Да мяне прыбіўся бяздомны сабака. А хутка і шчаняты з’явіліся, якіх таксама давялося падкармліваць. Малыя ўжо дастаткова акрэплі, ім каля 2-х месяцаў. 5 сабачанятак чакаюць гаспадароў. Хто жадае атрымаць у падарунак хатніх гадаванцаў, звяртайцеся па тэл. 4-19-45 (г. Міёры, вул. Крупскай, 2).
Н. ГОЛУБ.
ХХХ
У майстэрні УП "Міёрскае ПМС" прыжылася прыгожая, дымчатага колеру кошка. Па ўсяму бачна, што жыла яна калісьці ў сям'і. Работнікі яе падкармліваюць, але хочацца, каб у яе з'явіўся гаспадар. Магчыма, у кагосьці з чытачоў, хто любіць кошак, узнікне жаданне забраць гэтую прыгажуню да сябе.
Работнікі майстэрні УП "Міёрскае ПМС".