Сёлетняй зімой плануецца прымяніць на дарогах новую супрацьгалалёдную сумесь, якая распрацавана дзяржаўным прадпрыемствам "Жылкамплект" сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь.
Антыкаразійная дабаўка дазволіць мінімізаваць шкоду, звязаную з карозіяй вулічнага каналізацыйнага абсталявання і транспартных сродкаў , а таксама паменшыць пашкоджанні дарожнага палатна і нагрузку на навакольнае асяроддзе. Вопытная партыя ўжо прайшла выпрабаванні ў навукова-даследчай арганізацыі "БелдарНДІ", а таксама атрымала дазвол ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя" на прымяненне ў складзе супрацьгалалёдных сродкаў на аўтамабільных дарогах і тратуарах.
Новы сродак не таксічны і не назапашваецца ў навакольным асяроддзі пры працяглым выкарыстанні. Немалаважна і тое, што яго кошт ніжэйшы за кошт замежных аналагаў.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.