
У актавай зале Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы 28 снежня было вельмі ажыўлена — праводзіўся навагодні ранішнік для дзяцей, чые таты і мамы працуюць у службе аховы. У яго правядзенні дапамог калектыў СШ №3, які не толькі распрацаваў сцэнарый тэатралізаванага прадстаўлення, але і прадаставіў вясёлых і таленавітых акцёраў, і яны паспяхова пераўвасобіліся ў казачных герояў — Дзядулю Мароза, Снягурку, Бабу Ягу, Шапакляк, Фею.
Хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі вакол ёлкі карагоды, спявалі, дэкламавалі вершы, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях і…атрымлівалі прызы.
На здымках: у час навагодняга ранішніка.
І. ВОЙТАЎ,
начальнік Міёрскага аддзялення
Дэпартамента аховы МУС РБ.