Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Подарок от депутата
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-09-2015, 16:02 Навіны  ] • Подарок от депутата   |  
 
Назва: Падарунак ад дэпутата      

Подарок от депутата Два новыя камп'ютары папоўнілі камп'ютарны клас у дзісенскім філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі. З такім падарункам ва ўстанову дадатковай адукацыі 22 верасня завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіль Папко ў суправаджэнні старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай. Паважаных гасцей сустракалі старшыня гарсавета Аляксандр Качан і загадчыца філіяла Вольга Смаршчок.  

 

Вольга Аляксандраўна падзякавала за каштоўную і вельмі патрэбную для ўстановы рэч. Філіял наведваюць 154 юныя асобы. Тут дзейнічае 20 гурткоў, у тым ліку  і камп'ютарны, што карыстаецца папулярнасцю ў выхаванцаў. На занятках асвойваюць асноўныя праграмы, гуляюць у развівальныя гульні. Раней займаліся асобна і з дарослымі. Аднак тэхніка не адпавядала сучаснасці, выходзіла са строю. "Папаўненне" дазволіць наладзіць работу гуртка на больш высокім узроўні. 

 

 

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)
Падчас візіту госці наведалі музей горада Дзісна 
і экалагічны музей, што знаходзяцца ў будынку 
філіяла, пабывалі ў кабінетах, дзе праходзяць заняткі, і засталіся ўражанымі цікавай гісторыяй самага маленькага горада краіны, энтузіязмам і неўтаймаванай фантазіяй кіраўніка і педагогаў, прыгожымі разнастайнымі вырабамі юных выхаванцаў. 
—Адразу бачна, што працуе зладжаны калектыў і ёсць дбайны гаспадар,—заўважыў Васіль Парфёнавіч.—Увогуле, Дзісна—цікавае і прывабнае мястэчка. Тут ёсць што паказаць і чым ганарыцца.
У знак удзячнасці за ўвагу і дапамогу загадчыца філіяла Вольга Смаршчок уручыла дэпутату карціну мясцовага мастака, а таксама падарыла гасцям яркія тапіарыі, падрыхтаваныя для іх дзецьмі.
Васіль Парфёнавіч адзначыў, што і далей будзе трымаць установу дадатковай адукацыі пад увагай і, развітаўшыся з яе супрацоўнікамі, накіраваўся на сустрэчу з калектывам філіяла КУВП "Віцябчанка".
Дарэчы, пры падтрымцы дэпутата ў Дзісне раней быў устаноўлены банкамат ААТ "АСБ "Беларусбанк", адноўлены рамонт будынка Дома рамёстваў.
Сёлета за 8 месяцаў ад выбаршчыкаў раёна да В.П. Папко паступіла 17 зваротаў. Падчас асабістых прыёмаў у Мікалаёўскім сельсавеце і ў Міёрах прынята 12 грамадзян. Усе звароты разгледжаны. Выкананы ямкавы рамонт дарогі ў аг. Мікалаёва, падсыпана і прагрэйдзіравана дарога да магазіна, а з боку вёскі Арханава да аграгарадка—падсыпана гравійна-пясчанай сумессю. Праведзена асфальтаванне дарогі ад в. Шарагі да паварота на аг. Мікалаёва. Станоўча вырашана пытанне наконт выдзялення льготнага крэдыту для рэканструявання жылля маладой сям'і з Бычыншчыны. 
На дэпутацкім кантролі застаюцца завяршэнне будаўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы, асфальтаванне і ямкавы рамонт 8 км дарогі Чарапы-Папшулі.
Сваю задачу ў рабоце са зваротамі грамадзян Васіль Парфёнавіч бачыць у паляпшэнні ўзаемадзеяння службовых асоб з насельніцтвам. Дэпутат упэўнены, што цеснае супрацоўніцтва з адміністрацыяй раёна і жыхарамі дазволіць паспяхова вырашаць набалелыя пытанні.  
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Падчас візіту госці наведалі музей горада Дзісна  і экалагічны музей, што знаходзяцца ў будынку  філіяла, пабывалі ў кабінетах, дзе праходзяць заняткі, і засталіся ўражанымі цікавай гісторыяй самага маленькага горада краіны, энтузіязмам і неўтаймаванай фантазіяй кіраўніка і педагогаў, прыгожымі разнастайнымі вырабамі юных выхаванцаў. —Адразу бачна, што працуе зладжаны калектыў і ёсць дбайны гаспадар,—заўважыў Васіль Парфёнавіч.—Увогуле, Дзісна—цікавае і прывабнае мястэчка. Тут ёсць што паказаць і чым ганарыцца.У знак удзячнасці за ўвагу і дапамогу загадчыца філіяла Вольга Смаршчок уручыла дэпутату карціну мясцовага мастака, а таксама падарыла гасцям яркія тапіарыі, падрыхтаваныя для іх дзецьмі.Васіль Парфёнавіч адзначыў, што і далей будзе трымаць установу дадатковай адукацыі пад увагай і, развітаўшыся з яе супрацоўнікамі, накіраваўся на сустрэчу з калектывам філіяла КУВП "Віцябчанка".Дарэчы, пры падтрымцы дэпутата ў Дзісне раней быў устаноўлены банкамат ААТ "АСБ "Беларусбанк", адноўлены рамонт будынка Дома рамёстваў.

 

Сёлета за 8 месяцаў ад выбаршчыкаў раёна да В.П. Папко паступіла 17 зваротаў. Падчас асабістых прыёмаў у Мікалаёўскім сельсавеце і ў Міёрах прынята 12 грамадзян. Усе звароты разгледжаны. Выкананы ямкавы рамонт дарогі ў аг. Мікалаёва, падсыпана і прагрэйдзіравана дарога да магазіна, а з боку вёскі Арханава да аграгарадка—падсыпана гравійна-пясчанай сумессю. Праведзена асфальтаванне дарогі ад в. Шарагі да паварота на аг. Мікалаёва. Станоўча вырашана пытанне наконт выдзялення льготнага крэдыту для рэканструявання жылля маладой сям'і з Бычыншчыны. На дэпутацкім кантролі застаюцца завяршэнне будаўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы, асфальтаванне і ямкавы рамонт 8 км дарогі Чарапы-Папшулі.Сваю задачу ў рабоце са зваротамі грамадзян Васіль Парфёнавіч бачыць у паляпшэнні ўзаемадзеяння службовых асоб з насельніцтвам. Дэпутат упэўнены, што цеснае супрацоўніцтва з адміністрацыяй раёна і жыхарамі дазволіць паспяхова вырашаць набалелыя пытанні.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

 



 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar