Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Большое дело малых грантов »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » Большое дело малых грантов
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

25-01-2013, 15:58 Навіны  ] • Большое дело малых грантов   |  
 
Назва: Вялікая справа малых грантаў      

Большое дело малых грантов 22 студзеня Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пачало выязны прэс-тур па Віцебскай вобласці з мэтай асвятлення дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў рамках праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Пры тым асаблівая ўвага звярталася на азнаямленне з энергазберагальнымі тэхналогіямі, вытворчасцю біяпаліва, памяншэннем шкодных выкідаў, кіраваннем цвёрдымі адходамі. У цэлым на Віцебшчыне было падтрымана 14 праектаў на 1,5 млн. долараў, з іх па лініі Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ) — больш чым на 600 тыс. долараў. Яны прадугледжвалі ўладкаванне крыніц, стварэнне экалагічнага сада для папярэджання эрозіі зямель, устанаўленне цеплавых насосаў і сонечных панэляў, укараненне энергазберагальных тэхналогій і іншае. Сярод іх — аптымізацыя гідралагічнага рэжыму цэнтральнай часткі балота Ельня на Міёршчыне.

 

Дык вось, 22 студзеня прэс-тур з Браслаўскага раёна скіраваўся ў дзіцячы санаторый “Расінка”, каб пазнаёміцца з рэалізацыяй праекта “Зніжэнне энергазатрат у сістэме гарачага водазабеспячэння”. У складзе дэлегацыі знаходзіліся першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. В. Кулік, каардынатар малых грантаў ПРААН/ГЭФ у Беларусі А. В. Леўчанка. Яны давалі тлумачэнні прадстаўнікам СМІ рэспублікі.

 

Большое дело малых грантов Гасцей сустрэў дырэктар санаторыя І. У. Паплаўскі. Яму было што паказаць і расказаць гасцям. Экскурсія па санаторыі пачалася з наберажнай. Умацаванне берага возера Абстэрна разгарнулася некалькі гадоў таму. У гэтую справу былі ўкладзены значныя сродкі. Па розных прычынах работы спыніліся, Міёрскае ПМС аднавіла іх у канцы мінулага года. За кастрычнік-лістапад было асвоена больш за мільярд рублёў: забетаніраваны падпорныя сценкі, зроблены дарожкі, абсталяваны і агароджаны пірс. Меліяратары абяцаюць закончыць работы з наступленнем вясны, але для гэтага патрэбна фінансавая падтрымка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ГЭФ. Яе і прасіў Іван Уладзіміравіч у прыезджых адказных асоб, а інфармацыйнай падтрымкі—у журналістаў. Дарэчы, меліяратары вобласці выконваюць штогод работ на 330 мільярдаў рублёў, а тут патрэбны толькі 4 мільярды. Так што шукаць ёсць дзе.

 

На наберажнай пачалася размова і пра энергазберажэнне, бо на ёй і па ўсёй тэрыторыі ўстаноўлена 18 светладыёдных свяцільнікаў, кожны з якіх спажывае каля 60 Вт электраэнергіі, пры тым забяспечваючы асвятленне ў 5 разоў большае. Так, пакуль такое абсталяванне дарагое — па мільёну рублёў кожны свяцільнік, аднак яно акупіцца эканоміяй электраэнергіі.

 

Ва ўсіх памяшканнях устаноўлены энергазберагальныя лямпы. У планах — яшчэ знешняя падсветка будынкаў ноччу. Яна дазволіць не толькі надаць новы выгляд пабудовам, але і палепшыць асвятленне тэрыторыі. І зноў — пры мінімальным спажыванні электрычнасці.

 

З дапамогай малых грантаў раней у санаторыі былі ўстаноўлены два магутныя катлы на мясцовым паліве ў кацельні. Спецыяльная брыгада нарыхтоўвае для іх драўніну круглы год пры сярэднім штодзённым спажыванні 5 кубаметраў дроў.

 

Большое дело малых грантов Санаторый “Расінка” стаў першынцам у раёне па мантажу геліяўстаноўкі: на даху сталовай зманціраваны элементы, якія ўлаўліваюць сонечнае цяпло. З іх дапамогай за сонечны дзень награваецца да 55 градусаў прыкладна 5 кубаметраў вады. Але толькі летам. Для харчаблока гэтага дастаткова. Для зімовага падагрэву неабходна павялічыць колькасць элементаў. Ёсць і перспектыва, бо ўсім аб’ектам санаторыя штодзень патрэбна каля 40 кубаметраў гарачай вады.

 

Новыя тэхналогіі вельмі патрабавальныя да іншых умоў. Так, спатрэбілася ўстаноўка станцыі абезжалезвання вады. І цяпер тут яе спажываюць пры ўтрыманні мінімальнай колькасці прымесяў, адлік якіх пачынаецца пасля 0,00%.

У дырэктара санаторыя І. У. Паплаўскага яшчэ нямала новых задум. Было жаданне ўстанавіць цеплавыя помпы, каб з іх дапамогай адбіраць цяпло з вады, якая паступае з артэзіянскіх свідравін. Але ў нашых умовах такое абсталяванне можа сябе не акупіць. Затое рэканструкцыя ачысных збудаванняў дазволіць атрымліваць біягаз, які можна накіраваць на выпрацоўку электраэнергіі. Хаця для гэтага патрэбны значныя фінансавыя ўкладанні і час.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar