Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання падвяло вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні. Пераможцамі сярод сельскагаспадарчых арганізацый прызнаны ААТ "Туркова" (дырэктар А. К. Шокель) — першае месца, ААТ "Любінова" (В. Р. Яфімаў) — другое, на трэцім ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" (І. Г. Сушко).
Сярод машынных двароў першае месца прысуджана філіялу ККЗ "Павяцце" (дырэктар Л. І. Крук, галоўны інжынер М. В. Каснарэвіч), другое — ААТ "Туркова" (А. К. Шокель, І. А. Шульга), трэцяе — ААТ "Любінова" (В. Р. Яфімаў, І. П. Богуш).
Сярод малочнатаварных ферм лепшы парадак на МТФ "Пячонкі" ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" (дырэктар І. Г. Сушко, загадчыца фермы Л. К. Міхайлава), другое месца прысуджана МТФ "Гараўцы" ААТ "Туркова" (дырэктар А. К. Шокель, галоўны заатэхнік С. М. Валёнак), трэцяе — МТФ "Бандарцы" ААТ "Мікалаёўскі" (дырэктар З. І. Пад'ельскі, загадчык фермы Ю. А. Ганебны).