Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » К нам едет кино!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
19-01-2015, 13:58 Навіны  ] • К нам едет кино!   |  
 
Назва: Да нас едзе кіно!      

К нам едет кино! Самая абмяркоўваемая навіна апошніх дзён — здымкі фільма "Героеўскі", якія пройдуць на Міёршчыне. Усіх зацікавіла не толькі сама падзея, але і прапанова прыняць удзел у кастынгу, тым самым далучыўшыся да праекта. Мне пашчасціла стаць яго непасрэднай удзельніцай.

 

Пра ленту "Героеўскі" даведалася яшчэ тады, калі праходзіў адбор акцёраў у Мінску. Адправіла заяўку, фота і інфармацыю пра сябе. Са мной звязаліся, задалі некалькі пытанняў, пасля чаго сказалі куды трэба прыехаць. Папярэдне арганізатары атрымалі дазвол на мой удзел ад бацькоў.


К нам едет кино! Ленту здымалі ў Мінскім раёне ў Беларускім народным музеі народнай архітэктуры і побыту, дзе пад адкрытым небам адбудавана аўтэнтычная беларуская вёска. З мноства ўдзельнікаў для фільма адабралі толькі частку. Першы дзень я іграла ў масоўцы, а вось на наступны атрымала больш значную ролю. Прызнацца шчыра, работа нялёгкая, бо папярэдняга вопыту не мела, аднак у той жа час гэта вельмі цікава, тым больш што ўдалося папрацаваць у тандэме са знакамітымі акцёрамі.


К нам едет кино! Гульнявая фестывальная стужка "Героеўскі" здымаецца рэжысёрам Антонам Байко на дабрачыннай аснове. Гэты фільм расказвае пра дзіцячы партызанскі атрад, які дзейнічаў на тэрыторыі Мінскай вобласці падчас вайны. У яго аснове — рэальная гісторыя нялёгкага лёсу дзяцей-сірот, чыімі вачыма і паказаны ваенныя падзеі. Акрамя набраных падчас кастынгу ўдзельнікаў-добраахвотнікаў, у праекце прымаюць удзел і медыйныя акцёры: Ян Цапнік вядомы па фільмах "Брыгада", "Горка", "Ліцейны", "Без права на памылку" , Руслан Чарнецкі — "Следчы Пратасаў", "Хачу замуж", "Не пакідай мяне", "Мы браты", Таццяна Чардынцава — "З-за кахання", "Прыгажосць па-савецку", "Фамільныя каштоўнасці", "Сляды Апосталаў" і інш.


З 19 студзеня здымачная група пачне работу на тэрыторыі нашага раёна. З нецярпеннем будзем чакаць выхаду карціны ў свет.


Юлія КУРАШ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar