Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Ответственность, грамотность, патриотизм
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-04-2014, 14:37 Навіны  ] • Ответственность, грамотность, патриотизм   |  
 
Назва: Адказнасць, граматнасць, патрыятызм      

Ответственность, грамотность, патриотизм

 

Міёрскаму раённаму ваеннаму камісарыяту 70 гадоў

 

З гісторыі

 

Міёрскі раённы ваенны камісарыят сфарміраваны 24 красавіка 1944 года. У ходзе вызвалення рэспублікі ён пачаў пастаўку мабілізацыйных рэсурсаў у войскі.

 

У сувязі з ліквідацыяй Дзісенскага раёна ў лістападзе 1959 года ў Міёрскі РВК перададзены справы Дзісенскага райваенкамата.

 

Першым ваенкамам быў Аляксандр Уладзіміравіч Галавачоў, які кіраваў установай з 1944 года да 1947.

 

За 70-гадовую гісторыю існавання Міёрскі РВК узначальвала шмат афіцэраў: Рыгор Валер'евіч Шабалаў (1947-1952); Раман Уладзіміравіч Івашчанкаў (1952-1955); Іван Фёдаравіч Манюхін (1955-1956); Віктар Аляксандравіч Сенін (1956-1968); Алег Раманавіч Рыхтэр (1968-1975); Акім Андрэевіч Данько (1975-1978); Павел Міхайлавіч Ліманскі (1978-1985); Антон Уладзіміравіч Тычко (1985-1988); Валерый Інакенцьевіч Ан (1988-1991); Сяргей Фёдаравіч Канаўцаў (1991-1998); Сяргей Алегавіч Пляшкоў (1998-2009). З сакавіка 2009 года калектывам кіруе Сяргей Іванавіч Жабёнак.

 

Работа ваеннага камісарыята, як і іншых устаноў, немагчыма без апоры на заканадаўчую базу. І галоўным дакументам, які рэгулюе службовую дзейнасць райваенкамата, з'яўляецца спецыяльнае Палажэнне, зацверджанае Пастановай Савета Міністраў №624 ад 11.06.2005 года. А каб дасягнуць поспехаў, патрэбны вопыт і гатоўнасць вырашаць праблемы любой складанасці. Такія якасці ўласцівы супрацоўнікам гэтай установы.

 

 — Сяргей Іванавіч, як работа калектыву ўплывае на дзейнасць райваенкамата? — пытаюся ў раённага ваеннага камісара С. І. Жабёнка. tc " — Сяргей Іванавіч, як работа калектыву ўплывае на дзейнасць райваенкамата? — пытаюся ў раённага ваеннага камісара С. І. Жабёнка. "

 

 — Ад яе зладжанасці залежыць многае: тэрытарыяльная абарона раёна, мабілізацыя людзей і транспарту, своечасовы прызыў грама-дзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Акрамя гэтага, кола нашых задач шырокае. Займаемся ваенна-патрыятычным выхаваннем, вядзём пошукавую работу, рыхтуем дакументы і арганізуем уручэнне заслужаных узнагарод ваеннаслужачым запасу, франтавікам. Сумесна з райвыканкамам удзельнічаем ва ўвекавечанні памяці загінулых пры абароне Айчыны. А яшчэ задавольваем просьбы і запыты людзей, якія штодзённа звяртаюцца да нас па розных пытаннях.

 

 — Раскажыце, калі ласка, падрабязней пра работу, якую выконваюць тры асноўныя групы: мабілізацыйная , прызыву на ваенную службу, тэрытарыяльнай абароны …

 

 — У раёне больш за 4000 ваеннаабавязаных. Асноўная задача мабілізацыйнай групы — іх улік і падрыхтоўка да вучэбных і праверачных збораў, забеспячэнне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці. Узначальвае яе намеснік ваеннага камісара — маёр Віктар Васільевіч Сіняўскі.

 

Група тэрытарыяльнай абароны, на чале якой капітан Аляксандр Валер'евіч Грамніцкі, забяспечвае разгортванне ў раёне сістэмы тэрытарыяльнай абароны. Раптоўная праверка, якая праводзілася ў сту-дзені-лютым сёлета наглядна прадэманстравала, што Міёрскі раён здольны выконваць задачы па фарміраванні і ўсебаковым забеспячэнні падраздзяленняў тэрытарыяльных войск.

 

Каб Узброеныя Сілы нашай краіны пастаянна папаўняліся навабранцамі, у райваенкамаце дзейнічае група прызыву на ваенную службу. У кола абавязкаў яе начальніка, капітана Аляксандра Анатольевіча Акімава ўваходзіць дапрызыўная падрыхтоўка і арганізацыя медыцынскага агляду юнакоў з раёна і вызначэнне годнасці па стане здароўя да выканання воінскага абавязку, падрыхтоўка іх да службы ў арміі і іншых сілавых структурах, а таксама аказанне дапамогі абітурыентам, якія паступаюць у ваенныя навучальныя ўстановы.

 

Больш за 100 ваеннаслужачых праходзяць тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, з'яўляюцца курсантамі вышэйшых ваенных навучальных устаноў. Цяпер адабрана 7 кандыдатаў для паступлення ў ваенную акадэмію і на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ. Шмат прызваных райваенкаматам пасля звальнення ў запас працягваюць службу ў органах унутраных спраў і МНС. Без перабольшання можна сказаць, што многім мы далі пуцёўку ў жыццё. І ў любым выпадку самыя яркія і цікавыя ўспаміны — пра армію. Толькі дзякуючы службе юнакі ператвараюцца ў сапраўдных мужчын.

 

 — Як вядома, ваенны камісарыят — гэта не толькі ваеннаслужачыя. Асноўную частку вашага калектыву складаюць грамадзянскія асобы, сярод якіх нямала жанчын. Яны выконваюць значную частку той штодзённай карпатлівай работы, ускладзеную на вашу ўстанову.

 

 — Сапраўды, акрамя афіцэраў у нас 9 чалавек грамадзянскага персаналу, у тым ліку 5 жанчын. З разуменнем і вялікай адказнасцю да даручанай справы ўжо на працягу 12 гадоў адносіцца Ванда Феліксаўна Стома. На ўліку ў ваенкамаце знаходзіцца 74 воіны-інтэрнацыяналісты, больш за паўсотні пенсіянераў Міністэрства абароны, 7 удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вырашэннем іх пытанняў і займаецца Ванда Феліксаўна.

 

Добра спраўляецца з абавязкамі інспектара мабілізацыйнай групы Валянціна Ерамееўна Астапковіч. Начальнік сакрэтнай часці Наталля Георгіеўна Жабёнак разам з інспектарам Ірынай Уладзіміраўнай Крупенька адказна забяспечваюць рэжым сакрэтнасці і своечасовую распрацоўку ў ажыццяўленні неабходных мерапрыемстваў па абароне дзяржаўных інтарэсаў у райваенкамаце.

 

26 гадоў у нашай установе працуе Таццяна Аляксандраўна Аляхновіч. Спачатку з'яўлялася інспектарам па ўліку і браніраванні ваеннаабавязаных, як скарацілі гэту пасаду, стала сачыць за чысцінёй і парадкам на рабочых месцах.

 

Выдатна выконваюць даручаныя абавязкі Аляксандр Уладзіміравіч Слізень, Аляксандр Іосіфавіч Сівіцкі, Валерый Уладзіміравіч Сянюк, Мікалай Мікалаевіч Трашчанка. Пільна нясуць службу вартаўнікі Сяргей Алегавіч Пляшкоў, Віктар Міхайлавіч Скрыпкін, Іван Іосіфавіч Шульга.

 

Усе супрацоўнікі працягваюць традыцыі былых ваеннаслужачых і работнікаў, якія шмат гадоў аддалі раённаму ваеннаму камісарыяту. Вялікі ўклад у забеспячэнне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці ўнеслі Іван Іванавіч Сіповіч, Тамара Вячаславаўна Астапковіч, Вера Іванаўна Шчасная, Аляксандр Леанідавіч Дварэцкі, Генадзь Іванавіч Крумін.

 

Запісала Наталія СТАНКЕВІЧ. 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

 

Ответственность, грамотность, патриотизм

Ответственность, грамотность, патриотизм

Ответственность, грамотность, патриотизм

Ответственность, грамотность, патриотизм

Ответственность, грамотность, патриотизм

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar