Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Продлим жизнь елки
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-12-2013, 16:50 Навіны  ] • Продлим жизнь елки   |  
 
Назва: Падоўжым жыццё елкі      

Продлим жизнь елки
Самы вядомы і, мабыць, самы галоўны навагодні атрыбут — гэта елка. Цяжка ўявіць сабе паўнацэннае свята без зялёнай прыгажуні. Кожны год мы хочам любавацца ёй як можна даўжэй. Аднак адзіны спосаб зрабіць так, каб яна не засохла адразу пасля святкавання — гэта знайсці і ўпрыгожыць жывую красуню ў лесе. Там, дарэчы, можна і карагоды павадзіць. Калі ж усё-такі вы збіраецеся паставіць дрэва дома, прапануем некалькі варыянтаў прадоўжыць яго жыццё:

 

1. Пастаўце елку ў вядро з вадой. Аднак, памятайце, што вадзе з-пад крана трэба даць час адстояцца. Яшчэ лепш, калі вы не палянуецеся і растопіце шмат снегу. Каб звычайная вадкасць стала пажыўным растворам, дадайце туды таблетку аспірыну, крыху солі і цукру.

2. Калі елка пастаўлена толькі ў ваду — існуе рызыка яе абярнуць. Каб пазбегнуць гэтага, вядро можна напоўніць пяском, аднак спачатку туды трэба наліць 1-2 літра вады з апісанымі вышэй дабаўкамі. Дрэва "пасадзіце" так, каб ствол уваходзіў у падрыхтаваную "глебу" на 15-20 сантыметраў і не даставаў дна.

Замест аспірыну, солі і цукру можна зрабіць іншы раствор: палова чайнай лыжкі лімоннай кіслаты, крыху жэлаціну і крэйды.

3. Калі вядро ў інтэр'ер ніяк не ўпісваецца, а елку вы плануеце паставіць у спецыяльную падстаўку, то можаце абматаць ніжнюю частку ствала мокрымі анучамі, прапітаўшы іх якім-небудзь з вышэй апісаных раствораў.

 

Памятайце: выбіраючы месца для елкі, адсуньце яе як можна далей ад батарэі, інакш яна хутка высахне. Хвою зрэдку можна апырскваць вадой з пульверызатара. Калі ж зялёную прыгажуню прыдзецца несці на сметнік, папярэдне абматайце яе харчовай плёнкай — так вы не засыпіце іголкамі ўсю хату.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar