Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Есть проблемы? Будем решать
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-05-2013, 15:35 Навіны  ] • Есть проблемы? Будем решать   |  
 
Назва: Ёсць праблемы? Будзем вырашаць      

Есть проблемы? Будем решать Падчас сустрэчы з жыхарамі Туркоўскага сельсавета старшыня Полацкага міжрайкамітэта дзяржкантролю Мікалай Мілецьевіч Шчарбіцкі запрасіў вяскоўцаў да шчырай размовы аб праблемах, якія іх хвалююць. Аднак, не ўбачыўшы актыўнасці, сам зацікавіўся работай мясцовых устаноў абслугоўвання, іншымі пытаннямі. Пачаў з медыцыны. Выслухаў намесніка начальніка галоўнага ўрача раёна С. В. Бірукову, якая зазначыла, што Туркоўская ўрачэбная амбулаторыя прымае хворых з панядзелка да пятніцы з 8 да 18 гадзін, у суботу — з 8 да 15.00. Тут працуюць урач агульнай практыкі і зубны, фельчар, акушэрка і фельчар-лабарант. У іншы час насельніцтва мае магчымасць звяртацца ў аддзяленне хуткай дапамогі і прыёмныя пакоі Міёрскай ЦРБ і Дзісенскай бальніцы.

 

Не было заўваг ад насельніцтва па арганізацыі навучання дзяцей у школе, забеспячэнні таварамі вясковага магазіна райспажыўтаварыства.

— Але нас не задавальняе цана на хлеб, які завозяць з райцэнтра, а іншых пастаўшчыкоў няма. Больш выгадна з'ездзіць у Дзісну і купіць там таннейшую і смачнейшую хлебабулачную прадукцыю мінскіх вытворцаў, — пакрыўдавалі туркоўцы.

 

— Такую скаргу мне даводзілася чуць і ад дзісенцаў, — зазначыў госць і паабяцаў, што на Міёрскім хлебазаводзе будзе праведзена праверка па фарміраванні цаны прадукцыі і для выяўлення прычыны паступленняў у магазіны няякаснага хлеба. — Аднак раней я заўсёды ставіў у прыклад полацкім вытворцам хлеб, які вырабляюць міярчане, — якасць яго была высокай. Магчыма, штосьці змянілася. Хаця не выключана, што прадукцыя "псуецца" ў магазінах з-за працяглага захоўвання і несвоечасовага завозу.

 

Сельскія жыхары цікавіліся магчымасцю рамонту асфальтавага пакрыцця на дарозе Дзісна-Міёры. Суразмоўца патлумачыў: каб даць адказ на гэтае пытанне, трэба ведаць магчымасці дарожнікаў.

На заклапочанасць дырэкцыі мясцовага сельгаставарыства аб прыпыненні выдзялення льготных крэдытаў для будаўніцтва жылля прадстаўнік дзяржкамітэта патлумачыў, што праграма будаўніцтва ў сельскай мясцовасці не звернута, крэдытаванне прадаўжаецца, але памеры яго зменшыліся. І гэта правільна, бо нельга бяздумна ўзводзіць жыллё і перамяшчаць жыхароў з аднаго памяшкання ў другое ці выдзяляць ведамасныя дамы асобам, якія не звязаны з сельгасвытворчасцю. Домаўладальнікам і кватэраздымальнікам трэба берагчы пабудовы, своечасова іх рамантаваць.

 

Прадстаўнік кантралюючых органаў паабяцаў разабрацца і з прычынамі пагаршэння ўмоў пасажыраперавозак чыгуначным транспартам з Міёр да Мінска і Віцебска. Ён звярнуў увагу і на шэраг іншых сацыяльных і вытворчых пытанняў. Запрасіў пры неабходнасці прадоўжыць дыялог па тэлефоне 42-87-02.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar