Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Мебель "Пинскдрев" в Миорах
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-04-2015, 09:40 Навіны  ] • Мебель "Пинскдрев" в Миорах   |  
 
Назва: Мэбля "Пінскдрэў" у Міёрах      

Мебель "Пинскдрев" в Миорах Магазін "Пінскдрэў" адкрыўся ў райцэнтры 10 кастрычніка мінулай восенню і ўжо мае шмат пакупнікоў, многія з якіх у ліку пастаянных. Віцебскае прадстаўніцтва ЗАТ "Холдзінгавая кампанія "Пінскдрэў" зарэндавала ў РВЭС былое памяшканне міжгародняй сувязі і склады, напоўніла іх мэбляй. 

 

Адміністратарам гандлёвай установы прызначылі Людмілу Эдуардаўну Бакевіч, у якой ужо быў вопыт работы ў гандлёвай сферы ў якасці дырэктара райунівермага. Яна ўкамплектвала штат. Цяпер у магазіне прадаўцом працуе Алеся Генадзьеўна Несцярэнка. Сочыць за парадкам і чысцінёй Наталля Уладзіміраўна Селядзеўская, а Вадзім Аляксандравіч Масла і Аляксандр Аляксандравіч Лямеза грузяць і збіраюць мэблю. Да акрыцця магазіна рыхтаваліся на працягу двух тыдняў: у памяшканні зрабілі невялікі касметычны рамонт, завезлі прыкладна на 500 мільёнаў мэблі, якую сабралі, расставілі. Мінула паўгода, і ўжо можна падвесці пэўныя вынікі работы.  

 

У магазіне заўсёды багаты асартымент. Усе віды прапануемай "Пінскдрэвам" мэблі можна разгледзець у ілюстраваных каталогах. Тут жа — у гандлёвай зале — прапануюць "пагартаць" старонкі сайта www.pinskdrev.by, дзе размешчана інфармацыя не толькі пра прадукцыю прадпрыемства, а таксама пра тэхналогіі і матэрыялы вырабаў, акцыі для пакупнікоў.


Хранаметраж, які праводзіцца ў краме пастаянна, сведчыць, што заходзяць сюды штодзённа ад 15 да 40 чалавек. Гэта патэнцыяльныя пакупнікі, якіх імкнуцца зацікавіць таварам. Вось і падчас маёй гутаркі з Л. Э. Бакевіч гандлёвая ўстанова не пуставала. Прыходзіла моладзь і людзі больш сталага ўзросту. Дзве жанчыны, якія разлічваліся за куплены ў растэрміноўку тавар, па-цікавіліся магчымасцю заказаць мяккую мэблю з аббіўкай пэўнага колеру. Ім тут жа прапанавалі паглядзець шматлікія ўзоры тканіны і патлумачылі, што цана пры індывідуальным заказе павышацца не будзе. Хтосьці з наведвальнікаў запытаўся, як часта праводзяцца акцыі са скідкай, і калі ў чарговы раз можна будзе скарыстацца такой магчымасцю. Адміністратар патлумачыла, што акцыі праходзяць пастаянна, і звярнула ўвагу на мэблю пад шыльдай "Тавар тыдня".


— Вось гэтая канапа, напрыклад, каштуе больш за 7,6 мільёна рублёў, а падчас сямідзённай акцыі яе можна набыць за 6,5 мільёна, што танней на 15%. Гібкая сістэма скідак стымулюе насельніцтва да пакупкі тавараў. Многія мясцовыя жыхары набылі мэблю па акцыях напярэдадні Новага года і ў лютым. А камусьці прынесла ўдачу "Территория убойных цэн". Іншыя ўжо далучыліся да акцыі "Мебель для народа", якая стартавала з 20 сакавіка. Людміла Эдуардаўна адкрыла сайт мэблевага прадпрыемства і прапанавала паглядзець на акцыйны асартымент рэалізуемай прадукцыі. Цікава было даведацца, што набор мэблі для дзіцячага пакоя "Мілы бэбі" замест 5 272 000 стаў каштаваць 4 246 000, цана на кутнюю канапу "Алімп-5" з 7 841 000 знізілася да 5 499 000 і г. д. Скідка на некаторыя віды тавараў склала больш за 4 мільёны. (Цэны на 2.03.2013 г.) 

Адметна, што каштуе мэбля і ў інтэрнэт-магазіне ад "Пінскдрэў" і фірменных — аднолькава. 
Пакуль з гандлёвымі работнікамі абмяркоўвалі перавагі набыцця тавару па акцыях, у краму прыйшлі маладыя людзі, якія зацікавіліся ўмовамі пакупкі корпуснай мэблі па беспрацэнтнай растэрміноўцы. У адказ яны пачулі, што пералік патрэбных для гэтага дакументаў мінімальны: пашпарт, даведка аб заробку за тры апошнія месяцы і гарантыйнае пісьмо з месца работы, а калі адміністрацыя прадпрыемства адмаўляецца браць на сябе адказнасць, то ў якасці гаранта можа выступіць паручальнік, ад якога таксама спатрэбіцца даведка аб заробку. Дарэчы, купіць мэблю, скарыстаўшыся такой растэрміноўкай, могуць і пенсіянеры, аднак ім для гэтага трэба мець двух паручальнікаў з ліку працоўных.
— Чым прываблівае Вас магазін "Пінскдрэў",—цікаўлюся ў жанчыны, якая разглядала абноўлены асартымент.
— Скідкамі, растэрміноўкай ў аплаце, якасцю. Тым, хто хоча набыць камплект корпуснай мэблі, можна, зыходзячы з асабістых даходаў, паступова купляць патрэбныя модулі з адной серыі ад просценькай камбінацыі да шыкоўнага набору. Асабліва мне падабаецца мэбля "Ніка"—прысутнасць двух колераў, цёмнага і светлага, робіць яе асабліва прыгожай.
— А для Вас на першым плане цана ці дызайн?
— Заробак у мяне невысокі, а таму, канечне, перш за ўсё, звяртаю ўвагу на кошт. Аднак не бяру толькі тое, што падабаецца: выбар вялікі, можна знайсці патрэбнае. 
Як адзначыла адміністратар магазіна, каля 50% пакупнікоў арыентуюцца на даступнасць цэн, а яшчэ 50% вылучаюць у ліку галоўных якасцей — практычнасць тавару, даўгавечнасць, дызайн, экалагічнасць. На дарагую мэблю з натуральных матэрыялаў пакупнікі робяць папярэднія заказы. Нядаўна, напрыклад, магазін атрымаў заяўку на мяккую мэблю са скуры на 63 мільёны. Грошы немалыя, але расходы апраўдваюцца якасцю. Гандлёвыя работнікі прапанавалі звярнуць увагу на дубовую мэблю. Напрыклад, камод "Туніс" можна купіць за 6, 5 мільёна рублёў, магчыма заказаць з гэтай серыі цэлы камплект для спальні. Каб задаволіць пакупнікоў, у зале выстаўляюцца і дарагія тавары, і больш танныя, хаця загадзя цяжка прадказаць, на якія попыт будзе вышэйшы.


Сярод пакупнікоў у мясцовым фірменным магазіне "Пінскдрэў" не толькі жыхары нашага раёна, але і Шаркаўшчынскага, Верхнядзвінскага, Браслаўскага, бо там такіх гандлёвых устаноў пакуль няма. Бліжэйшыя — у Паставах, Глыбокім і Полацку.
— Дастаўляеце пакупнікам тавар дадому?
— Дапамагае раённы вузел паштовай сувязі, які аказвае насельніцтву транспартныя паслугі. Напрыклад, на мінулым тыдні жанчына з Мікалаёва выбрала патрэбны тавар, заплаціла, а на другі дзень яго даставілі пакупніцы за параўнальна невялікую плату. 
Праяўляюць цікавасць да мэблі "Пінскдрэў" і жыхары Расіі, якія, як правіла, выбіраюць дарагі тавар з натуральных матэрыялаў. Прадаўцы спадзяюцца, што з наступленнем летняга сезона такіх пакупнікоў паболее.


— Мы вельмі рады, што мэбля буйнога беларускага прадпрыемства напрамую з завода паступае ў магазін і пастаянна абнаўляецца, — зазначаюць мясцовыя пакупнікі. — У выніку прамых паставак рэалізацыйная цана тавара ніжэйшая. Вывучаецца попыт насельніцтва, прапануюцца навінкі вытворчасці з абноўленым дызайнам. У райцэнтры мэблю прадаюць некалькі гандлёвых устаноў розных форм уласнасці. Зразумела, ёсць канкурэнцыя, якая на карысць пакупнікам,—атрымліваем больш выгадныя ўмовы набыцця тавару, са скідкамі.  
Работнікі Міёрскага фірменнага мага-зіна "Пінскдрэў" — мясцовыя жыхары. З працоўнымі абавязкамі спраўляюцца паспяхова. Адносіны да наведвальнікаў уважлівыя. Абслугоўванне ветлівае. 
Людміла Эдуардаўна, выслухаўшы прыемныя водгукі пакупнікоў, падзякавала ім і запрасіла часцей наведвацца ў магазін, які штотыднёва папаўняецца новымі таварамі.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar