Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Энергазбыту—50
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-09-2010, 16:09 Навіны  ] • Энергазбыту—50   |  
 
Назва:      

“Мелодыя” лічыльніка

Энергазбыту—501 кастрычніка энергазбыт адзначае 50-годдзе з дня ўтварэння. Асноўныя задачы нашай арганізацыі—забяспечыць спажыўцоў электраэнергіяй, правільна яе ўлічыць з дапамогай адпаведных прыбораў і дабіцца аплаты. Нібыта, нічога складанага. Зусім па іншаму ўсё гэта ўспрымаецца, калі адзначыць, што ў раёне ўстаноўлена каля 14 тысяч электралічыльнікаў, з іх 12,5 тыс. у дамах і кватэрах насельніцтва, а астатнія—у арганізацыях, гаспадарках і на прадпрыемствах. Кожны апарат у бытавых абанентаў трэба праверыць не менш разу ў год. Займаюцца гэтым 5 лінейных кантралёраў, якімі кіруе тэхнік Таццяна Альфрэдаўна Нталані. Работа іх не лёгкая, бо за кожным замацавана каля 3000 лічыльнікаў, многія ў аддаленых населеных пунктах. І ўсё ж гэтай справе аддалі каля 30 гадоў Аксана Юр’еўна Сіняўская, Валянціна Мацвееўна Рынкевіч. Багаты вопыт і спрактыкаванае вока мае Дзмітрый Леанідавіч Матэленак, які заўсёды заўважае няправільны мантаж сетак ці ўлік электраэнергіі. Камар Ібрагімавіч Атамуратаў, нягледзячы на невялікі тэрмін працы ў калектыве, праявіў сябе добрасумленным спецыялістам. Лінейны кантралёр Уладзімір Мікалаевіч Унучак не толькі спраўляецца са сваімі абавязкамі, але і пры патрэбе падменіць работніка “стала даведак.

Пытанні спажывання электраэнергі, платы за яе, запазычанасці і льготаў, замены лічыльнікаў можна ўдакладніць у нашым “стале даведак”, дзе заняты Марыя Мікалаеўна Сільмановіч і Ларыса Іванаўна Марціноўская. Звяртайцеся па нумару 4-13-63 ці непасрэдна, кабінет размешчаны на другім паверсе будынка раёна электрасетак. Тут жа прымуць аплату за электраэнергію, выслухаюць прэтэнзіі да работы электралічыльнікаў. А мяняюць іх электраманцёры Сяргей Паўлавіч Бурак (ён працуе ў арганізацыі больш 15 гадоў) і Дзяніс Аляксандравіч Колбун, які прыйшоў да нас зусім нядаўна. Робіцца гэта як па заяўках, так і з неабходнасці праверкі праз чатыры ці восем гадоў. Нібы тэрмін і вялікі, аднак у месяц набіраецца 150-160 апаратаў.

Як ніхто іншы, ведаюць кожны населены пункт раёна вадзіцелі Анатоль Вячаслававіч Каляга і Генадзь Дзмітрыевіч Цімафееў, што развозяць работнікаў энергазбыту па раёну.

Уся інфармацыя аб аплаце насельніцтвам праходзіць праз рукі аператара Ірыны Уладзіміраўны Верашчака. Дарэчы, гэта складае 35% усёй спажытай электраэнергіі раёна. Астатнія 65% дзеляцца паміж прамысловасцю, сельскай гаспадаркай, іншымі арганізацыямі і ўстановамі. Тут асноўнае поле дзейнасці інспектараў Сяргея Панцеляймонавіча Мухі і Сяргея Уладзіміравіча Ажэля. На іх плечы кладзецца і афармленне дакументацыі на ўсіх новых спажыўцоў.

Асабліва хачу адзначыць у гэты перадсвяточны дзень нашых ветэранаў. Гэта Аляксандр Якаўлевіч Карначоў, які больш 30 гадоў узначальваў раённы ўчастак, Фэлікс Іосіфавіч Пухальскі, Іван Пятровіч Войтаў.

У заключэнне віншую ўсіх былых і працуючых работнікаў энергазбыту з юбілеем, жадаю здароўя і поспехаў у працы. А абанентаў запрашаю своечасова разлічвацца за спажытую электраэнергію, каб нашы сустрэчы прыносілі ўзаемнае задавальненне.

А. КОЛБУН, начальнік
вытворча-збытавога ўчастка.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar