Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » ГАИ информирует
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-04-2013, 15:36 Навіны  ] • ГАИ информирует   |  
 
Назва: ДАІ інфармуе      

З 19 красавіка па 14 мая ў раёне праводзяцца мерапрыемствы, скіраваныя на прафілактыку ДТЗ з удзелам вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых механічных двухколавых транспартных сродкаў.

 

У мінулым годзе ў вобласці здарылася 49 такіх ДТЗ. 7 чалавек загінула, 46 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. На момант аварыі 16 вадзіцеляў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Пагаршае сітуацыю і тое, што многія з іх, а таксама і пасажыры, не надзяваюць моташлем. Між тым гэтая норма ўведзена з пачатку 2009 года указам Прэзідэнта РБ.

Нагадваем уладальнікам механічнага двухколавага транспарту пра рэгістрацыю і тэхагляд сваіх «жалезных коней».

ххх

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Колаў менш — небяспекі больш!" правяла дзяржаўтаінспекцыя 26 красавіка. Мэта мерапрыемства—прафілактыка траўматызму і гібелі вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў.

4 ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў ужо здарыліся ў гэтым годзе. У выніку 4 чалавекі з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Падобныя па абставінах здарэнні адбыліся ў Лепельскім і Ліёзненскім раёнах — маладыя веласіпедысты не ўпэўніліся ў бяспецы здзяйсняемых імі манеўраў развароту і павароту і не прапусцілі спадарожныя аўтамабілі. Абодва шпіталізваны з сур'ёзнымі траўмамі.

 

Часцей за ўсё ў выніку ДТЗ у веласіпедыстаў траўміруюцца твар і галава. Выкарыстанне спецыяльнага шлема напалову змяншае рызыку смяротнага зыходу ў выпадку сур'ёзнага сутыкнення. Зменшыць верагоднасць ДТЗ дапаможа і люстэрка, прымацаванае да руля. У позні час і ўначы веласіпедыст павінен апрануць светлае адзенне, якое будзе бачна здалёку. Рэкамендуецца выкарыстоўваць спецыяльную камізэльку са святлоадбівальнымі ўстаўкамі. На веласіпедзе ў цёмны час сутак наперадзе павінна быць добрая фара і абавязкова-спецыяльныя адбівальнікі з усіх бакоў.

А. КАПУСЦІН,

старшы дзяржаўтаінспектар.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar