Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  "Крокодил дорогу съел" »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » "Крокодил дорогу съел"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

14-05-2012, 10:07 Навіны  ] • "Крокодил дорогу съел"   |  
 
Назва: «Кракадзіл дарогу з'еў»      

"Крокодил дорогу съел" Мы прывыклі, што новая сучасная тэхніка — выдатная рэч. Але ці заўсёды?

Вось наш лясгас атрымаў фарвардэры — высокапраходныя машыны для вывазкі драўніны з цяжкадаступных мясцін. Яны не баяцца пнёў, балацявін і іншых перашкод. Адным словам, цудоўная рэч. Відаць, справа ў тым, як гэтая тэхніка выкарыстоўваецца.

 

На сустрэчы старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова з жыхарамі Перабродскага сельсавета было ўзнята пытанне аб тым, што да могілак у вёсцы Крычава нельга дабрацца: дарогу да іх моцна парэзала тэхніка лясгаса пры вывазе драўніны. Перад пачаткам веснавых работ былі занепакоены хлебаробы ААТ “Узмёнскі край”, яны не маглі дабрацца да некаторых палёў, бо зноў жа лясгасаўцы літаральна вывелі са строю дарогу з Даўгінава на Лявонпаль. А пакуль яны выязджалі на гэты шлях, нарэзалі нямала глыбокіх каляін і на палях, дзе трэба было працаваць механізатарам.

 

Узнікае пытанне, хто будзе заворваць глыбокія каляіны і рамантаваць дарогі? Спецыялісты ДРБУ-203 адзначаюць, што бягучы рамонт кіламетра дарогі каштуе 40 мільёнаў рублёў. Але ж дарога на Лявонпаль патрабавала яшчэ большых укладанняў, бо некаторымі месцамі першы праход грэйдара не пакінуў на ёй прыкметнага следу. Увогуле, грэйдар сам ледзь выбраўся з гразі ў глыбокіх каляінах.

 

З вынікамі работы фарвардэраў знаёмы хлебаробы ААТ “Гвардзейскі”, іншых гаспадарак. Тут гэтыя машыны называюць “кракадзіламі”, што літаральна “паядаюць” дарогі і палі, аднаўленне якіх потым стварае вялікія нязручнасці і патрабуе значных выдаткаў. Размова не аб тым, што фарвардэр — гэта дрэнна. Справа ў тым, як гэтая ўвогуле цудоўная тэхніка выкарыстоўваецца. Калі яна будзе вывозіць драўніну з лясоў у перыяд дажджоў і ў час разводдзя, то следам трэба пускаць іншую тэхніку, каб рамантаваць дарогі і заворваць каляіны на палях. Ці ж гэта па-гаспадарску?

 

Л. МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar