныя сем’і з іншых раёнаў. У сельгасарганізацыях не створаны калектывы фізкультуры.

Сельвыканкам не ініцыіруе аўкцыёны па продажу зямельных участкаў. Больш паслядоўна трэба працаваць і па выкананню даходнай часткі бюджэту.

У сумесным рашэнні вызначаны меры па выпраўленню адзначаных недахопаў і рэалізацыі новых задач на будучыню.

 

Пагранічная палітыка

Райвыканкам разгледзеў пытанне аб рэалізацыі Дзяржаўнай пагранічнай палітыкі на тэрыторыі раёна ў 2012 годзе. Намечана праводзіць сумесныя рэйды ў межах пагранічнай зоны па праверцы рэгістрацыі аўтатранспарту і плаўсродкаў, законнасці знаходжання грамадзян, выяўленню незарэгістраванай зброі і боепрыпасаў, пасеваў раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, захаванню правілаў рыбалоўства.

 

Ідэалагічная работа і патрыятычнае выхаванне моладзі ў пагранічнай зоне будуць праводзіцца з удзелам ваеннаслужачых. Прадугледжваецца арганізацыя “урокаў мужнасці”, спартыўнага лагера, гульні “Зарніца”, акцый, Дня прызыўніка і іншага. У прынятым рашэнні ўдакладнены задачы ДНД, транспартных і дарожных арганізацый, рэдакцыі раённай газеты.

 

Ахова парадку

Райвыканкам прааналізаваў эфектыўнасць дзейнасці савета грамадскага пункта аховы парадку на тэрыторыі Перабродскага сельсавета. Савет праводзіць пасяджэнні рэгулярна, займаецца індывідуальнай прафілактычнай работай, каардынуе сваю дзейнасць з іншымі ўстановамі і насельніцтвам. Як вынік, колькасць злачынстваў паменшылася, хаця іх яшчэ шмат — 13 (9 не раскрыта), выяўлены 122 правапарушэнні (пераважна крадзяжы). Вось таму работа савета па прафілактыцы прызнана недастатковай, вызначаны меры па яе актывізацыі.

 

Зняты з кантролю

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб ходзе выканання раней прынятых рашэнняў райвыканкама па добраўпарадкаванню Міёр, Дзісны і іншых населеных пунктаў. У асноўным вызначаныя мерапрыемствы выкананы, таму шэраг рашэнняў па гэтаму напрамку работы зняты з кантролю. Аднак ад аддзелаў архітэктуры і будаўніцтва, ЖКГ райвыканкама, шэрагу арганізацый і прадпрыемстваў запатрабавана распрацаваць планы па далейшаму добраўпарадкаванню гарадоў і сельскіх населеных пунктаў на 2012 год. Адзначана недастатковая работа па ўтрыманню жыллёвага фонду і добра-ўпарадкаванню УП ЖКГ, КБА, ПМК-55, аўтапарка №15, ПУП “Мацук”. Кантроль па гэтых пытаннях узмоцняць інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, землеўпарадкавальная служба, РЦГЭ, РАУС, аддзел па надзвычайных сітуацыях у межах сваёй кампетэнцыі.

 

Работа па добраўпарадкаванню і выкананне вызначаных мер будуць асвятляцца ў раённай газеце.

Райвыканкам зняў з кантролю шэраг уласных рашэнняў па развіццю аграрнага сектара, адраджэнню і развіццю вёскі, бо патрабаванні, выкладзеныя ў гэтых дакументах, выкананы. Сёлета вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася ў супаставімых цэнах на 8,8%, выручка ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі вырасла на 32,7 млрд. рублёў пры змяншэнні выдаткаў. Продаж малака гатунку экстра ўжо павялічаны на 38%, таварнасць малака дасягнула 80,5%.

 

Знята з кантролю рашэнне райвыканкама аб выніках работы ААТ “Міёрскі льнозавод”. Гэтае прадпрыемства выканала большасць даведзеных прагнозных паказчыкаў. Тут істотна павялічылася выпрацоўка ў разліку на кожнага работніка. Аднак неабходна працягваць работу па зніжэнню сабекошту прадукцыі.

 

Таксама выканана рашэнне райвыканкама “Аб практыцы работы па асвятленню асноўных напрамкаў жыццядзейнасці раёна” рэдакцыяй раённай газеты. Газета адклікаецца на ўсе важнейшыя падзеі ў раёне, вобласці і рэспубліцы. Надаецца ўвага рэалізацыі Дэрэктыў Прэзідэнта, выкананню раённых праграм, укараненню сацыяльных стандартаў, вырашэнню актуальных праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця, дзейнасці мясцовых органаў улады. Працяглы час захоўваюцца тыраж і фінансавая стабільнасць.

 

Асноўная задача рэдакцыі раённай газеты цяпер — распрацоўка канцэпцыі развіцця на новы перыяд у сувязі з павелічэннем аб’ёму выдання і пераводу яго на шматколернасць.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar