9 красавіка ў прамысловых прадпрыемствах і арганізацыях раёна пачаўся тэхнічны агляд трактароў, прычэпаў да іх і іншай самаходнай тэхнікі. Хаця першым па графіку аказалася Міёрскае ПМС, яно да гэтага адказнага мерапрыемства падрыхтавалася нядрэнна. 17 трактароў і пагрузчыкаў былі прызнаны годнымі да эксплуатацыі, чатыры знаходзіліся ў рамонце ці па іншых прычынах не выстаўлены на лінейку гатоўнасці.
Дзяржтэхнагляд звярнуў увагу спецыялістаў гэтага і іншых прадпрыемстваў на тое, што глебаапрацоўваючая тэхніка — плугі, культыватары, а таксама пасяўныя агрэгаты і іншыя сельгасмашыны павінны быць абсталяваны святлоадбівальнымі элементамі.
У гэты ж дзень тэхагляд праводзіўся ў Язненскім ПМС. Тут дазволена эксплуатацыя 8 трактароў і трох прычэпаў. Большай падрыхтоўкі патрабуе толькі адзін трактар, а астатняя тэхніка павінна быць пастаўлена на лінейку гатоўнасці праз 10 дзён. У гэтай арганізацыі нямала экскаватараў і трактароў знаходзіцца ў рамонце, перад эксплуатацыяй ёй таксама неабходна атрымаць дазвол ад дзяржтэхнагляду.
На чарзе тэхагляд у ДРБУ-203 і ПМК-55, у маі настане чарга УП ЖКГ, лясгаса і іншых арганізацый.
Л. АЛЯКСАНДРАЎ.