Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  "СБ" в нас любят »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » "СБ" в нас любят
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

8-06-2015, 16:34 Навіны  ] • "СБ" в нас любят   |  
 
Назва: "СБ" у нас любяць      

"СБ" в нас любят 4 чэрвеня ў раённае аддзяленне паштовай сувязі прыехаў карэспандэнт з "Советской Белоруссии" Дзмітрый Умпіровіч. Зацікаўленыя землякі ахвотна слухалі журналіста, падпісваліся на газету і ў якасці прэзентаў атрымлівалі сувеніры з лагатыпамі газеты.

 

Госць засведчыў, што для кожнага чытача "СБ"—нешта сваё, адметнае. Адзін больш цікавіцца крыжаванкамі, нехта—садам, агародам, іншы—палітыкай, але для ўсіх выданне стараецца заставацца жаданым і цікавым. У рэдакцыю прыходзіць шмат пісем, зваротаў, і на кожны з іх апантаныя газетчыкі рэагуюць, імкнуцца дапамагчы.
Выходзіць "СБ" штодзённа, акрамя нядзелі і панядзелка, накладам у 400 тысяч і пры мінімальнай колькасці 24 старонкі. У ліку станоўчых якасцяў газеты—аб'ектыўнасць і даступнасць мовы. Журналісты стараюцца, каб матэрыялы былі зразумелыя людзям з розным узроўнем адукацыі.
Прыхільнікі газеты ахвотна размаўлялі са сталічным журналістам пра надзённае перыядычных выданняў, актыўнічалі ў пытаннях. Чаму такая назва—"Советская Белоруссия"? Саветы ж даўно адышлі. Але, як патлумачыў госць, выданне ўтрымлівае два брэнды—тагачасны "СБ" і сучасны "Беларусь сегодня". Магчыма, некалі найбольш актуальным застанецца менавіта другі, але з першым газета захоўвае сувязь пакаленняў, подых гісторыі. Такі незвычайны альянс не можа не падкупляць і маладое, і больш сталае пакаленне.


Міярчане ахвотна падтрымлівалі рэспубліканскае выданне і атрымлівалі сувеніры, а райваенкам Сяргей Жабёнак падпісаўся на газету на паўгоддзе. За гэта яму прэзент—прывабная майка з лагатыпам. Удзячная чытачка Эвеліна Багдановіч называла імёны і прозвішчы сваіх любімых аўтараў. Між падпісчыкаў разыгралі латарэю, прызы даставяць паштальёны. Да акцыі 70-годдзя Перамогі рэдакцыя "СБ" ушанавала месячным абанементам ветэранаў вайны Глафіру Васі-леўну Качан, Генадзя Паўлавіча Дзямешку і Міхаіла Баляслававіча Чаркаса.


"Советскую Белоруссию" на Міёршчыне любяць. Таму і сталічнае выданне павінна любіць нас. Своеасаблівым жэстам увагі сталічнаму госцю ад мясцовай рэдакцыі была падпіска "раёнкі", каб і ён ведаў пра наша жыццё. А ён, дарэчы, цудоўна ведае, бо тут пяты раз. У газетным праекце "Малая родина" расказваў пра Дзісну як самы малы горад Беларусі, славуты экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны", разам з галандкай і кітайцам ездзілі на Ельню, частаваліся журавінамі. Пабываў журналіст і ў сялібе "У Пятровіча" ва Узмёнах, у дзісенскім "Дастатку" Ліліі Арці-мёнак, вёў бяседы з дзісянкай Вольгай Мароз. На гэты раз пазнаёміўся з Вітольдам Ермалёнкам, пранікся гістарычным подыхам яго музеяў, а таксама вывучыў мясцовыя стараверскія традыцыі.


Дзмітрый Умпіровіч—малады журналіст, яму 28. Але ўжо мае глыбокія досведы ў прафесіі і нават ушанаваны "Залатой літарай"—найганаровейшай ўзнагародай у газетнай сферы. Кіруецца ў працы найперш аб'ектыўнасцю, камунікабельнасцю. Прыемным бонусам лічыць шырокае кола знаёмстваў ад школьнікаў да губернатараў і міністраў. У шчырай размове дзеліцца, што друкаваныя выданні будуць жыць яшчэ доўга, а сродкі масавай інфармацыі лічыць чацвёртай уладай.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar