Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Поздравляем с Великой Победой!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-05-2015, 14:21 Навіны  ] • Поздравляем с Великой Победой!   |  
 
Назва: Віншуем з Вялікай Перамогай!      

Поздравляем с Великой Победой! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Міёршчыны!

9 мая мы святкуем 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для кожнага з нас Дзень Перамогі стаў свяшчэннай датай, адной са значных падзей сусветнай гісторыі. Менавіта ў гэты дзень з асаблівай вастрынёй усведамляеш, як важна ўмець адстойваць інтарэсы сваёй Айчыны, абараняць яе ад любых замахаў.  


Святкуючы Дзень Перамогі, мы аддаём даніну павагі тым людзям, для якіх паняцце патрыятызм было выкананнем вышэйшага сэнсу і якія не пашкадавалі жыцця дзеля свабоды і незалежнасці Радзімы.
Захаваць памяць пра подзвіг народа-наш гістарычны абавязак. Мы павінны рабіць усё, каб наша краіна заставалася моцнай і незалежнай, а жыццё будучых пакаленняў было мірным і шчаслівым.  


Нізкі паклон, дарагія ветэраны, за бясцэнны ўклад у Перамогу, за стойкасць і мужнасць на палях бітвы і ў тыле. Вы заваявалі нам свабоду, навучылі верыць у сябе, сваю краіну, свята выконваць воінскі і грамадзянскі абавязак, аддана любіць Айчыну.
Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена любоўю і клопатам родных і блізкіх вам людзей. Прыміце самыя сардэчныя пажаданні здароўя, дабрабыту і доўгіх шчаслівых гадоў жыцця.
Жадаю ўсім міру, радасці і дабрыні.
Са святам Вялікай Перамогі, дарагія сябры! 


З павагай, В. П. ПАПКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 


Паважаныя жыхары і госці раёна!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

9 мая мы адзначаем сапраўды ўсенароднае свята-Дзень Вялікай Перамогі.
70-я гадавіна, 70-я мірная вясна на нашай зямлі… Вясна, якая аб'явіла пра перамогу над фашызмам і прынесла мір. Перамога, якой папярэднічалі разбурэнні і смерць, і ў той жа час, гераізм і бясстрашансць тых, хто змагаўся за сваю зямлю, сем'і, светлую будучыню.
Для нашай краіны-гэта не проста гістарычная дата, гэта дзень нацыянальнай гордасці і воінскай славы, сімвал нязломнай волі, стойкасці і беззапаветнага служэння Айчыне.  


Доўгім і неймаверна цяжкім быў шлях да слаўнага пераможнага майскага дня. Сваёй мужнасцю і адвагай савецкія салдаты сумелі адолець мацнейшага ворага, які акупіраваў практычна ўсю Еўропу. Подзвіг нашага народа не меркне з цягам часу.  


Дарагія ветэраны!
Ваш подзвіг заўсёды будзе для нас невычэрпнай крыніцай стваральнай энергіі і духоўных сіл у імя шчасця і дабрабыту ў кожным доме, у імя развіцця Міёрскага раёна і Рэспублікі Беларусь.
Нізкі паклон вам, ветэраны і працаўнікі тылу!
Вечная памяць тым, хто паў у баях за свабоду Айчыны! 


Дарагія землякі! 

Мы з'яўляемся наследнікамі слаўнага пакалення пераможцаў, і наш абавязак-быць вартымі сваіх бацькоў і дзядоў. Няхай іх доблесць, мужнасць і вернасць сваёй Айчызне заўсёды будуць для нас арыенцірам у мірнай, стваральнай працы на дабрабыт роднай зямлі. 
Здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім, шчасця і дабра, а самае галоўнае-міру: у вашых дамах, сэрцах, на нашай агульнай зямлі!
Са святам вас, дарагія землякі! З Днём Перамогі! 


Міёрскі раённы выканаўчы камітэт Міёрскі раённы Савет дэпутатаў
Міёрскі раённы ваенны камісарыят Міёрскі раённы савет ветэранаў

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar