Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Дзень інфармавання
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-11-2010, 18:50 Навіны  ] • Дзень інфармавання   |  
 
Назва:      

Перспектыва: лепшае жыццё

Дзень інфармавання
У рамках дня інфармавання 23 лістапада старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў у Новапагосцкай СШ правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Звярталіся чытачы і ў рэдакцыю, цікавіліся развіццём Міёршчыны на перспектыву.
Жанна Ананьеўна Фядотава жыве ў Новым Пагосце, працуе ў мясцовым дзіцячым садку. Яе турбуе дрэнны стан завулка ля вуліцы Катоўскага. Дарога разбіта, калдобіны. Прасіла пасадзейнічаць у рамонтных работах.

Цяпер падсыпаць праезд нямэтазгодна, а вось на будучы год гэта будзе зроблена.
Падобныя звароты на дрэнныя дарогі былі ад жыхароў з Клётава Двара, Волкаўшчыны. Дадзена адпаведнае даручэнне старшыні СВК “Любінова” В. Р. Яфімаву.

Леанід Мікалаевіч Туронак з Дзянісаў таксама турбаваўся пра дарогу. У зімовы час праз вёску яе не чысцяць, а трэба вывозіць малако. Даводзілася за свой кошт наймаць механізатараў і тэхніку для расчысткі.
Даручэнне кіраўніцтву ДРБУ-203.

Гелене Янаўне Невядомскай за 80. Жанчына на прыём прыйшла разам з сацыяльным работнікам. Расказала, што працякае ў доме страха, падгніла падлога, перакасіліся дзверы.

Даручэнне старшыні Новапагосцкага Савета Р. А. Гернат правесці абследаванне дома і па яго выніках прыняць рашэнне.

Настаўніца рускай мовы і літаратуры мясцовай школы Алена Мілецьеўна Чарняўская пыталася, ці можа яна з мужам атрымаць дом у аграгарадку Чапукі?
Можа. Для гэтага патрэбна сабраць неабходныя дакументы і падаць на разгляд праўлення сельгаскааператыва. Камісія па размеркаванню жылля разгледзіць заяву, паставіць маладога спецыяліста на чаргу.

—Ігар Валер’евіч, пры сустрэчах з людзьмі задаюцца пытанні пра цэны. Ваша бачанне цэнавай палітыкі?
—Да новага года цэны павышацца не павінны. Спецыялісты адпаведных службаў будуць кантраляваць гэту пазіцыю ў магазінах рознай формы ўласнасці.

[b]—Пасля Вашага выступлення на раённым сходзе ўпаўнаважаных пасыпаліся тэлефонныя званкі. Жаданне жыхароў ведаць аб перспектывах развіцця раёна на наступную пяцігодку.[/b]
—Асноўныя задачы: рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва. Да канца 2015-га сярэднямесячны заробак у эквіваленце павінен скласці 1000 долараў ЗША, развіццё сферы паслуг, сацыяльнай інфраструктуры, забеспячэнне занятасці насельніцтва. Эфектыўнае выкарыстанне магчымасцей малых прадпрыемстваў, укараненне новых тэхналогій прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі асноўных захворванняў чалавека, актывізацыя інавацыйнай, інывестыцыйнай і знешнеэканамічнай дзейнасці.

У сістэме аграпрамысловага комплексу будзе паляпшацца рэпрадукцыйны састаў зерневых культур, расшырацца плошчы пад новыя высокаўраджайныя гатункі. Большае распаўсюджванне атрымаюць пасевы люцэрны, донніку і інш.

Намячаецца сканцэнтрыраваць асноўныя аб’ёмы вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі на буйных фермах і комплексах. Плануецца будаўніцтва 6-ці малочнатаварных фермаў на 900 галоў у Пад’ельцах, Папшулях, Чэрасах, Даўгінаве, Бандарцах, 11 збожжасушыльных комплексаў (у СВК “Папшулі”, “Сіцькова”, “Пад’ельцы”, “Чэрасы”, “Наўгароды”, “Мікалаёўскі”, “Любінова”, “Мерыца”, “Гвардзейскі”, “Чаромушкі-агра”, УП “Міёрскі”), свінарніка-адкормачніка на 1000 галоў у Павяцці.

Неабходна будзе ўзвесці больш 60 тыс. кв. метраў жылля, у тым ліку 7 шматкватэрных дамоў, 180 дамоў у сельскагаспадарчых арганізацыях, больш 190 індывідуальных.

Новае развіццё жыллёва-камунальных паслуг з тым разлікам, каб поўнасцю вытрымліваліся сацыяльныя стандарты. Неабходна расшыраць гасцініцу ў райцэнтры, перавесці кацельню “Паўночная” на шчапу, падключыць водазабеспячэнне ў Бабарыках, Завуцці, Лявонпалі.

—А што ў прамысловасці?
—У 2011-2015 годах развіццё прамысловасці скіруецца на максімальнае выкарыстанне створанага ў раёне вытворчага і працоўнага патэнцыялу, павелічэнне аб’ёмаў пры значным зніжэнні спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў. На хлебазаводзе заменяць састарэлае кацельнае абсталяванне, павялічаць вытворчасць дыябетычных вырабаў, хлебабулачных з рознымі расліннымі дабаўкамі.

На мясакамбінаце запланавана будаўніцтва халадзільніка, а на камбікормавым заводзе—лініі гранулявання.
Плануецца стварэнне новых вытворчасцяў: зборных канструкцый з дрэва, зборных агародж, абліцовачнай дошкі, зборных жалезабетонных і бетонных канструкцый.

Для паляпшэння абслугоўвання насельніцтва райпа плануе ўзвесці гандлёвы цэнтр па вуліцы Кастрычніцкая ў Міёрах, мадэрнізаваць гандлёвыя ўстановы ў Дарожках, Сіцькове, Новым Пагосце і інш.

Дынамічна будзе развівацца сельскі і экалагічны турызм.
На наступную пяцігодку запланаваны рамонт дзевяці ФАПаў, Новапагосцкай, Перабродскай, Дзісенскай сярэдніх школ, Міёрскага яслі-сада №3, Дзісенскага дзіцячага сада.

—19 снежня пройдуць 4-ыя ў гісторыі Беларусі выбары прэзідэнта. Гэта патрабуе пэўнай арганізацыйнай работы.
—Яна вядзецца на аснове дзеючага заканадаўства. Складзены каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў, утвораны ўчасткі для галасавання і ўчастковыя камісіі. Пра ўсё гэта паведамляецца ў “Міёрскіх навінах”. Сваю задачу бачу ў тым, каб у раёне захоўвалася спакойная абстаноўка, нармальна працавалі прадпрыемствы, установы і арганізацыі. На вёсцы важны перыяд—зімоўка жывёлы.

Упэўнены, што важную палітычную кампанію мы правядзём дастойна. Стваральная праца міярчан прыносіць нядрэнны плён. Кожны бачыць вынікі станоўчых змен, якія адбываюцца ў сельскай мясцовасці і гарадах.

Падрыхтаваў Людвіг КАСАТЫ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar