Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Второй этап зональных соревнований пахарей Миорщины
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-10-2015, 10:27 Навіны  ] • Второй этап зональных соревнований пахарей Миорщины   |  
 
Назва: Другі этап занальных спаборніцтваў аратых Міёршчыны      

Второй этап зональных соревнований пахарей Миорщины 22 кастрычніка ва ўгоддзях ААТ "Туркова" прайшоў другі этап занальных спаборніцтваў аратых гаспадарак раёна. Для яго ўдзельнікаў ва ўрочышчы Шчаснага, дзе размешчаны найбольш падыходзячыя сельгасугоддзі паміж вёскай Супорніца і балотным масівам ландшафтнага заказніка "Ельня", загадзя было адмерана 15 участкаў, дзесяць для энерганасычаных трактароў з абаротнымі васьмікорпуснымі плугамі, і астатнія - для счэпак са звычайнымі 3-4-корпуснымі.  

 

 

апраўдную каманду на гэтае прэстыжнае мерапрыемства накіравалі гаспадары-туркоўцы - 6 трактароў, астатнія сельгаспарадпрыемствы - па аднаму, з самага аддаленага ВУПКУ "Юбілейны" пазнаёміцца з сучаснымі патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да апрацоўкі глебы, наведаўся механізатар Павел Дарашкевіч. А вось суседняе ААТ "Дрыгучы" ў спаборніцтвах не ўдзельнічала зусім.
Начальнік раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Бялько падкрэсліў, што араць глебу з захаваннем усіх патрабаванняў агратэхнікі не проста. Але ад гэтай аперацыі залежыць вельмі многае ў далейшай апрацоўцы ўгоддзяў, у перспектывах ураджаю. Вось таму на полі адбываюцца не проста спаборніцтвы, а праводзіцца вучоба аратых.
Кіраўнік раслінаводчай галіны раёна, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі звярнуў увагу механізатараў, а таксама запрошаных галоўных аграномаў і інжынераў, на асноўныя памылкі пры рабоце з плугамі. Гэта ворыва пастаянна ў адным напрамку, недастатковая прапрацоўка разваротнай паласы, дрэнна праараная звальная баразна, разварот у некалькі прыёмаў, выкарыстанне неўкамплектаваных і неадрэгуляваных плугоў. Адным словам, араты павінен працаваць не на хуткасць, а на якасць, каб потым не патрабавалася дадатковай апрацоўкі глебы, выпраўлення агрэхаў.
І тут жа - патрабаванні да ўдзельнікаў спаборніцтваў пры рабоце з абаротнымі і звычайнымі навяснымі плугамі па глыбіні, задзелцы іржышча і іншых параметрах. А трэба сказаць, што поле для аратых аказалася складаным, бо на ім засталося не толькі іржышча, але і салома пасля ўборкі азімай пшаніцы. Вось таму механізатары з увагай слухалі начальніка аддзела механізацыі Аляксандра Мышко, які прыпыняўся ля кожнага агрэгата, каб праінструктаваць па рэгуліроўках і даць рэкамендацыі па лепшых метадах работы. Асаблівую цікавасць прысутных выклікалі новыя чатырохкорпусныя плугі, з якімі меў намер працаваць Алег Станкевіч, механізатар ААТ "Туркова".
І вось з вуснаў начальніка райсельгасхарчу Вячаслава Бялько гучыць каманда "Наперад!" Першымі да яе выканання прыступілі механізатары са звычайнымі трох- і чатырохкорпуснымі плугамі. Хаця хуткасць і час выканання задання пры падвядзенні вынікаў абяцалі не ўлічваць, поле абудзіў натужны рокат матораў, у які ўліваліся ўсё новыя ноткі. Што ж, спаборніцтвы ёсць спаборніцтвы, без запалу і саперніцтва яны не праходзяць. Адзін за другім станавіліся "ў баразну" трактары з плугамі. Менавіта у такой сітуацыі найбольш ярка праяўляюцца вопыт спецыялістаў, іх уменне правільна і хутка ўключыцца ў работу, улічваць усе патрабаванні. 
Першымі суддзямі  аратых сталі "свае" арганомы і інжынеры. Некаторыя з іх проста сачылі за  падначаленымі, іншыя прыпынялі і давалі парады, звярталі ўвагу на пралікі. Здаралася, нават дапамагалі спіхнуць ў баразну валок саломы, калі бачылі, што яго не змогуць прыкрыць зямлёй плугі…
Трактары з невялікімі плугамі "бегалі" па полі хутчэй, ды і заданні ў іх былі меншыя, яны першымі правялі апошнія барозны. Хаця заўваг па якасці ў іх аказалася больш з-за недастаткова заараных пажніўных рэшткаў і саломы. Вось заглушыў рухавік Уладзімір Танкавід з райаграсэрвісу. На трактары МТЗ-1523 ён працаваў са звычайнымі чатырохкорпуснымі плугамі. За ім прыпыніў МТЗ-80 з трохкорпуснымі плугамі Сяргей Баслак з ААТ "Папшулі". Амаль не адстаў ад іх "турковец" Алег Станкевіч на МТЗ-1221 з новым чатырохкорпуснікам.
Энерганасычаныя трактары рухаліся па полі не тах імкліва, неяк больш салідна, між тым працавалі эфектыўна. І не надта адсталі па часе выканання заданняў ад вельмі рухавых "меншых калег", хаця кожны ўзараў удвая большую плошчу. Сярод гэтых волатаў першым прыпыніўся "Беларус-3022" з 8-корпуснымі абаротнымі плугамі Віктара Шымана з КУП "Язна", ён працаваў на участку №9. І ўсе спецыялісты, што пабачылі яго роўныя барозны без прыкмет незааранай саломы, адразу адзінадушна адзначылі - лідар спаборніцтваў вызначыўся. Так яно і аказалася.
А вось да  працы Івана Зуевіча (ААТ "Туркова", "Беларус-3522" з васьмікорпуснымі абаротнымі плугамі), які фінішаваў другім, ужо былі пэўныя прэтэнзіі.
Так, вызначыць іншых лідараў аказалася даволі складана, спецыялісты райсельгасхарчу разам са сваім кіраўніком некалькі разоў агледзелі загоны з аднаго і другога краю, пакуль не аддалі перавагу ў якасці апрацоўкі глебы ўчасткам №11 і №5. На іх былі заняты Андрэй Комлеў з УП "Цітова" (васьмікорпусныя плугі і другое месца) і Аляксандр Кураш з ААТ "Туркова" (трохкорпусныя), за ім трэцяе месца. 
Што адметна, усе трое аказаліся не толькі трактарыстамі з вялікім стажам, а яшчэ і камбайнерамі-тысячнікамі. Сапраўды, перамог прафесіяналізм.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

Второй этап зональных соревнований пахарей Миорщины Cапраўдную каманду на гэтае прэстыжнае мерапрыемства накіравалі гаспадары-туркоўцы - 6 трактароў, астатнія сельгаспарадпрыемствы - па аднаму, з самага аддаленага ВУПКУ "Юбілейны" пазнаёміцца з сучаснымі патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да апрацоўкі глебы, наведаўся механізатар Павел Дарашкевіч. А вось суседняе ААТ "Дрыгучы" ў спаборніцтвах не ўдзельнічала зусім.Начальнік раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Бялько падкрэсліў, што араць глебу з захаваннем усіх патрабаванняў агратэхнікі не проста. Але ад гэтай аперацыі залежыць вельмі многае ў далейшай апрацоўцы ўгоддзяў, у перспектывах ураджаю. Вось таму на полі адбываюцца не проста спаборніцтвы, а праводзіцца вучоба аратых.Кіраўнік раслінаводчай галіны раёна, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі звярнуў увагу механізатараў, а таксама запрошаных галоўных аграномаў і інжынераў, на асноўныя памылкі пры рабоце з плугамі. Гэта ворыва пастаянна ў адным напрамку, недастатковая прапрацоўка разваротнай паласы, дрэнна праараная звальная баразна, разварот у некалькі прыёмаў, выкарыстанне неўкамплектаваных і неадрэгуляваных плугоў. Адным словам, араты павінен працаваць не на хуткасць, а на якасць, каб потым не патрабавалася дадатковай апрацоўкі глебы, выпраўлення агрэхаў.І тут жа - патрабаванні да ўдзельнікаў спаборніцтваў пры рабоце з абаротнымі і звычайнымі навяснымі плугамі па глыбіні, задзелцы іржышча і іншых параметрах. А трэба сказаць, што поле для аратых аказалася складаным, бо на ім засталося не толькі іржышча, але і салома пасля ўборкі азімай пшаніцы.

 

Второй этап зональных соревнований пахарей Миорщины Вось таму механізатары з увагай слухалі начальніка аддзела механізацыі Аляксандра Мышко, які прыпыняўся ля кожнага агрэгата, каб праінструктаваць па рэгуліроўках і даць рэкамендацыі па лепшых метадах работы. Асаблівую цікавасць прысутных выклікалі новыя чатырохкорпусныя плугі, з якімі меў намер працаваць Алег Станкевіч, механізатар ААТ "Туркова".І вось з вуснаў начальніка райсельгасхарчу Вячаслава Бялько гучыць каманда "Наперад!" Першымі да яе выканання прыступілі механізатары са звычайнымі трох- і чатырохкорпуснымі плугамі. Хаця хуткасць і час выканання задання пры падвядзенні вынікаў абяцалі не ўлічваць, поле абудзіў натужны рокат матораў, у які ўліваліся ўсё новыя ноткі. Што ж, спаборніцтвы ёсць спаборніцтвы, без запалу і саперніцтва яны не праходзяць. Адзін за другім станавіліся "ў баразну" трактары з плугамі. Менавіта у такой сітуацыі найбольш ярка праяўляюцца вопыт спецыялістаў, іх уменне правільна і хутка ўключыцца ў работу, улічваць усе патрабаванні. Першымі суддзямі  аратых сталі "свае" арганомы і інжынеры. Некаторыя з іх проста сачылі за  падначаленымі, іншыя прыпынялі і давалі парады, звярталі ўвагу на пралікі. Здаралася, нават дапамагалі спіхнуць ў баразну валок саломы, калі бачылі, што яго не змогуць прыкрыць зямлёй плугі…

 

Второй этап зональных соревнований пахарей Миорщины Трактары з невялікімі плугамі "бегалі" па полі хутчэй, ды і заданні ў іх былі меншыя, яны першымі правялі апошнія барозны. Хаця заўваг па якасці ў іх аказалася больш з-за недастаткова заараных пажніўных рэшткаў і саломы. Вось заглушыў рухавік Уладзімір Танкавід з райаграсэрвісу. На трактары МТЗ-1523 ён працаваў са звычайнымі чатырохкорпуснымі плугамі. За ім прыпыніў МТЗ-80 з трохкорпуснымі плугамі Сяргей Баслак з ААТ "Папшулі". Амаль не адстаў ад іх "турковец" Алег Станкевіч на МТЗ-1221 з новым чатырохкорпуснікам.

 

Второй этап зональных соревнований пахарей Миорщины Энерганасычаныя трактары рухаліся па полі не тах імкліва, неяк больш салідна, між тым працавалі эфектыўна. І не надта адсталі па часе выканання заданняў ад вельмі рухавых "меншых калег", хаця кожны ўзараў удвая большую плошчу. Сярод гэтых волатаў першым прыпыніўся "Беларус-3022" з 8-корпуснымі абаротнымі плугамі Віктара Шымана з КУП "Язна", ён працаваў на участку №9. І ўсе спецыялісты, што пабачылі яго роўныя барозны без прыкмет незааранай саломы, адразу адзінадушна адзначылі - лідар спаборніцтваў вызначыўся. Так яно і аказалася.А вось да  працы Івана Зуевіча (ААТ "Туркова", "Беларус-3522" з васьмікорпуснымі абаротнымі плугамі), які фінішаваў другім, ужо былі пэўныя прэтэнзіі.Так, вызначыць іншых лідараў аказалася даволі складана, спецыялісты райсельгасхарчу разам са сваім кіраўніком некалькі разоў агледзелі загоны з аднаго і другога краю, пакуль не аддалі перавагу ў якасці апрацоўкі глебы ўчасткам №11 і №5. На іх былі заняты Андрэй Комлеў з УП "Цітова" (васьмікорпусныя плугі і другое месца) і Аляксандр Кураш з ААТ "Туркова" (трохкорпусныя), за ім трэцяе месца. Што адметна, усе трое аказаліся не толькі трактарыстамі з вялікім стажам, а яшчэ і камбайнерамі-тысячнікамі. Сапраўды, перамог прафесіяналізм.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar