Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Молодёжь и будущее
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-01-2013, 11:37 Навіны  ] • Молодёжь и будущее   |  
 
Назва: Моладзь і будучае      

Молодёжь и будущее 22 снежня ў райвыканкаме адбылася сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна. Сабралася на яе больш за 50 чалавек, а ўсяго ў мінулым годзе прыбыло працаваць на Міёршчыну 145 выпускнікоў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійных навучальных устаноў. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Наталля Міхайлаўна Мішута прадставіла гаспадароў і гасцей, расказала хто кім і дзе працуе.

 

Старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў сардэчна вітаў новае папаўненне, расказаў маладым людзям пра перспектывы Міёршчыны, магчымасці прафесійнага і кар’ернага росту, бытавога ўладкавання. Прыемна, што 80% усіх маладых спецыялістаў — гэта ўраджэнцы нашага раёна, якія вяртаюцца пасля вучобы на працу ў родны край. А перспектывы ў яго вялікія. У планах будаўніцтва новых прадпрыемстваў і буйнога свінагадоўчага комплексу, ідзе мадэрнізацыя прамысловасці і рэканструкцыя жывёлагадоўчых аб’ектаў. Пачынаецца падрыхтоўка райцэнтра да святкавання 500-годдзя першага ўпамінання Міёр у пісьмовых крыніцах, якое адзначаем у 2014-ым. Працягваецца ўзвядзенне бальніцы. Раёну вельмі патрэбны медыцынскія работнікі, а сярод урачоў 40% — пенсіянеры.

 

Молодёжь и будущее Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Анатольевіч Бялько павіншаваў з пачаткам самастойнага шляху, пажадаў моцнага здароўя, добрага заробку, кар’ернага росту. Расказаў аб асаблівасцях развіцця аграрнага сектара.

 

Не расчаравацца і паступова набірацца прафесійнага вопыту параілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Раіса Васільеўна Парфёненка і намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава. Складанасці ў маладых людзей могуць узнікнуць у сувязі са скарачэннем аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва на сяле і ў горадзе падрадным спосабам. Затое вітаецца ўласная ініцыятыва. Не выпадкова з пытаннямі крэдытавання ўдзельнікаў сустрэчы падрабязна пазнаёміла вядучы спецыяліст ААБ “Беларусбанк” Алеся Міхайлаўна Турзёнак. Калі выпускнік прыбыў працаваць не па месцы жыхарства яго бацькоў, то мае магчымасць атрымаць ільготны крэдыт на 5 год пад 25% на тавары першай неабходнасці. Больш падрабязная інфармацыя па гэтым пытанні па нумары 4-17-00.

 

Молодёжь и будущее РК ГА БРСМ стаў пераможцам абласной акцыі “Працоўны семестр-2012” у намінацыі “Лепшы раённы камітэт у сферы другаснай занятасці моладзі”. Ад яго імя сертыфікаты на грашовыя сумы ўручыла першы сакратар Марына Паўлаўна Кашкур дырэктарам трынаццаці школ: з сярэдніх — Туркоўскай, Дзісенскай, Язненскай, Дварнасельскай, Перабродскай,

Павяцкай, Сіцькоўскай, Цвецінскай, СШ №1, №2 і №3; з базавых — Мікалаёўскай і Мілашоўскай. Яна расказала пра тое, чым жыве моладзь:

 

—   У радах раённай арга-нізацыі БРСМ больш за 1000 актыўных, мэтанакіраваных, крэатыўных і ініцыятыўных маладых людзей. Удзельнічаюць яны ў розных мерапрыемствах. Традыцыйнымі сталі акцыі “Моладзь — ветэранам”, “Дзякуем за жыццё”, якія даюць магчымасць выказаць  словы глыбокай і шчырай удзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Сумесна з аддзелам па справах моладзі, аддзелам культуры і райваенкаматам праводзіцца “Дзень прызыўніка”. Цікава і карысна арганізаваць свой вольны час дапамагаюць турыстычныя злёты, спартыўныя спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, баскетболе; “круглыя сталы” “Моладзь супраць наркотыкаў”, “Праблемы СНІДу вачыма маладых”. Папулярны і “Брэйн-рынг” з удзелам гарадской і сельскай працоўнай моладзі.

 

Молодёжь и будущее Пяты год запар праводзіцца раённы конкурс вадзіцельскага майстэрства сярод маладых аўтааматараў з мэтай прапаганды бяспекі дарожнага руху, змяншэння траўматызму на дарогах. Прыемна адзначыць, што ў ім павялічваецца колькасць дзяўчат-канкурсантак.

 

Зімой можна паспытаць шчасце ў спаборніцтвах на падлёднай лоўлі рыбы.

Праводзіцца раённы конкурс прафмайстэрства маладых медсясцёр, а сярод сельскай моладзі — штогадовае спаборніцтва маладзёжных уборачных экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня. Неаднаразовым пераможцам не толькі на Міёршчыне, але ў абласным і рэспубліканскім этапах адзінаборства на жніве з’яўляўся камбайнер Дзмітрый Лакотка з ААТ “Гвардзейскі”.

 

Сумесна з аддзеламі загса і па справах моладзі створаны і дзейнічае клуб маладой сям’і, пасяджэнні якога праводзяцца штоквартальна. Сапраўднае вясенняе свята не толькі на сцэне, але і ў душах яго ўдзельнікаў і гледачоў пакідае конкурсная праграма “Сямейны вернісаж”, якая праводзіцца ў РДК. Удала рэалізоўваецца сельскагаспадарчы праект “Гаспадар зямлі” або “Уладар сяла”. Удзельнікі — маладыя сем’і, што спаборнічаюць у комплексе выпрабаванняў па выкананні работ сельскага быту і гаспадарання. Па выніках 2011 года сям’я Кабяк стала пераможцам абласнога і бронзавым прызёрам рэспубліканскага этапаў.

 

Молодёжь и будущее Яшчэ адзін прыярытэтны накірунак дзейнасці БРСМ — працаўладкаванне моладзі. У раёне быў створаны аператыўны штаб па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў і арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі. Сумесна з аддзелам адукацыі і ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання была арганізавана работа 31 студэнцкага атрада ў гаспадарках у перыяд з мая па верасень мінулага года. Яны фарміраваліся таксама з ліку школьнікаў, такім чынам было працаўладкавана 558 чалавек.

 

Пра спартыўнае жыццё ў раёне падрабязна расказаў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Аляксандр Іванавіч Жук. У дзіцяча-юнацкай спартшколе працуюць аддзяленні валейбола, футбола і лёгкай атлетыкі. ФСК “Атлант” і фізкультурна-аздараўленчы комплекс запрашаюць на трэніроўкі і секцыі. У групе па кіокушынкай каратэ до займаюцца аматары гэтага віду спорту розных узростаў, жанчыны і мужчыны. Вясной мінулага года два выхаванцы на рэспубліканскіх юніёрскіх спаборніцтвах занялі прызавыя месцы.

 

Актыўна развіваецца турызм. Распрацавана 25 маршрутаў па Міёрскім краі.

Два гады працоўнага стажу мае малады спецыяліст Аліна Валер’еўна Касцюкова. Яна родам з Гарадоцкага раёна, а ў наш трапіла па размеркаванні пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і тут сустрэла свайго будучага мужа Сяргея Уладзіміравіча. Цяпер яны працуюць у ААТ “Пад’ельцы”, ён — кіраўніком, а яна — яго намеснікам па ідэалагічнай рабоце. Вельмі ўдзячна ўсім, з кім пачынала самастойнае жыццё, за атрыманы вопыт, а маладым спецыялістам пажадала быць цярплівымі, тады ўсё атрымаецца.

 

Молодёжь и будущее
На плошчы Загінулых барацьбітоў маладыя спецыялісты хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай, усклалі вянок да помніка воінам і партызанам, што загінулі пры вызваленні Міёршчыны.

 

Культурна-забаўляльная праграма, падрыхтаваная РДК, чакала моладзь у кафэ “Брыганціна”. Вяла яе Святлана Гайдзель. Лірычныя хвіліны падарылі інструментальны дуэт у складзе Антонія Блажэвіча і Сяргея Матэленка, спевакі Міхаіл Катко, Ліка Болтач, Марына Кашкур, а некалькі танцаў — Рэгіна Букіс. Займальна і весела праходзілі конкурсы. А вось у спаборніцтве на лепшага Дзеда Мароза перамог Аляксандр Апанасевіч, дапамагаць яму ў далейшай місіі выпала Снягурачцы — Анастасіі Караськовай. Карагоды, ламбада і іншыя забавы ад душы павесялілі прысутных,  маладыя спецылісты не толькі бавілі час са сваімі знаёмымі і сябрамі, але і набылі новых.

На здымках: 1. Папаўненне аддзела адукацыі з начальнікам В. А. Драбам і дырэктарамі СШ №3 В. Г. Атрошка і СШ №1 У. В. Ханецкім;

2. Новыя кадры ў сельскай гаспадарцы з начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. А. Бялько;

3. Узнагароджваецца Сіцькоўская СШ, 

4. А. Блажэвіч і С. Матэленак; 

5. Танцы з Дзедам Марозам і Снягуркай; 

6. Маладое папаўненне медыкаў, пажарных, лясгаса і іншых з М. М. Баніфатавай.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar