Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Зваротная сувязь: на кантролі
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-01-2011, 15:54 Навіны  ] • Зваротная сувязь: на кантролі   |  
 
Назва:      

Штомесяц у раёне праходзяць дні інфармавання. А выказаныя на іх вартыя ўвагі заўвагі і прапановы насельніцтва неадкладна прымаюцца да выканання ці працяглы час знаходзяцца на кантролі ў райвыканкаме. Не забыты прэтэнзіі і пажаданні жыхароў Язненскага сельсавета, з якімі яны звярталіся да інфармацыйна-прапагандысцкіх груп яшчэ ў верасні.

Так, Язненскае ПМС у свой час прагрэйдзіравала дарогу Сакалоўшчына-Чарневічы, а ДРБУП-203 — на Іст, забяспечаны палівам ветэраны з Басянкоў, Курылавічаў і Чаркасава, вырашана пытанне аб выдзяленні сацыяльнага ложка адзінокай састарэлай, выпраўлены непаладкі ў рабоце артэзіянскай свідравіны ў Сакалове, праведзена добраўпарадкаванне фермы “Канцэрава”, праверана дзейнасць малочных лабараторый КУП “Язна” і УП “Юбілейны” па вызначэнню тлустасці малака, закупленага ў насельніцтва. Абследаваны электралініі, зроблены іх рамонт і заменена ненадзейнае абсталяванне ля вёсак Парадні і Плігаўкі. Пад подпіс асобныя вяскоўцы азнаёмлены з правіламі ўтрымання сабак і іншай хатняй жывёлы.

Гэта далёка не поўны пералік зробленага. Аднак яшчэ не ўсё з вялікага спіса ў 20 пунктаў ажыццёўлена. Будзем напамінаць кіраўніцтву УП “Юбілейны” — пра ўпарадкаванне вадаёма ў Аўласенках, КУП “Язна” — пра кансервацыю невыкарыстоўваемага жылля ў в. Іст, Язненскаму сельвыканкаму — пра добраўпарадкаванне могілкаў ля Зялёнага Лога.

У час сустрэч з гараджанамі Дзісны і вяскоўцамі Туркоўскага сельсавета ў кастрычніку заўваг было значна менш, ды і па многіх меры прыняты неадкладна. Аператыўна энергетыкі абследавалі лініі і падстанцыі ў Туркове і Пякоціне і выправілі няспраўнасці, а тэрміналы ў Дзісне — сувязісты і спецыялісты “Беларусбанка”. Гарсавет і УП ЖКГ урэгулявалі пытанне з вывазкай смецця на вул. Чапаева ў Дзісне.

Кіраўнікі шматлікіх арганізацый займаліся вырашэннем прапаноў насельніцтва. Так, вузел паштовай сувязі , задавальняў патрэбы ўладальнікаў пластыкавых картак у Дзісне наяўнымі грашыма, аддзел адукацыі — адрамантаваў асвятленне ў Дзісенскім дзіцячым садку, займаўся адкрыццём буфетаў у школах, ДРБУ-203 праводзіла ямкавы рамонт дарогі на Гараўцы, УКБ абследавала водаправодныя і каналізацыйныя сеткі ў Рыкунах, хлебазавод узмацніў кантроль за якасцю хлеба.
У лістападзе інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама працавалі ў населеных пунктах Новапагосцкага, Завуццеўскага, Мікалаёўскага і Узмёнскага сельсаветаў. “Ураджай” прапаноў сабраны даволі багаты — у спісе для кантролю 28 пазіцый. Шэраг з іх задаволены: асветлены майстэрні ААТ “Папшулі”; у Завуццеўскім сельсавеце ўзяты пробы малака ад кароў насельніцтва (асобныя вяскоўцы папярэджаны — далівалі вадзіцу); у раённай газеце (№102 за 21 снежня) надрукаваны пералік паслуг, якія аказвае УП ЖКГ; з жыхарамі Клётава Двара заключаны дагаворы на вывазку смецця; ва Узмёнах закальцаваны водаправод, каб павялічыць надзейнасць забеспячэння вадой; адрамантаваны дарога да Ніжніх Касабукаў і мост у Сабалеўшчыне.

Некаторыя просьбы можна будзе задаволіць толькі вясной і летам. Гэта рамонт дарог Чарапы-Папшулі, Даўгінава-Лявонпаль і ў Гаёўцы, Крупенішчы, Іваньках, Ліпаціна, вуліцы Новай у Сіцькове; выдзяленне пашаў у вёсках Клётаў Двор, Стары Пагост, Новы Пагост, Брыжынкі, Баслакі.

Дакументацыя на воданапорную вежу ў Папшулях падрыхтавана, вырашаецца пытанне аб уключэнні аб’екта ў план на гэты год. Вывучаецца сітуацыя з прыватызацыяй жылля ў Капыльшчыне. Кансультацыю юрыста па гэтаму пытанню вы зможаце прачытаць у раённай газеце.

Што да каналізацыі ў Слабадзе, то яе аднавіць ужо немагчыма.
У снежні асноўная работа з насельніцтвам вялася ў Міёрскім і Павяцкім сельсаветах, непасрэдна ў райцэнтры. Па яе выніках узмоцнена агітацыя па ўключэнню прысядзібных участкаў у палі севазвароту ў ААТ “Чэрасы”; са снежня 2010 года ўзноўлены маршрут гарадскога аўтобуса ў Міёрах “Рэдакцыя-ДРБУ-203” з адпраўленнем ад чыгуначнага вакзала ў 6.55, а вечарам — у 17.10; падведзены прыродны газ на вул. Закрэўскага; праведзены рэйды па ўтрыманню сабак у Станулеве, Чэрасах, Старых Круках; забяспечаны палівам адзінокі састарэлы з вёскі Суромшчына; асветлена вул. Майская і абследавана жыллё ў Паташні; сёлета будзе прыязджаць два разы ў месяц стаматолаг на ФАП у Чэрасы.
Вывучаюцца пытанні аб размяшчэнні кіёскаў аптэчнага і саюздруку ў раёне райаграсервісу, аб пасажырскім павільёне ля дзіцячага сада ў Чэрасах. Зноў жа, рамонт дарог і выдзяленне пашаў, кантроль за ўстаноўкай знакаў у вёсцы Паташня, — з пачаткам вясны і пазней.

Увага да патрэб людзей — вось той прынцып, на якім будуе сваю дзейнасць раённая ўлада.

С. КУЗНЯЦОВА,
галоўны спецыяліст аддзела
ідэалагічнай работы райвыканкама.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar