Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » "Родной уголок" стал сказкой
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-11-2015, 15:48 Навіны  ] • "Родной уголок" стал сказкой   |  
 
Назва: "Родны куток" стаў казкай      

"Родной уголок" стал сказкой На працягу многіх гадоў ва ўнівермагу дзейнічае ўсім вядомае кафэ "Казка". Многія прыходзілі сюды паласавацца піражкамі з рознымі начынкамі, булачкамі, пончыкамі, салатай, мяснымі далікатэсамі, пасядзець з кубачкам гарачай гарбаты ці кавы. Пластмасавыя столікі, звычайныя вітрыны і прылаўкі, будзённая абстаноўка міярчан не адпужвалі, але і не цешылі адмысловай атмасферай, ствараючы каларыт хвіліннай перакускі. Ды цяпер усё па-іншаму. 

 

 

ершы працоўны дзень пасля рэканструкцыі для новага кафетэрыя "Родны куток" прыйшоўся на мінулы панядзелак. Абстаноўка ў рэтра-стылі вабіць хатняй  утульнасцю. Усё зроблена сіламі раённага спажыўтаварыства. Дызайн прыдумаў сам старшыня Сяргей Росаў, увасобіў ідэю таленавіты Анатоль Мілашэвіч. Думаю, новую "Казку" станоўча ацэняць усе, хто ўбачыць драўляныя вітрыны і прылаўкі, з такога ж матэрыялу квадратныя свяцільні на столі і ўзорыстыя рамкі з фотаэцюдамі мясцовых краявідаў. Спыніўшы погляд на акенцах з падсветкай і фіранкамі, я, па шчырасці, не адразу здагадалася, што яны імітаваныя. Металічныя сталы і крэслы пад гэткі ж карычневы колер. Вялікі плазмены тэлевізар на кранштэйне. 
—За абедам можна паглядзець навіны або скарыстацца асабістай флэшкай на заказных мерапрыемствах,—тлумачаць супрацоўнікі.
Дарэчы, цяпер кафетэрый "Родны куток" гатовы прымаць юбілеі, карпаратывы, святы, у тым ліку і дзіцячыя. Пасадачных месц паболела ўдвая і стала 28. Рада вітаць загадчыца Жанна Смалякова. У прафесіі мае самы высокі разрад, у спажыўкааперацыі стаж 26 гадоў. І ўжо 10—у "Казцы". Пачыналі, працягваюць працаваць з цёзкай Жаннай Федаровіч. 
Цяпер у харчэўні можна паесці першае, папіць гарбаты з белых прывабных імбрычыкаў у гарнітуры з кубкамі. Спецыяльная машына зварыць каву. Чорную, з малаком, латэ, амерыкана, эспрэса прыкладна за 10 000 рублёў. Высокагатункавы завараны чай каштуе ўсяго 4400, чабурэк—6600, піражкі ў сярэднім па 3000, піца—8600… Як бачым, цэны дэмакратычныя. Толькі алкагольныя напіткі даражэйшыя, чым у звычайных крамах.  
—Каб аматары выпіць штодзень не ласаваліся,—тлумачыць кіраўнік спажывецкай сферы.  
У асартыменце—і марожанае на разважванне: кафейнае, бананавае, клубнічнае, пламбір. Да яго—сіропы, цёрты шакалад, разнастайныя фрукты, у тым ліку ананасы, і… нават каньяк. 
Начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Алена Кірылава цешыць яшчэ адной прыемнай навіной: па серадах і чацвяргах наведвальнікам прапануюць стравы розных нацыянальных кухань. Нанскія дранікі з грыбамі, мясам—у асартыменце заўсёды, ды і бульбачка, праўда, фры. Задума прыгатавання, мусіць, бельгійская, але ж бульба наша. Затое па нацыянальным міёрскім рэцэпце—журавінныя катлеты. Калі "кіслінка" не даспадобы, для вас—"Па-кіеўску".  Шашлык, адбіўныя, разнастайныя гароднінныя і мясныя салаты… Спіс можна працягваць. Прадукцыю гатуюць "Брыганціна", "Чайка",  кафэ "Маладзёжнае", хлебазавод. 
—Галоўнае, што ў зале шмат святла,—адзначаюць такія ж светлыя, усмешлівыя прадаўцы, якія подбегам абслугоўваюць кліентаў. Для іх шыецца новая форма, а пакуль сутракаюць наведвальнікаў у льняной вопратцы, набытай для гандлю на "Славянскім базары".
—Хочацца, каб аднайменна з назвай кафетэрый стаў для міярчан родным кутком, куды заходзіць—прыемна, есці—смачна і адпачываць—весела,—рэзюмуе старшыня райспажыўкааперацыі Сяргей Росаў. 
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 

Першы працоўны дзень пасля рэканструкцыі для новага кафетэрыя "Родны куток" прыйшоўся на мінулы панядзелак. Абстаноўка ў рэтра-стылі вабіць хатняй  утульнасцю. Усё зроблена сіламі раённага спажыўтаварыства. Дызайн прыдумаў сам старшыня Сяргей Росаў, увасобіў ідэю таленавіты Анатоль Мілашэвіч. Думаю, новую "Казку" станоўча ацэняць усе, хто ўбачыць драўляныя вітрыны і прылаўкі, з такога ж матэрыялу квадратныя свяцільні на столі і ўзорыстыя рамкі з фотаэцюдамі мясцовых краявідаў. Спыніўшы погляд на акенцах з падсветкай і фіранкамі, я, па шчырасці, не адразу здагадалася, што яны імітаваныя. Металічныя сталы і крэслы пад гэткі ж карычневы колер. Вялікі плазмены тэлевізар на кранштэйне. 

 

—За абедам можна паглядзець навіны або скарыстацца асабістай флэшкай на заказных мерапрыемствах,—тлумачаць супрацоўнікі.

 

"Родной уголок" стал сказкой Дарэчы, цяпер кафетэрый "Родны куток" гатовы прымаць юбілеі, карпаратывы, святы, у тым ліку і дзіцячыя. Пасадачных месц паболела ўдвая і стала 28. Рада вітаць загадчыца Жанна Смалякова. У прафесіі мае самы высокі разрад, у спажыўкааперацыі стаж 26 гадоў. І ўжо 10—у "Казцы". Пачыналі, працягваюць працаваць з цёзкай Жаннай Федаровіч. Цяпер у харчэўні можна паесці першае, папіць гарбаты з белых прывабных імбрычыкаў у гарнітуры з кубкамі. Спецыяльная машына зварыць каву. Чорную, з малаком, латэ, амерыкана, эспрэса прыкладна за 10 000 рублёў. Высокагатункавы завараны чай каштуе ўсяго 4400, чабурэк—6600, піражкі ў сярэднім па 3000, піца—8600… Як бачым, цэны дэмакратычныя. Толькі алкагольныя напіткі даражэйшыя, чым у звычайных крамах.  

 

—Каб аматары выпіць штодзень не ласаваліся,—тлумачыць кіраўнік спажывецкай сферы.  У асартыменце—і марожанае на разважванне: кафейнае, бананавае, клубнічнае, пламбір. Да яго—сіропы, цёрты шакалад, разнастайныя фрукты, у тым ліку ананасы, і… нават каньяк. Начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Алена Кірылава цешыць яшчэ адной прыемнай навіной: па серадах і чацвяргах наведвальнікам прапануюць стравы розных нацыянальных кухань. Нанскія дранікі з грыбамі, мясам—у асартыменце заўсёды, ды і бульбачка, праўда, фры. Задума прыгатавання, мусіць, бельгійская, але ж бульба наша. Затое па нацыянальным міёрскім рэцэпце—журавінныя катлеты. Калі "кіслінка" не даспадобы, для вас—"Па-кіеўску".  Шашлык, адбіўныя, разнастайныя гароднінныя і мясныя салаты…

 

Спіс можна працягваць. Прадукцыю гатуюць "Брыганціна", "Чайка",  кафэ "Маладзёжнае", хлебазавод. —Галоўнае, што ў зале шмат святла,—адзначаюць такія ж светлыя, усмешлівыя прадаўцы, якія подбегам абслугоўваюць кліентаў. Для іх шыецца новая форма, а пакуль сутракаюць наведвальнікаў у льняной вопратцы, набытай для гандлю на "Славянскім базары".—Хочацца, каб аднайменна з назвай кафетэрый стаў для міярчан родным кутком, куды заходзіць—прыемна, есці—смачна і адпачываць—весела,—рэзюмуе старшыня райспажыўкааперацыі Сяргей Росаў. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar