Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Гатовы да навучальнага года
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-08-2010, 16:11 Навіны  ] • Гатовы да навучальнага года   |  
 
Назва:      

Пракаменціраваць сітуацыю з падрыхтоўкай навучальных устаноў раёна да новага навучальнага года рэдакцыя папрасіла начальніка аддзела адукацыі В. А. Драбу.

—Школы і дашкольныя ўстановы раёна своечасова пачалі рамонтныя работы і ў асноўным іх завяршылі,—адзначыў Валерый Анатольевіч.—Большасць будынкаў ужо гатова прыняць вучняў. Асабліва старанна займаліся падрыхтоўкай памяшканняў у Новым Пагосце, Сіцькове, Чапуках, Мікалаёве. З дня на дзень будзе закончаны рамонт дзіцячых садоў і адзінай Наўгародскай пачатковай школы-садка. Рабочыя яшчэ займаюцца дахам СШ №2 райцэнтра, які капітальна не рамантавалі на працягу дзесяцігоддзяў. А вось у дзіцячым садку №2 работы на страсе закончаны. Устаноўлены пластыкавыя вокны ў Павяцці, зроблены яны для школы ў Язна, часткова—для Завуцця і Туркова. Работы праводзіліся за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў школ, сум, выдзеленых цэнтрам занятасці насельніцтва, а яшчэ—спонсараў.

Для школ закуплена неабходнае халадзільнае і тэхналагічнае абсталяванне. Шэсць кацельняў у Язненскай, Туркоўскай, Дварнасельскай, Новапагосцкай, Перабродскай і Павяцкай школах перададзены на баланс УП ЖКГ. І цяпер камунальнікі будуць займацца ацяпленнем класаў.
Сярод нявырашаных пытанняў—водазабеспячэнне Мілашоўскай базавай школы-сада, якое ў многім залежыць ад УП “Міёрскі”.

—А як школы сёлета будуць забяспечаны кадрамі выкладчыкаў?
—У цэлым нашы школы настаўнікамі забяспечаны, вакансій у іх няма. А пры гэтым прыязджаюць 23 выпускнікі вышэйшых педагагічных навучальных устаноў, чакаем выкладчыкаў і з сярэдніх спецыяльных. Апошнія перастаноўкі будуць зроблены ў бліжэйшыя дні.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar