Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Время выбора
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-03-2013, 09:34 Навіны  ] • Время выбора   |  
 
Назва: Час выбару      

Время выбора У чацвер глядзельная зала РДК ледзь умясціла выпускнікоў школ раёна, якія сабраліся на злёт. Гэтае мерапрыемства праводзілася спецыяльна для таго, каб дапамагчы юнакам і дзяўчатам выбраць сваю дарогу ў будучыню, а ў першую чаргу прафесію па душы. Звяртаючыся да іх, намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава гаварыла аб тым, што Міёршчыне патрэбны маладыя таленавітыя рукі, неабходны вопытныя рабочыя і ўмелыя спецыялісты.

 

Дырэктар мясакамбіната В. В. Бандарэнка пачаў выступленне з гісторыі чалавека, які не змог своечасова вызначыцца з будучай прафесіяй. Ён падкрэсліў, што адукацыя лішняй не бывае. І на мясакамбінаце патрэбны спецыялісты, якім забяспечваюць так называемы сацыяльны пакет і належны заробак. Для жадаючых вучыцца даюць накіраванні.

 

Галоўны інжынер Міёрскага ПМС А. А. Жураўскі запрасіў выпускнікоў набываць прафесіі меліяратара, будаўніка, механізатара, спецыялістаў сярэдняга звяна і інжынераў. Яго ўласны лёс — прыклад, як робяць кар'еру старанныя работнікі. А для выпускнікоў гэтая арганізацыя прапануе накіраванні ў ПТВ, каледжы, ВНУ.

 

Што на Міёршчыне патрэбны медыцынскія работнікі, гаварыла галоўны ўрач ЦРБ А. Ф. Сівая. І ў раёне пачынаюць праводзіць высокатэхналагічныя аперацыі, тут узводзіцца новы будынак бальніцы, ствараюцца ўмовы для персаналу. Выпускнікі могуць атрымаць накіраванні ў медыцынскія ўстановы Полацка, Віцебска, Мінска, Гомеля, Гродна.

 

Выпускнікоў літаральна засыпалі прапановамі  і запрашэннямі вучыцца прадстаўнікі 13 навучальных устаноў. 28 спецыяльнасцяў на 9 факультэтах прапануе Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках. Тэхнічных спецыялістаў для сельскай гаспадаркі рыхтуе Беларускі дзяржаўны агратэхнічны ўніверсітэт. Тут належныя ўмовы вучобы, усім прадастаўляецца інтэрнат, можна атрымаць другую вышэйшую адукацыю. Гуманітарны накірунак мае Віцебскі дзяржуніверсітэт імя Машэрава. Цяперашнім абітурыентам гэтая навучальная ўстанова прапануе інтэрнэт-курсы, кансультацыі і трэніровачнае тэсціраванне. Патрэбныя народнай гаспадарцы прафесіі  можна атрымаць у Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Віцебскім тэхналагічным, Лужаснянскім аграрным і Лепельскім аграрна-тэхнічным каледжах. Пасля базавай і сярэдняй школ прымаюць выпускнікоў у Пастаўскі і Відзаўскі каледжы, Полацкі, Глыбоцкі і Боркавіцкі ліцэі.

 

Са сцэны да выпускнікоў звярталіся прадстаўнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, яны рэкламавалі навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць кадры для гэтых органаў, умовы службы і жыцця. Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання разлічвае, што рады спецыялістаў і кваліфікаваных работнікаў АПК папоўніць мясцовая моладзь.

 

На здымку: выпускнікі Новапагосцкай СШ.

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar