Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » "Мастер-клас" от профессионалов
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-04-2013, 15:58 Навіны  ] • "Мастер-клас" от профессионалов   |  
 
Назва: “Майстар-клас” ад прафесіяналаў      

"Мастер-клас" от профессионалов Атрымаць ад спецыялістаў ДУДАД "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых" упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання кансультацыю па рэгуліроўках і настройках сельгастэхнікі, навясных і прычапных агрэгатаў — карысная справа для механізатараў, якія вось-вось выедуць на палеткі, распачнуць сяўбу, догляд пасеваў. Якасць выканання імі кожнай работы будзе залежыць не толькі ад руплівасці трактарыстаў, але і іх прафесійнай падрыхтоўкі. Для майстроў і метадыстаў вучэбнага Цэнтра райсельгасхарчу ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць практычныя заняткі з вяскоўцамі на раённых семінарах па раслінаводстве, якія арганізуюцца перад пачаткам важных палявых кампаній.

 

Асноўнае ж прызначэнне мясцовай дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых—забеспячэнне кадрамі сельгасарганізацый. За мінулы год у вучэбным Цэнтры 40 чалавек атрымалі прафесію трактарыста-машыніста катэгорыі "А". У асноўным прыходзяць сюды па накіраванні арганізацый, якія аплочваюць вучобу. Бывае, што вучацца грамадзяне і за ўласныя сродкі. Прычым, сярод "курсантаў" зрэдку з'яўляюцца і жанчыны.

 

Перападрыхтоўку на катэгорыі "В", "D", "F" за мінулы год прайшлі 68 чалавек.

— Ёсць у механізатараў магчымасць праз навучанне ў нашым Цэнтры "адкрыць" у пасведчанні трактарыста-машыніста і катэгорыю "С", — зазначае майстар Алег Яўстафавіч Цітовіч.—Для мясцовых маладых людзей, якія жадаюць асвоіць тэхніку, не адлучаючыся ад дома, вучоба ў ДУДАД з'яўляецца вельмі зручнай. Аднак хачу падкрэсліць, для таго, каб стаць добрым механізатарам, знаўцам сваёй справы, трэба любіць тэхніку, асвойваць яе да драбніц.

На здымку: метадыст вучэбнага Цэнтра Часлаў Адольфавіч Вішнеўскі і майстар вытворчага навучання  Алег Яўстафавіч Цітовіч напярэдадні сяўбы праводзяць практычныя заняткі з аграномамі і механізатарамі сельгасарга-нізацый раёна па рэгуліроўках пасяўных агрэгатаў і машын па ўнясенні мінеральных угнаенняў.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar