Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Спортивный вопрос и не только ... »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » Спортивный вопрос и не только ...
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

27-01-2015, 14:04 Навіны  ] • Спортивный вопрос и не только ...   |  
 
Назва: Спартыўнае пытанне і не толькі...      

Спортивный вопрос и не только ... У мінулую пятніцу на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжана 8 пытанняў. Асноўная ўвага была звернута на стан фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў навучальных установах, працоўных калектывах і па месцы жыхарства. У ходзе абмеркавання гэтай тэмы прынялі ўдзел першы намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Пётр Іосіфавіч Немянёнак, начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Павел Пятровіч Няпрахін.

 

Спорт спрыяе дабрабыту
Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Іванавіч Жук праінфармаваў, што ў раёне дзейнічае 48 клубаў фізкультуры і спорту, з якіх 18 працуюць ва ўстановах адукацыі, 10 — у сельгаскааператывах, 20 — у арганізацыях і на прадпрыемствах раёна. Выкарыстоўваюцца 156 спартыўных збудаванняў, у ліку якіх 20 залаў, 42 прыстасаваныя памяшканні для заняткаў фізкультурай, стралковы цір, стадыён з трыбунамі на 504 месцы, 2 міні-басейны, 92 плоскасныя пляцоўкі. Заняткі праводзяць 43 спецыялісты.

 

дзначана станоўчая дынаміка развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўных аб'ектаў. Праведзена рэканструкцыя стадыёна "Атлант" з укладкай сінтэтычнага пакрыцця на бегавых дарожках і ўстаноўкай трыбуны на больш за паўтысячы месц, адрамантаваны фасад і памяшканні гэтага комплексу. У рамках сацыяльнага праекта "Родная сторона—детям" побач абсталявана міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём. На тэрыторыі Міёрскай БШ уведзена ў строй комплексная пляцоўка для рухавых гульняў і заняткаў міні-футболам, тэнісам, валейболам. Адрамантаваны спартыўны комплекс у Дзісне.


Развіццём дзіцяча-юнацкага спорту і падрыхтоўкай спартыўнага рэзерву займаюцца выкладчыкі Міёрскай ДЮСШ. На базе гэтай школы дзейнічае 21 група, у складзе якіх 299 вучняў. Яны займаюцца на аддзяленнях валейбола, футбола і лёгкай атлетыкі. Па выніках мінулага года падрыхтавана 80 спартсменаў масавых разрадаў. У 2013-2014 гадах тры выхаванцы ДЮСШ паступілі ў вучылішчы алімпійскага рэзерву Віцебска і Наваполацка на аддзяленне лёгкай атлетыкі. У лістападзе мінулага года выпускніца нашай спартшколы ўвайшла ў склад каманды СДЮШАР №4 Віцебска, якая з'яўляецца ўдзельніцай чэмпіянату рэспублікі па валейболе сярод жаночых каманд дывізіёна "Б". Аляксандр Юдзіцкі гуляе ў маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе.


Фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу з насельніцтвам па месцы жыхарства арганізуе і забяспечвае ФСК "Атлант". Летась спецыялістамі клуба праведзена 51 спартыўнае мерапрыемства, у якіх прынялі ўдзел 2689 чалавек. Абсталёўваюцца лыжныя трасы, заліваюцца каткі для масавага катання і хакейныя каробкі. Паспяхова развівае ФСК і пазабюджэтную дзейнасць, аб'ём сродкаў, атрыманых ад аказання платных паслуг фізічнай культуры і спорту, склаў 343,9 млн. рублёў ці 116% да ўзроўню папярэдняга года.


Адзначана, што да сістэматычных заняткаў фізкультурай і спортам далучана 19,2% насельніцтва. Пэўных поспехаў дабіваюцца юныя і дарослыя, зборныя каманды на абласных спаборніцтвах. Разам з тым ёсць недахопы і нявыкарыстаныя магчымасці ў арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы. Стала менш каманд, якія прымаюць удзел у раённай спартакіядзе сярод працоўных калектываў. Актыўнасць праяўляюць нешматлікія: СУП "Павяцце", ААТ "Пад'ельцы", "Узмёнскі край", "Туркова", УП ЖКГ, РАНС…
Многія кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і ўстаноў адмаўляюцца ад спартыўна-масавай работы, спасылаючыся на эканамічныя цяжкасці. Аднак старшыня райвыканкама Ігар Валер'евіч Кузняцоў не знаходзіць гэтаму апраўдання.
— Далучэнне рабочых і служачых да спорту і фізкультуры вырашае шэраг задач, накіраваных на ўмацаванне здароўя, прафілактыку захворванняў і траўматызму,—адзначыў кіраўнік раёна. — Чым здаравей людзі, тым больш эфектыўнае развіццё раёна.


У мінулым годзе наша эканоміка не далічылася 6,2 млрд. рублёў, якія затрачаны на выплаты па часовай непрацаздольнасці. Таму кіраўнікам неабходна выхоўваць матывацыю да здаровага ладу жыцця ў сваіх калектывах. А яшчэ ў юбілейны для раёна год усім прадпрыемствам і ўстановам прапанавана выдаткаваць сродкі на паляпшэнне базы спартыўнага інвентару ў падшэфных школах і садках.
У вучнёўскім асяроддзі развіццю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы садзейнічаюць педагогі. Дырэктар Дзісенскай СШ Таццяна Арсенцьеўна Ромель падзялілася напрацоўкамі ў гэтым накірунку.
У якасці выніку абмеркавання пытання першы намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама П.І. Немянёнак, начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь П.П. Няпрахін указалі на дынамічнае вырашэнне райвыканкамам усіх задач, звязаных з развіццём спорту ў раёне, умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы, аднак звярнулі ўвагу на вялізны патэнцыял, які яшчэ трэба задзейнічаць.
На пасяджэнні прынята рашэнне па выпраўленні недахопаў у фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце.


Рэкламная дзейнасць
Аб рабоце па развіцці рэкламнай дзейнасці і рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб рэкламе" і выкананні рашэння райвыканкама №33 ад 23.01.2014 года дакладвала галоўны архітэктар раёна Ж. Д. Падаляка. Яна адзначыла, што на 1 студзеня бягучага года ўстаноўлена 77 рэкламных канструкцый ці 107 рэкламных палёў, з якіх 13—сацыяльнага характару. План выкананы на 122,9%. У бюджэт раёна за прадастаўленне права на выкарыстанне гарадскога асяроддзя ў рэкламных мэтах паступіла 76,6 мільёна рублёў, тэмп росту складае 628% да паступлення грашовых сродкаў за 2013 год. Прыбытак ад размяшчэння вонкавай рэкламы накіроўваецца на фінансаванне сацыяльных праграм, накіраваных на дабрабыт жыхароў раёна і добраўпарадкаванне тэрыторый.
***
На пасяджэнні зацверджаны спісы грамадзян, якія маюць патрэбу ў ільготных крэдытах на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, газіфікацыю. Прыняты рашэнні па жыллёвых і зямельных пытаннях.
Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar