Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Власть и церковь »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » Власть и церковь
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

25-05-2012, 12:19 Навіны  ] • Власть и церковь   |  
 
Назва: Улада і царква      

Власть и церковь 14 мая ў райвыканкаме адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна са святарамі. Дарэчы, на Міёршчыне 28 абшчын чатырох канфесій, самыя шматлікія і мнагалюдныя — праваслаўныя і каталіцкія.

Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў пазнаёміў прадстаўнікоў культу з жыццём Міёршчыны. Так, раён развіваецца. Пэўныя крокі наперад зрабіла сельская гаспадарка, ёсць станоўчыя дасягненні ў прамысловасці. Аднак цяжкасці склаліся ў будаўніцтве. І ўсё ж узводзяцца новыя аб’екты. У іх ліку жыллё ў райцэнтры і Дзісне, у значна меншых аб’ёмах — на вёсцы. Вядзецца будаўніцтва сучаснай фермы “Карпачова”, старыя жывёлагадоўчыя памяшканні ў кожнай гаспадарцы трэба рэканструяваць. У наступным годзе неабходна ўвесці ў строй новую бальніцу, якая атрымае сучаснае абсталяванне. У планах — яшчэ адна аўтазапраўка, торфабрыкетнае прадпрыемства і сучасны металургічны камбінат. Развіццё турызму патрабуе адпаведнай інфраструктуры...

 

А агульныя інтарэсы ва ўлады і святароў — маральнае выхаванне чалавека, умацаванне сям’і, супрацьстаянне алкагалізацыі і іншым спакусам, парадак на месцах пахавання і ў населеных пунктах, клопат пра падрастаючае пакаленне. Нямала па гэтых напрамках зроблена, яшчэ больш спраў наперадзе.

 

Пра поўнае ўзаемаразуменне гаварыла ў час сустрэчы начальнік аддзела ідэалагічнай работы Т. А. Стальмачонак. Усе абшчыны прайшлі перарэгістрацыю, дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам. Сацыяльнае апытанне засведчыла, што да вернікаў адносяць сябе 73,1% жыхароў Міёршчыны. Сярод іх 62,9% праваслаўныя, 15,3% каталікі. Абсалютная большасць насельніцтва лічыць, што ў рэлігійным плане сітуацыя ў раёне спакойная, ніхто не адчувае дыскрымінацыі. Гэта тая база, на якой больш актыўна трэба змагацца з недабрабытам, са шкоднымі звычкамі. Клопату патрабуюць людзі, якія вярнуліся з месц пазбаўлення волі.

 

Власть и церковь Старшыня раённага Савета Р. В. Парфёненка ўзняла пытанні пахавальнай справы і пахавання, бо ў раёне шмат могілкаў — 172. Некаторыя з іх перададзены на баланс УП ЖКГ. Аднак усе патрабуюць добраўпарадкавання. Станоўчы вопыт і ў гэтым напрамку ва Узмёнах, дзе праводзяцца суботнікі, людзі збіраюцца, каб прыбраць пахаванні не толькі блізкіх людзей. Нешта падобнае ў Кублішчыне і іншых населеных пунктах. Просьба да святароў — заклікаць вернікаў пастаянна клапаціцца пра месцы пахаванняў.

 

Сакратар камісіі па справах непаўналетніх В. К. Чапулёнак заклікала святароў разам з прадстаўнікамі ўлады літаральна ратаваць нядобранадзейныя сем’і. Размова працягвалася пра праблемы пажарнай бяспекі і па іншых напрамках. У сваю чаргу святары ўзнімалі праблемы даезду вернікаў да некаторых храмаў і могілкаў.

Благачынны Міёрскай акругі айцец Віктар Вабішчэвіч гаварыў пра разуменне святарамі сваёй ролі ў служэнні людзям і Богу.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar