Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Пчеловодству быть и развиваться
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-06-2012, 08:32 Навіны  ] • Пчеловодству быть и развиваться   |  
 
Назва: Пчалярству быць і развівацца      

Пчеловодству быть и развиваться Аб павелічэнні вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі пчалярства ў сельгаспрадпрыемствах Віцебшчыны ішла размова на семінары вядучых спецыялістаў па пчалярству, які праходзіў 5 чэрвеня ў Міёрскім раёне.

 

Пастаўлена задача павялічыць вытворчасць мёду да мінулагодняга на 20%. Дарэчы, у сельгаспрадпрыемствах вобласці цяпер налічваецца 4460 пчоласем'яў. Найбольш "крылатых працаўніц" на  Полаччыне — 674 сям'і, Міёршчыне — 650, Шаркаўшчыне — 519. Але ва Ушацкім раёне толькі 14 пчоласем'яў, у Лёзненскім — 20, Лепельскім — 34, у Бешанковіцкім і Расонскім — па 40. На жаль, у вобласці апусцела за зімоўку 105 вулляў. Найбольшая гібель здарылася ва Ушацкім (51,7% ад агульнай колькасці) і  Бешанковіцкім (20%) раёнах.

 

На змену старэйшым прыходзіць моладзь, якая вучыцца ў вопытных пчаляроў. Напрыклад, Франц Антонавіч Мароз з ААТ "Пад'ельцы" ўжо некалькі месяцаў стажыруе маладога памочніка, хлопец не мае спецыяльнай адукацыі, але выказаў жаданне асвоіць незвычайную прафесію.

 

Удзельнікі семінара наведалі пчальнік ААТ "Пад'ельцы", дзе размешчана цяпер 130 заселеных вулляў. Летась закупілі 20 новых домікаў і перасялілі ў іх "жыхароў" з аварыйных. За год прыбавілася 5 пчоласем'яў. З-за адсутнасці вулляў сёлета не плануюць павялічваць іх колькасць. Прадалі на іншыя пчальнікі 10 пчолапакетаў, атрымалі за іх добрыя грошы. Але найбольшая ўвага надаецца павышэнню медазбору. Летась гаспадар пчальніку    Ф. А. Мароз атрымаў салодкай прадукцыі па 22 кілаграмы ад кожнай сям'і, агульны выхад таварнага мёду склаў 2,7 тоны, рэалізаваў 8 кілаграмаў праполісу. Франц Антонавіч пчальнік вельмі любіць, бо ўклаў у яго вялікую працу сваіх рук — і вуллі рамантаваў, і домік для інвентару будаваў. Тут жа ўзведзена ўтульнае бытавое памяшканне. Чысціня і парадак у пабудове для адкачвання мёду, дзе ўстаноўлена новая медагонка.

 

Пчеловодству быть и развиваться — Працую на пчальніку ўжо 20 гадоў. Прыйшоў, калі ў мясцовай гаспадарцы было толькі 28 пчоласем'яў. Адкупілі пчальнік у калгасе "Гігант" (цяпер філіял ККЗ "Павяцце"). Выбралі ва ўрочышчы Карпачова сярод голага поля пляцоўку для вулляў. Паступова плошчу павялічвалі. А мая справа была—стварыць камфортныя ўмовы для пчолак. Колькі дрэў пасадзіў, і не пералічыць. Атрымаўся сапраўдны батанічны сад. Тут цяпер растуць баярышнік, акацыя, дубы, грушы, яблыні, кедр і шмат ін расказваў гасцям Франц Антонавіч. — Аднаму, канешне, на пчальніку вельмі цяжка працаваць пры такой колькасці пчоласем'яў. Мне ўжо 59 гадоў. Для пчаляра, кажуць, гэта не ўзрост, але трэба і замену рыхтаваць — перадаю вопыт Віктару Паўлоўскаму.

 

Спецыялісты з суседніх раёнаў станоўча ацанілі ўладкаванасць пчальніка, дзе вуллі як пад лінеечку стаяць у зацішным месцы без скразнякоў, у цяньку дрэў зроблена паілка для пчол. Усе домікі акуратна адрамантаваныя і пафарбаваныя, тэрыторыя агароджана.

А завяршыўся семінар частаваннем свежым рапсавым мёдам, збор якога сёлета для пчол не надта спрыяльны з-за працяглага халоднага надвор'я.

На здымку: на пчальніку ААТ "Пад'ельцы".

Э. БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar