Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » 3 июля — День Независимости Республики Беларусь
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-06-2012, 09:29 Навіны  ] • 3 июля — День Независимости Республики Беларусь   |  
 
Назва: 3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь      

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

 

3 июля — День Независимости Республики Беларусь Паважаныя жыхары Міёршчыны!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

Гэтае свята — сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і светлай будучыні, свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, паважае яе гісторыю. Дзень Рэспублікі — свята духоўнага яднання нацыі.

 

У гісторыі нашай краіны гэты дзень азнаменаваны значнай гістарычнай падзеяй — вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзякуючы найвялікшаму гераізму і мужнасці адзінага шматнацыянальнага народа ў смяртэльнай схватцы з ворагам удалося адстаяць самае галоўнае для кожнага з нас — права на жыццё і свабоду. Нізкі паклон і вялізная ўдзячнасць воінам-вызваліцелям, усім, хто адраджаў родныя гарады і вёскі з руін і попелу. Здароўя і дабра ўсім цяпер жывучым. Вечная памяць тым, хто не дажыў да сённяшняга дня.

Скрозь гады і выпрабаванні беларускі народ пранёс любоў да Радзімы. Наша агульная задача — захаваць і памножыць слаўныя традыцыі пераможцаў.

 

Паважаныя жыхары Міёршчыны!

Вялікі дзякуй усім вам за адданасць роднай зямлі, за вашу стваральную працу, жыццёвую мудрасць і актыўны ўдзел у жыццядзейнасці раёна. Дзякуючы згуртаванасці і працалюбству мы зможам адолець любыя цяжкасці, бо разам ствараем сваю будучыню і будучыню нашых дзяцей і ўнукаў.

Прыміце шчырыя віншаванні з 68-ай гадавінай вызвалення нашай краіны і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з галоўным дзяржаўным святам — Днём Рэспублікі.

Шчасця і ўдачы, творчай работы і аптымізму, мірнага неба і светлай будучыні вам і вашым блізкім.

Няхай вера ў сябе, у сваю дзяржаву заўсёды жыве ў сэрцах кожнага з нас!

 

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar