Слава тысячнікам! »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » Слава тысячнікам!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

13-08-2010, 16:38 Навіны  ] • Слава тысячнікам!   |  
 
Назва:      

Слава тысячнікам!Старшыня СВК “Узмёнскі” А. М. Матэленак узгадвае, што першыя камбайнеры-тысячнікі ў гаспадарцы на гэтым жніве зарэгістраваны 9 жніўня вечарам. Каля 18 гадзін запаветны рубеж адолеў Аляксандр Генадзьевіч Махонька, які працуе з памочніка Віктарам Аляксандравічам Конахам. Ужо на змярканні выгрузілі з бункера тысячную тону Сяргей Міхайлавіч Замковіч з памочнікам Робертам Сяргеевічам Івановым. Уборачныя агрэгаты ў іх новыя, паломак і прастояў не было, таму і вынікі добрыя. Вось і атрымалася, што гаспадарка намалаціла 2750 тон зерня і 75 т рапсу, у гэтае дасягненне ўклад толькі двух экіпажаў склаў 2100 тон.

Вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Уладзімір Вітальевіч Сахонька лепшы ў раёне на адвозцы збожжа.

Да гэтых механізатараў на поле 11 жніўня завітала прадстаўнічая дэлегацыя з райцэнтра. Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў падзякаваў ім за нялёгкую працу, павіншаваў з дасягненнямі. “Гэты працоўны поспех у цяперашнім, няпростым па ўмовах надвор’я годзе,—яркае сведчанне высокага прафесіяналізму, арганізаванасці і дысцыпліны”—так адзначана ў пісьме-падзяцы, якія ўручыў лепшым удзельнікам жніва Ігар Валер’евіч.

Канверты ад РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу перадавікам уручыў старшыня райкама Ф. А. Вішнеўскі.

Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Д. У. Радзіхоўскі прывёз кветкі і сувеніры лепшаму маладзёжнаму экіпажу—узмёнскім хлопцам Аляксандру Махоньку і яго памочніку Віктару Конаху.

Перадавікам уборачнага поля свае ўзнагароды падрыхтавала праўленне СВК “Узмёнскі”. Іх уручыў старшыня А. М. Матэленак, які выказаў надзею, што экіпажы гаспадаркі застануцца не толькі лепшымі ў раёне, але і зоймуць пачэснае месца сярод перадавікоў жніва ў вобласці.

Ушанаванне перадавікоў жніва прадоўжылася ў суседняй гаспадарцы—СВК “Гвардзейскі”. Тут першым камбайнерам-тысячнікам сёлета зноў стаў Іван Іосіфавіч Лакотка—пачынальнік руху тысячнікаў на Міёршчыне. А сярод лепшых вадзіцеляў на адвозцы збожжа—Сяргей Іванавіч Дубейка.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar