Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Слушали, спрашивали, получали ответы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
2-04-2013, 14:55 Навіны  ] • Слушали, спрашивали, получали ответы   |  
 
Назва: Слухалі, пыталіся, атрымлівалі адказы      

Слушали, спрашивали, получали ответы Адна з інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама 27 сакавіка накіравалася ў ААТ "Мерыца". Сустрэліся з вяскоўцамі ў трох пунктах — на мехдвары сельгаставарыства, у Паташнянскай БШ і ў в. Дальняе Чурылава.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. М. Чалала расказаў сельскім жыхарам пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, абазначыў задачы і планы. Падкрэсліў, што ў работнікаў сельскай гаспадаркі наперадзе сяўба, якая, мяркуючы па запозненай вясне, будзе напружанай, а таму давядзецца працаваць вельмі інтэнсіўна, пры гэтым трэба захоўваць правілы бяспекі, беражліва абыходзіцца з тэхнікай, запчасткамі, палівам, ядахімікатамі і мінеральнымі ўгнаеннямі, якія каштуюць вельмі дорага.

 

Пра нараджальнасць і дэмаграфічнае становішча, медабслугоўванне насельніцтва, галоўныя прычыны смерці людзей у працаздольным узросце, "амаладжэнне" гіпертанічнай хваробы, неабходнасць вядзення здаровага ладу жыцця гаварыў урач-кардыёлаг УАЗ "Міёрская ЦРБ" З. І. Пабяржын. Ён парэкамендаваў вяскоўцам своечасова праходзіць медагляды, уважліва адносіцца да рэкамендацый урачоў, строга захоўваць іх прадпісанні, займацца прафілактыкай. Супрацоўнік ДАІ  А. М. Капусцін казаў пра важнасць захавання бяспекі на дарогах. Летась у раёне смяротнасць ад ДТЗ зменшылася, але падстаў для супакоенасці няма, бо многія ігнаруюць правілы дарожнага руху, эксплуатуюць транспартныя сродкі, якія не прайшлі тэхагляд. Габарытную тэхніку, прычапныя і навясныя сельгасагрэгаты абавязкова трэба аснасціць святлоадбівальнымі элементамі. Трэба належным чынам арганізаваць медасведчанне механізатараў, не дапускаючы да кіравання нецвярозых. Не павінны з'яўляцца на дарозе ў стане алкагольнага ап'янення вадзіцелі, матацыклісты. А. М. Капусцін нагадаў, у якім узросце і пры захаванні якіх патрабаванняў можна кіраваць веласіпедам, мапедам, скутарам.

 

Слушали, спрашивали, получали ответы Пытанняў па правілах бяспекі на дарогах і на медыцынскую тэму вяскоўцы задалі ўдзельнікам інфармацыйна-прапагандысцкай групы нямала.

Вось некаторыя з іх.

Калі здадуць у эксплуатацыю будынак новай раённай бальніцы і якім будзе яе медтэхаснашчэнне? Гэта залежыць ад аб'ёмаў бюджэтнага фінансавання. Што да абсталявання, то новая бальніца, безумоўна, будзе ўкамплектавана самым сучасным. Аднак і сёння Міёрская ЦРБ мае добрае дыягнастычнае і лабараторнае абсталяванне, якога штогод прыбаўляецца. Напрыклад, з'явіўся новы апарат для праверкі работы сэрца, які без шпіталізацыі "суправаджае" чалавека на працягу дня і рэгіструе ўсе перагрузкі і адхіленні ад нармальнага рытму.

Якія танометры для вымярэння ціску лепш выкарыстоўваць электронныя ці механічныя? Асобам, якія маюць пэўныя сардэчныя «адхіленні», перавагу лепш аддаць механічным, але абавязкова неабходна раз у год правяраць іх спраўнасць. У раёне такая паслуга не аказваецца, давядзецца звярнуцца ў Віцебск у "Медтэхнацэнтр" (вул. Лазо, 108).

Ці можна выклікаць брыгаду хуткай меддапамогі без папярэдняга абследавання хворага медфельчарам? Яна выязджае толькі па экстраных выкліках, калі размова ідзе пра захаванне жыцця чалавека. У іншых выпадках выклікаецца неадкладная дапамога. Несумненна, пры сардэчным прыступе, задышцы, гіпертанічным крызе, родах, цяжкіх траўмах, трэба неадкладна тэлефанаваць па нумары "103". Брыгада "хуткай" прыедзе на дапамогу вяскоўцам і пры рэзкім абвастрэнні іншых  хвароб, калі  выклік прыпадае на нерабочы час сельскага фельчара.

 

Хвалюе мясцовых жыхароў, што сёлета зачыняецца Паташнянская базавая школа з-за малой колькасці вучняў. Гэтае пытанне раней ужо было абмеркавана з настаўнікамі і бацькамі. Ніхто з педагогаў не застанецца без працы, іх пераразмяркуюць у іншыя навучальныя ўстановы. А дзяцей будуць дастаўляць штодзённа на заняткі ў Павяцкую СШ, за якой замацуюць новы аўтобус для падвозу юных пасажыраў.

 

Некалькі пытанняў сельскіх жыхароў, на жаль, пакуль засталіся без адказу. Вяскоўцы цікавіліся магчымасцю адкрыцця магазіна ў в.Чурылава Дальняе. Хвалюе іх, што да гэтага аддаленага населенага пункта несвоечасова дастаўляецца пошта, бо мясцовае аддзяленне сувязі з мінулагодняй восені не ўкамплектавана ніводным паштальёнам, газеты і пісьмы перадаюць праз "папутчыкаў". А земляробаў хвалюе іншае пытанне. У адпаведнасці з пастановай райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў "Аб мерах па добраўпарадкаванні гарадоў Міёры і Дзісна, сельскіх населеных пунктаў Міёрскага раёна ў 2013 годзе" старшыням сельскіх Саветаў і спецыялістам раённай землеўпарадкавальнай службы дадзена заданне да 15 мая завяршыць работу па інвентарызацыі, пераразмеркаванні і ўцягненні ў сельскагаспадарчы зварот участкаў, раней прадастаўленых грамадзянам для вядзення асабістых падсобных гаспадарак, агародніцтва і пасьбы сельскагаспадарчай жывёлы. Аднак многія агароднікі пры спрыяльных умовах надвор`я бяруцца за апрацоўку зямельных надзелаў у красавіку. Магчыма, варта перанесці тэрміны пераразмеркавання ўчасткаў на больш ранні перыяд? І, увогуле, ці маюць права забраць участкі, на якіх восенню была "загорнута" арганіка або былі пасеяны шматгадовыя травы для захавання севазвароту?

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar