
Два дні праходзіла раённая зімовая спартакіяда сярод работнікаў устаноў адукацыі па пяці відах: валейбол, дартс, шашкі, шахматы і настольны тэніс. У склад судзейскай калегіі ўваходзілі галоўныя спецыялісты аддзела адукацыі С. Пальчэх і Л. Малецкая, настаўнікі фізкультуры — Д. Федарэнка (СШ №2), А. Грыгаровіч (СШ №3) і М. Гайдар (СШ №3). Валейбол і дартс прайшлі ў першы дзень спаборніцтваў на базе СШ №3. Лідэрам у валейболе стала каманда СШ №2, на другое месца выйшла СШ №3, а на трэцім аказалася Слабадская БШ-сад.
У асабістым першынстве па дартсе сярод мужчын самым трапным аказаўся Д. Федарэнка (СШ №2), за ім—Я. Вішнеўскі (Мілашоўская БШ) і А. Лапіцкі (Туркоўская СШ). Сярод жанчын першае месца заняла І. Каралёва (Дварнасельская СШ), другое—А. Лапіцкая (Туркоўская СШ), а трэцяе—Н. Капусціна (СШ №2). Агульнакамандныя вынікі: 1. СШ №2, 2. Дварнасельская СШ, 3. Туркоўская СШ.
На наступны дзень удзельнікаў спартакіяды на базе СШ №2 чакалі шашкі, шахматы і настольны тэніс. У асабістым заліку па шашках сярод мужчын на першым месцы аказаўся Л. Мятла (СШ №2), на другім — Г. Супрун (Сіцькоўская СШ-сад), а на трэцім — У. Цітовіч (Дрыгуцкая БШ-сад). Сярод жанчын мацнейшай стала Е. Тамашэвіч (Слабадская БШ-сад), за ёй В. Баршчун (СШ №2) і Г. Шымуковіч (Дрыгуцкая БШ-сад). Вынікі сярод каманд: 1. СШ №2, 2. Слабадская БШ-сад, 3. Дрыгуцкая БШ-сад.
Па шахматах сярод мужчын першае месца заваяваў В. Найдзёнак (Слабадская БШ-сад), за ім — У. Пухальскі (СШ №3) і М. Лонскі (СШ №3). Мацнейшай сярод жанчын у гэтай гульні прызнана Н. Чысцякова (СШ №1), затым — Г. Урублеўская (Павяцкая СШ-сад) і Е. Кабанава (Слабадская БШ-сад). Такім чынам, першае месца заняла каманда Слабадской БШ-сада, другое дасталася СШ №1, а трэцяе — СШ №2.
У настольным тэнісе таксама вызначыліся прызёры. Так, сярод мужчын у асабістым першынстве перамогу заваяваў Д. Радзіка (Крукаўская БШ), затым ідуць Л. Мятла (СШ №2) і А. Шокель (Чапукоўская СШ-сад). Сярод жанчын лепшы вынік у Е. Тамашэвіч (Слабадская БШ-сад), за ёй В. Міна (Мілашоўская БШ-сад) і Т. Пахірка (Крукаўская БШ). Сярод каманд: 1. Крукаўская БШ, 2. Мілашоўская БШ-сад і 3. СШ №2.
Па выніках пяці відаў суддзі вызначалі агульныя прызавыя месцы. Тры першых і два трэціх заваявалі настаўнікі з СШ №2. Такім чынам каманда набрала 9 ачкоў і заняла першае месца ў спартакіядзе. На другім апынуліся спартсмены Слабадской БШ-сада, а на трэцім — Крукаўскай БШ. Далей каманды-ўдзельніцы размеркаваліся ў наступнай паслядоўнасці: СШ №3, Павяцкая СШ-сад, СШ №1, Папшулёўская БШ-сад, Дварнасельская, Новапагосцкая, Перабродская СШ-сад, Мілашоўская і Дрыгуцкая БШ-сад, Даўгінаўская СШ, Сіцькоўская СШ-сад, Чапукоўская СШ-сад, Туркоўская СШ і Мікалаёўская БШ-сад.
Падрыхтавала В. ВІШНЕЎСКАЯ.