Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » В день печати
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
5-05-2015, 16:37 Навіны  ] • В день печати   |  
 
Назва: У дзень друку      

В день печати Ці выпісваюць друкаваныя перыядычныя выданні жыхары самых аддаленых ад райцэнтра вёсачак — Канцэрава, Дарожкі, Калінавае? На гэтае пытанне адказвае паштальён Людміла Аляксееўна Раслевіч, якая працуе ў сувязі нядаўна, але ўжо добра вывучыла падпісчыкаў і іх густы.

 

— Паштовае аддзяленне сувязі ў нас зачынена, а бліжэйшае ў Язне. Аднак мясцовыя жыхары штодзённа атрымліваюць свежыя газеты і часопісы, якія дастаўляе нам з райцэнтра "поштамабіль". Адсартыраваць іх, занесці ў кожны дом — мой абавязак, — гаворыць Люд-міла Аляксееўна. — Наша мясцовасць нешматлюдная, жывуць тут у асноўным пажылыя, якіх і сярод падпісчыкаў большасць. Выпісваюць розную перыёдыку. Вельмі папулярная "Советская Белорусия", аднак экзэмпляраў "Міёрскіх навін" амаль удвая больш. Любяць вяскоўцы "Друг пенсионера", "Женская газета", "Комсомольская правда", "Здравушка", "1000 советов", "7 дней", "Витебские вести", "Аргументы и факты", "Гаспадыня", "Поделись советом", "Витьбичи"… 


Найбольш прыхільнікаў раённай газеты ў вёсцы Канцэрава, бо гэта самы вялікі населены пункт у наваколлі. У ліку мясцовых падпісчыкаў Аліна Мілецьеўна Альхоўка, Тамара Міхайлаўна Акочанак, Канстанцін Мікалаевіч Сапрончык, Фаіна Уладзіміраўна Тамулёнак, Людміла Міхайлаўна Ледаховіч, Валянціна Міхайлаўна Казельская, Антаніна Георгіеўна Кадушка, Яўген Іванавіч Бяляцкі і многія іншыя з пенсіянераў. Выпісвае "раёнку" дырэктар мясцовай гаспадаркі Ірына Папёл, аграном Алег Баркоўскі, аператар машыннага даення Аляксандр Ізаітка, электрык Яўген Кубліцкі… Аднак падпісчыкаў працаздольнага ўзросту няшмат.
У вёсцы Калінавае "Міёрскія навіны" чытае толькі Валянціна Аляксандраўна Попел, у Варонках — Рэня Фёдараўна Казак і Тадэвуш Віктаравіч Жахоўскі, у Дарожках — Тамара Пятроўна Папёл, Вячаслаў Аляксандравіч Вітольд, Людміла Аляксееўна Раслевіч, Валянціна Міхайлаўна Шчарбіцкая, Пётр Іванавіч Варанко і Міхаіл Міхалюк, на хутары Казельскія —  Ніна Міхайлаўна Бяляцкая.


Некаторыя адчуваюць недахоп грошай у сямейным бюджэце: заробак у работнікаў сельгаспрадпрыемства невысокі, найперш траціцца на набыццё прадуктаў харчавання, адзення, абавязковыя плацяжы, шчыра кажучы, ім не да навін. Ёсць такія, хто наогул перыядычнымі выданнямі не цікавіцца.
Пра цяжкае матэрыяльнае становішча гавораць і тыя, хто сябруе з "раёнкай", аднак для іх інфармацыйны голад такі ж адчувальны, як адсутнасць хлеба на стале. Вось і стараюцца зэканоміць, каб вымеркаваць на месячную падпіску.
У аддаленых ад райцэнтра вёсачках ёсць і такія, хто сябруе з газетай шмат гадоў. У іх ліку Жанна Міхайлаўна Бяляцкая, эканаміст з Канцэрава. Цікаўлюся, чым прываблівае "раёнка"?
— Раённая газета "пасялілася" ў нашым доме даўно. Бацькі Ірына Аркадзьеўна і Міхаіл Вікенцьевіч выпісвалі "Сцяг працы" (ранейшая назва), якія мне ў школьным узросце дапамагалі да паліт-інфармацый рыхтавацца.
У 1985-ым годзе, калі вывучылася на бухгалтара, вярнулася ў родныя мясціны. Стварыўшы сям'ю, адасобілася ад бацькоў. З таго часу стала самастойнай падпісчыцай "раёнкі". Калі яна прыходзіць у дом год, другі, прывыкаеш і ўжо не можаш без яе абысціся. Вёска наша аддаленая ад Міёр, а таму навіны з райцэнтра ў асноўным прыходзяць да нас менавіта праз газету.


У гаспадарцы я працавала дыспетчарам, бухгалтарам. Цяпер—эканаміст. Мая работа заўсёды звязана з вытворчымі паказчыкамі, з працоўным спаборніцтвам сярод механізатараў і жывёлаводаў, з сельскім жыццём. Таму цікаўлюся статыстычнымі зводкамі, інфармацыяй, аналітычнымі матэрыяламі, сачу за станам спраў у сельгасвытворцаў. Чытаю матэрыялы з раённых нарад, дзе аналізуецца работа ў розных галінах вытворчасці, ставяцца задачы, пра дзейнасць перадавых гаспадарак, выкарыстанне новых тэхналогій.


Карэспандэнты не так часта прыязджаюць да нас, бо вытворчыя паказчыкі ў гаспадарцы невысокія. Аднак і тут ёсць людзі працавітыя, і прыемна, калі іх фотаздымкі бачыш на старонках "Міёрскіх навін". З цікавасцю чытаю і пра жыхароў з іншых населеных пунктаў. Працую ва УП "Юбілейны" з 1985 года, а таму многіх ведаю.
У апошні час у "раёнцы" больш з'явілася розных парад, кулінарных рэцэптаў, што таксама вельмі добра. З рэкламнага блока можна даведацца не толькі пра шмат-лікія паслугі. Дарэчы, раней і сама размяшчала аб'яву пра продаж парасят. А калі куплялі легкавую машыну, то цікавіліся прапануемымі "аўто" ў рэкламадаўцаў. Для тых, хто не выпісвае абласныя ці рэспубліканскія газеты, вельмі важна, што ў мясцовым выданні ёсць праграма тэлеперадач на тыдзень.
Вось вы цікавіцеся, якіх матэрыялаў мне б хацелася больш бачыць на старонках "Міёрскіх навінах", а мне здаецца, што ўсяго тут хапае. Адметна, што раённая газета "патаўсцела", стала больш змястоўнай, а таму не маю намеру развітвацца з гэтым выданнем, якое раскажа пра ўсё.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar