Цэнтр банкаўскіх паслуг №213 арганізаваў святочнае абслугоўванне кліентаў. 15 сакавіка на ўваходзе ў аперацыйную залу наведвальнікаў сустракалі начальнік ОПЕРО Таццяна Маскаленка, кіраўнік аддзела рознічнага бізнесу Галіна Рубанік, спецыялісты Юлія Вальмус і Наталія Даргель.
Яны ўручалі лістоўкі, запрашалі здзейсніць банкаўскія аперацыі. Кліенты, якія адкрылі ці папоўнілі ўклады, падключылі паслугу М-банкінг ці інтэрнэт-банкінг, аформілі пенсійную пластыкавую картку, купілі латарэйныя білеты, атрымлівалі пры гэтым падарункі і памятныя сувеніры з лагатыпам ААТ “Беларусбанк”.
“Дзень кліента” прайшоў у святочнай і радаснай атмасферы. Нашы супрацоўнікі падзякавалі пастаянным наведвальнікам за працяглае і плённае супрацоўніцтва, а новых пазнаёмілі з усім спектрам рознічных паслуг, прапаноўвалі выбраць для сябе неабходныя.
Аналагічнае святочнае мерапрыемства адбылося 23 сакавіка ў аддзяленні №213/44 аграгарадка Ідолта.
Станоўчы вынік падобных акцый відавочны, бо індывідуальны падыход да кожнага кліента ўмацоўвае нашы ўзаемаадносіны з насельніцтвам і прыносіць адчувальную ўзаемную карысць.
Г. РУБАНІК, начальнік
аддзела рознічнага бізнесу.