Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Зимние хлопоты
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-02-2013, 12:33 Навіны  ] • Зимние хлопоты   |  
 
Назва: Зімовыя клопаты      

Зимние хлопоты Снегапады прыбаўляюць клопатаў работнікам камунальнай службы. На ачыстку двароў і вуліц штодзённа накіроўваюцца чатыры трактары МТЗ і два ЮМЗ з рыдлёўкамі, ім дапамагае на трасах аўтамабіль МАЗ, які ачышчае праезную частку вуліц і падсыпае яе пясчана-гравійнай сумессю. Хапае спраў у грэйдэра, экскаватара, які грузіць сумесь для падсыпкі.

 

У Дзісне ачысткай вуліц ад снегу пастаянна займаюцца дзве тэхнічныя адзінкі, у Язне і Пераброддзі — па адной. Нашы работнікі добрасумленна адносяцца да выканання сваіх абавязкаў. Даводзіцца працаваць па начах, нярэдка выязджаць для ачысткі вуліц двойчы на дні трактарыстам Мікалаю Дзямешку, Івану Маркевічу, Раману Урбановічу, вадзіцелю Сямёну Раманоўскаму. Антон Дземідзёнак наладзіў стары грэйдэр, а на маленькім трактарку ён ачышчае тратуары.

 

Эфектыўнасць нашай работы была б значна большай, каб да яе з увагай адносіліся жыхары райцэнтра. Сапраўднай праблемай для нас становіцца асабісты аўтатранспарт. Бліжэй да пад'ездаў імкнуцца паставіць яго жыхары дамоў №1, 2, 3 па вул. Дзяржынскага, дамоў №2 і 46 па вул. Камуністычнай. Хаця ля жылля вызначаны месцы для стаянкі. Некаторыя ўладальнікі пакідаюць свае машыны на вуліцах, на газонах. Зразумела, што ў такіх выпадках ачысціць праезную частку становіцца немагчыма. Да асобных гаспадароў тэхнікі звяртаемся неаднаразова, наглядна дэманструем, як яны перашкаджаюць нашай рабоце. Але здараецца, што адгоніць свой легкавік адзін уладальнік, на яго месца паставіць грузавік сусед.

 

Вельмі разлічваю, што пэўны парадак у гэтым пытанні дазволіць навесці ўказ прэзідэнта, які дазваляе эвакуіраваць няправільна прыпаркаваную тэхніку. Але гэта дадатковыя клопаты. Таму ў першую чаргу звяртаюся да свядомасці ўладальнікаў асабістых легкавікоў, каб яны не ставілі ля пад'ездаў машыны з 22 гадзін вечара да 6.00 раніцы, калі тэхніка УП ЖКГ займаецца расчысткай снегу ля шматкватэрнага жылля. Гэтая ж праблема не мінула і прыватны сектар. Вось жыхарка з вуліцы Ясеніна скардзіцца, што да яе дома не расчысцілі снег, а насупраць яе паставіў трактар сусед. Чаму ж не размясціць яго ва ўласным двары? Такое патрабаванне і да іншых вадзіцеляў і механізатараў.

 

Калі вам патрэбна дапамога камунальнай службы, звяртайцеся да дыспетчара па нумары 4-17-11. Ваша заяўка будзе пераадрасавана адпаведнаму майстру, пры неабходнасці будуць падключаны іншыя кіраўнікі.

 

У. МЯЦЕЛІЦА,

дырэктар УП ЖКГ.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar